Намеснік галоўнага рэдактара МІА Россия сегодня Андрэй Благадыранка

Нібы напярэдадні санкцыйнай вайны: як сёння прыгнятаюць Sputnik у Балтыі

6
(абноўлена 11:11 27.11.2019)
Як адзначыў замглавреда МІА "Россия сегодня", Эстонія - адзіная з рэспублік, дзе існуе рэальная рэдакцыя агенцтва, аднак некалькі тыдняў таму ўпершыню за чатыры гады паўсталі цяжкасці з плацяжамі.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Тое, што адбываецца вакол рэдакцый інфармацыйнага агенцтва Sputnik у краінах Балтыі, не выпадкова, заявіў намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня" Андрэй Благадыранка ў эфіры праграмы "Свая праўда" на НТБ.

Расійскія журналісты і выданні рэгулярна падвяргаюцца нападкам і прыгняценням з боку ўладаў краін Балтыі. Так, на некаторы час блакіраваўся сайт Sputnik Літва, а Sputnik Латвія зачынялі ў даменнай зоне .lv. Акрамя таго, узнікалі пытанні ва ўладаў краін і да супрацоўнікаў парталаў.

"У мяне ёсць поўнае адчуванне, што мы зараз стаім напярэдадні чарговай санкцыйнай хвалі. WADA выступіла з заявай аб тым, каб пазбавіць Расію Алімпійскіх гульняў, чэмпіянату Еўропы па футболе. Тое, што было два-чатыры гады таму. Падзеі, якія адбываюцца вакол нашых рэдакцый у краінах Балтыі, калі ўсё гэта разам падсумаваць, то ў мяне выбудоўваецца пэўны лагічны ланцужок, што ўсё гэта адбываецца не выпадкова. І візіт Зяленскага ў краіны Балтыі таксама кладзецца ў гэты рэчышча", - заявіў Благадыранка.

Як адзначыў намеснік галоўнага рэдактара МІА "Россия сегодня", з трох балтыйскіх рэспублік рэальная рэдакцыя інфармацыйнага агенцтва Sputnik ёсць толькі ў Эстоніі. На працягу чатырох гадоў не было ніякіх праблем з выплатай заробкаў, аплатай падаткаў і арэнды офіса, але нядаўна паўсталі цяжкасці.

"Літаральна некалькі тыдняў таму нам па ўсіх каналах абрэзалі магчымасць праводзіць плацяжы. Прэтэнзіі вельмі простыя, яны паўтараюцца з разу ў раз, у прыватнасці ў краінах Балтыі. Яны прад'яўляюць нам прэтэнзіі, што грошы, якія дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва МІА "Россия сегодня" плаціць сваім супрацоўнікам у краінах Балтыі, з'яўляюцца грашыма нячыстымі, тэрарыстычнымі", - растлумачыў Благадыранка.

Таксама распавёў ён і пра тое, што журналістам Sputnik не даюць каментарыяў афіцыйныя асобы краін, а агенцтва нават не атрымлівае прэс-рэлізы, у тым ліку з муніцыпальных аддзяленняў паліцыі.

"Паколькі ў Эстоніі няма закона аб СМІ, там няма афіцыйнай акрэдытацыі. Каго яны лічаць прапагандыстамі - гэта як у галаву зайдзе таму ці іншаму чыноўніку", - адзначыў намгалоўрэда.

Нагадаў Благадыранка і пра затрыманні шэф-рэдактараў Sputnik Літва Марата Касема і Sputnik Латвія Валянцінса Ражанцоўса, якія адбыліся ў гэтым і мінулым гадах адпаведна.

6
Тэги:
Sputnik, МІА "Россия сегодня", Андрэй Благадыранка

Палітыка