Партфель чыноўніка

Віцебск нездарма рыхтаваўся: Лукашэнка правядзе ў горадзе нараду

6
(абноўлена 11:17 22.11.2019)
Сёння ў абласным цэнтры на Дзвіне адбудзецца "разбор палётаў" аграрыяў на самым высокім узроўні, асобным пунктам праграмы стане даклад губернатара аб становішчы спраў у паўночным рэгіёне.

МІНСК, 22 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з рабочай паездкай наведвае Віцебск, каб узяць удзел у нарадзе па развіцці сельскагаспадарчай галіны ў рэгіёне.

Карэспандэнт Sputnik звярнуў увагу, што горад ужо цэлы тыдзень прыводзяць у парадак камунальныя службы. Для віцяблян прыезд кіраўніка дзяржавы даўно стаў сакрэтам палішынеля. У горадзе наводзілі глянец: фарбавалі люкі і чынілі плітку.

У нарадзе на аграрную тэматыку прымуць удзел вышэйшыя службовыя асобы, члены кабінета міністраў, мясцовая вертыкаль, а таксама прадстаўнікі сельгасарганізацый.

"Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на нарадзе даложыць аб прапановах па сістэмным вырашэнні праблем аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці", - паведамляе БелТА.

Характэрна, што ацэньваць дадзеныя ініцыятывы будзе  віцэ-прэм'ер Уладзімір Дворнік, які курыруе аграсектар і яшчэ нядаўна ўзначальваў не менш праблемную Гомельскую вобласць.

У Віцебску плануецца таксама разгледзець праблемы кіравання інтэграцыйнымі структурамі (мясцовы эксперымент работы сельгасарганізацый - Sputnik) і як павысіць іх эфектыўнасць.

На працягу 2014-2018 гадоў у Віцебскай вобласці сельская гаспадарка дэманстравала адмоўную дынаміку працы. Падаюць аб'ёмы вытворчасці, зніжаецца пагалоўе жывёлы і колькасць занятых у аграрным сектары рабочых. Усё гэта ў сукупнасці адбіваецца на фінансавых паказчыках і экспартным патэнцыяле рэгіёна ў цэлым.

6
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Віцебск

Палітыка