Парламенцкія выбары 2019

МЗС Расіі ацаніў парламенцкія выбары ў Беларусі

8
(абноўлена 09:26 22.11.2019)
У МЗС РФ спадзяюцца, што новы склад беларускага парламента будзе эфектыўна працаваць з расійскім бокам, у тым ліку ў рамках Парламенцкага сходу.

МІНСК, 22 ліс - Sputnik. Парламенцкія выбары ў Беларусі, якія адбыліся на мінулым тыдні, прайшлі адкрыта і ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў Расіі.

Беларусы выбіралі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 17 лістапада: яўка, па дадзеных ЦВК рэспублікі, склала 77,22%. Выбары адбыліся ва ўсіх 110 акругах.

"Расійскі бок вітае паспяховае правядзенне ў Беларусі парламенцкіх выбараў, якія прайшлі пры поўнай павазе міжнародных дэмакратычных стандартаў", - сказалі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.

У МЗС РФ спадзяюцца, што новы склад беларускага парламента будзе эфектыўна працаваць з расійскім бокам, у тым ліку ў рамках Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Ацэнка БДІПЧ – палітызаваная

У расійскім МЗС таксама выказалі пазіцыю РФ наконт ацэнкі выбараў Беларусі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ, якія назвалі іх недэмакратычнымі.

У ведамстве нагадалі, што назіральнікі ад СНД, ШАС, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прызналі: дэпутаты абіраліся адкрыта, а самі выбары былі добра арганізаваны, адпавядалі нормам беларускага заканадаўства і міжнародным стандартам.

"Складваецца ўражанне, што гэтыя місіі працавалі ў розных краінах і ўжо дакладна прытрымліваліся розных правілаў і метадалогіі", - сказалі ў МЗС РФ.

Там таксама адзначылі, што ў СНД ужываецца кішынёўская Канвенцыя 2002 года аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод, а БДІПЧ працуе на прынцыпах, якія не зацвярджаліся дырэктыўнымі органамі АБСЕ.

Акрамя таго, многія дзяржавы, у тым ліку Расія, неаднаразова заклікалі да распрацоўкі ўзгодненых правіл назірання за выбарамі і вылучалі адпаведныя ініцыятывы.

8
Тэги:
МЗС РФ, Парламенцкія выбары, Беларусь
Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (97)

Палітыка