Саюзныя адносіны Беларусі і Расіі выйдуць на новы ўзровень

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У расійскай сталіцы дыпламаты дзвюх краін "зверылі гадзіннікі" на сумеснай калегіі. Як у Мінску ставяцца да ўзмацнення НАТА, сітуацыі вакол ДРСМД і санкцыях, разбіраўся Sputnik.

МІНСК, 18 ліс - Sputnik. Урады дзвюх краін інтэнсіўна рыхтуюць узгодненыя прапановы па паглыбленні далейшай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

"У бліжэйшы час саюзныя адносіны паміж краінамі павінны выйсці на якасна новы ўзровень", - асабліва адзначыў кіраўнік беларускай дыпламатыі.

Паводле яго слоў, праца над прапановамі па саюзнай інтэграцыі па даручэнні прэзідэнтаў нашых краін вядзецца на ўзроўні ўрада.

"Менавіта гэтым пытанням будзе прысвечана запланаванае на заўтра пасяджэнне савета міністраў Саюзнай дзяржавы", - нагадаў ён падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым.

Пры гэтым кіраўнік беларускай дыпламатыі асобную ўвагу звярнуў на той факт, што падрыхтаваныя прапановы па інтэграцыі закранаюць менавіта эканамічнае ўзаемадзеянне.

Паўночнаатлантычны альянс каля парога

Міністр замежных спраў Беларусі нагадаў, што ў Мінску зацікаўлены ў развіцці дыялогу з НАТА на аснове ўзаемнай павагі. Гэта магло б стаць залогам празрыстай ваеннай дзейнасці на кантыненце.

"Чакаем, што нашы заклапочанасці, звязаныя з нарошчваннем ваеннага патэнцыялу і ўмацаваннем інфраструктуры НАТА каля межаў Беларусі будуць пачутыя альянсам і яго краінамі-сябрамі. Ва ўсякім выпадку, нашы апошнія кантакты з прадстаўнікамі ЗША даюць на гэта надзею", - адзначыў Уладзімір Макей.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што Масква і Менск "дамовіліся сёння разгледзець сітуацыю, якая складваецца на еўраатлантычнай прасторы".

Расія занепакоеная тым, што Паўночнаатлантычны альянс узяў курс на ўзмацненне ваеннай прысутнасці і набліжаецца да межаў нашых краін.

НАТА павінен усвядоміць важнасць ДРСМД

На думку Уладзіміра Макея, нашы краіны павінны прыкласці максімум намаганняў пры дапамозе заходніх партнёраў, каб не дапусціць з'яўлення на нашым кантыненце ракет сярэдняй і меншай далёкасці.

РСЗА Паланэз - Sputnik Беларусь
Эйсмант распавяла, пра якія ракеты сярэдняй далёкасці казаў Лукашэнка

Падобная сітуацыя стала актуальнай пасля таго, як Злучаныя Штаты выйшлі з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. У сваю чаргу Расія была вымушаная пайсці на люстраныя меры.

"Мы разлічваем на тое, што НАТА ўсведамляе неабходнасць дыялогу па гэтым пытанні", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дыпламатыі.

Санкцыі супярэчаць статуту ААН

Уладзімір Макей асобную ўвагу звярнуў на намаганні партнёраў на Захадзе надаць асобным міжнародным арганізацыям не ўласцівыя ім судовыя функцыі.

"Беларусь займае прынцыповую пазіцыю па гэтым пытанні: толькі СБ ААН мае права ўводзіць санкцыі", - асабліва падкрэсліў беларускі міністр.

У Мінску выступаюць супраць намаганняў любых краін падмяніць сабою гэтую арганізацыю і на аднабаковай аснове "ўводзіць эканамічныя, гандлёвыя, фінансавыя і іншыя меры для дасягнення сваіх мэтаў".

На думку кіраўніка МЗС Беларусі, "санкцыйная тэматыка патрабуе сумесных крокаў Масквы і Мінска на пляцоўцы ААН". Таму трэба аказваць супрацьдзеянне палітызацыі рэстрыкцыяў і спробам ўзаконіць практыку аднабаковых абмежавальных мер, якія супярэчаць Статуту ААН.

У інтарэсах адзін аднаго

Уладзімір Макей канстатаваў, што ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі мае асаблівую каштоўнасць на міжнародных пляцоўках, таму што ёсць разуменне ўзаемнай зацікаўленасці.

"Дзейнічаем ў інтарэсах адзін аднаго нават у сітуацыях, калі іншыя партнёры адмаўляюцца ад прамой падтрымкі", - сказаў ён. Пасля чаго нагадаў, што нашы краіны прайшлі нялёгкі шлях стварэння ўмоў для ўвасаблення эканамічных і навуковых праектаў, правядзення сумеснай палітыкі ў сферы абароны, а таксама забеспячэння раўнапраўя грамадзян.

"Знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і Расіі падышлі да гэтага юбілею (20 гадоў Саюзнай дзяржаве - Sputnik) з адладжаным механізмам ўзаемадзеяння на двухбаковых і шматбаковых узроўнях", - сказаў беларускі дыпламат.

Пасля чаго працягнуў, што Мінск і Масква выступаюць з блізкіх пазіцый па ключавых пытаннях сучаснай міжнароднай тэматыкі і падтрымліваюць адзін аднаго на глабальных пляцоўках.

"Гэта - вельмі каштоўны багаж", - зрабіў асаблівы акцэнт Уладзімір Макей.

Стужка навiн
0