Сцяжкі Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза

Кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швецыі абмяркуюць у Беларусі супрацоўніцтва з ЕС

9
(абноўлена 08:54 25.11.2019)
У праграме кіраўнікоў МЗС прадугледжана сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Беларусі.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Кіраўнікі МЗС Швецыі і Фінляндыі Анн Ліндэн і Пека Хаавіста ў рамках візіту ў Беларусь 25 лістапада абмяркуюць унутраную сітуацыю ў Беларусі і адносіны краіны з Еўрасаюзам.

Таксама ў панядзелак з кіраўнікамі МЗС скандынаўскіх краін сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка, пра гэта паведамляе МЗС Фінляндыі.

З сярэдзіны гэтага года Фінляндыя старшынюе ў Еўрасаюзе, таму асноўныя пытанні, якія будуць абмяркоўвацца на сустрэчах - узаемаадносіны Беларусі з краінамі ЕС.

"Адносіны паміж Фінляндыяй і Беларуссю добрыя і практычныя. Мы хочам садзейнічаць рэформам у Беларусі і інтэграцыі Беларусі ў ЕС. Я спадзяюся, што Белрусь будзе сур'ёзна ставіцца да крытыкі назіральнікаў за выбарамі ад АБСЕ і прыслухоўвацца да рэкамендацый Венецыянскай камісіі ў дачыненні да маючых адбыцца выбараў. У справах ЕС мы хочам прасоўваць прыярытэты партнёрства паміж ЕС і Беларуссю, а таксама пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, пра якія ў цяперашні час вядуцца перамовы. у нас таксама будуць адкрытыя дэбаты аб верхавенстве закона, правах чалавека і грамадзянскай супольнасці", - заявіў Хаавіста напярэдадні візіту.

Беларусь - адна з шасці краін - удзельніц праграмы Усходняга партнёрства ЕС. У апошнія гады ў адносінах паміж ЕС і Беларуссю намецілася пазітыўная тэндэнцыя, але шэраг пытанняў застаецца нявырашаным.

9
Тэги:
Еўрасаюз, Беларусь

Палітыка