Сямашка з жонкай першымі прагаласавалі на ўчастку ў Маскве

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкНадзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Уладзімір Сямашка
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Уладзімір Сямашка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дыпламат адзначыў, што выбары праходзяць у спакойнай абстаноўцы ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, у прыватнасці - на маскоўскім участку.

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка разам з жонкай першымі прагаласавалі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на ўчастку, размешчаным у Маскве.

Уладзімір Сямашка разам з жонкай аддалі свае галасы а восьмай гадзіне раніцы ў Дзелавым і культурным комплексе дыппрадстаўніцтва. Пасля пасол выказаў надзею на тое, што новы дэпутацкі корпус сумясціць вопыт і свежыя ідэі.

© Photo : Посольство РБ в РФПосол Беларуси в России Владимир Семашко вместе с супругой первыми проголосовали на выборах
Сямашка з жонкай першымі прагаласавалі на ўчастку ў Маскве - Sputnik Беларусь
Посол Беларуси в России Владимир Семашко вместе с супругой первыми проголосовали на выборах

 

"Новы склад парламента павінен стаць сплавам людзей, якія ўжо працавалі ў ім, і тых, хто прыйдзе з новымі ідэямі і ініцыятывамі", - сказаў Сямашка, яго цытуе БелТА.

Бюлетэнь для галасавання на парламенцкіх выбарах - Sputnik Беларусь
ЦВК апублікаваў выніковую яўку выбаршчыкаў за 5 дзён датэрміновага галасавання

На яго думку, парламенцкія выбары - заўсёды сур'ёзнае мерапрыемства для беларускай дзяржавы. Ён падкрэсліў, што намаганнямі Нацыянальнага сходу шасці скліканняў была створана заканадаўчая база Беларусі, "дзяржава адбылася ў палітычным, эканамічным і сацыяльным плане". Тая ж база стала асновай для ўваходжання Беларусі ў інтэграцыйныя аб'яднанні.

Выбары, адзначыў дыпламат, праходзяць у спакойнай абстаноўцы ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам.

"Што тычыцца ўчастка ў Маскве - тут таксама ўсё ідзе нармальна", - дадаў ён.

Паведамляецца, што на маскоўскім участку ў дні датэрміновага галасавання прагаласавалі больш за 20% унесеных у спісы выбаршчыкаў. На думку Уладзіміра Сямашкі, гэта сімвал таго, што для грамадзян парламенцкія выбары - важная падзея.

Галасаванне на тэрыторыі РФ праходзіць у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе. У выбарчыя спісы на гэтых участках унесены прозвішчы беларускіх грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Расіі ці якія апынуліся там у дзень выбараў па тых ці іншых прычынах.

Як праходзяць выбары ў Беларусі - глядзіце ў анлайн-трансляцыі Sputnik.

Стужка навiн
0