Перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы доўжыліся больш за пяць гадзін

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна ў Сочы доўжыліся больш за пяць гадзін

34
(абноўлена 22:52 07.12.2019)
Пасля заканчэння перамоў прэзідэнты абмяняліся падарункамі, пасля чаго прэзідэнт Беларусі з'ехаў з "Бочарова ручая" без каментарыяў для прэсы.

МІНСК, 8 сне - Sputnik. Перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы завяршыліся пасля 5,5 гадзін абмеркавання спрэчных пытанняў.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў у рэзідэнцыі "Бачароў ручай" пачалася ў суботу ў 15:25. Падчас уступнага слова Пуцін запрасіў Лукашэнку і абедзьве дэлегацыі на ўрачысты абед у гонар 20-лецця з дня ўтварэння Саюзнай дзяржавы.

Пасля абеду прэзідэнты працягнулі абмяркоўваць дарожныя карты ў рамках інтэграцыйнага працэсу. Чакалася, што будуць вырашаны самыя вострыя пытанні - кошт на газ і нафту, а таксама кампенсацыя па падатковаму манеўру.

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна завяршыліся каля 21:00. Прэзідэнты абмяняліся падарункамі: кіраўнік Беларусі традыцыйна падарыў свайму расійскаму калегу сувенірныя скрыні з прадуктамі, сярод прэзентаў - мясныя вырабы, беларускі малочны шакалад і плеценая бутлю з загадкавай вадкасцю; Пуцін падараваў Лукашэнку не менш традыцыйны самавар.

Пасля перамоў Пуцін праводзіў Лукашэнку на ганак рэзідэнцыі, яны абняліся, і беларускі лідар з'ехаў без заяў для прэсы.

34
Тэги:
Беларусь, Расія, Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота

Рапота: падатковы манеўр стаў асноўнай праблемай у адносінах Масквы і Мінска

1
(абноўлена 17:07 08.07.2020)
Расія звязала кампенсацыю страт ад падатковага манеўру для Беларусі, па словах Рапоты, з пытаннем інтэграцыі, а кампраміс знойдзены не быў.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Адсутнасць дамоўленасці аб кампенсацыі за падатковы манеўр, уведзены ў расійскай нафтавай сферы, стаў асноўнай праблемай у беларуска-расійскіх адносінах, лічыць дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Такое меркаванне ён выказаў у час online-лекцыі, прысвечанай актуальным пытанням развіцця Саюзнай дзяржавы.

Ён нагадаў, што ўведзены Расіяй падатковы манеўр адбіўся на кошце ўсіх энерганосьбітаў.

"Натуральна, беларускі бок паставіў пытанне аб тым, што, паколькі вы прынялі такі закон, мы нясем страты. Іх можна не лічыць стратамі, але ва ўсякім разе тым планам на фарміраванне бюджэту, якія ў нас (у беларускага боку. - Sputnik) былі , зараз не наканавана спраўдзіцца", - цытуе Рапоту агенцтва БелТА.

Паводле слоў дзяржсакратара, у адказ расійскі бок выставіў ўмову: Масква гатовая перагледзець існуючыя становішча спраў, калі Беларусь і Расія вызначацца з далейшым развіццём адносін.

"Былі створаны рабочыя групы па 31-й дарожнай карце, якія па ідэі павінны былі адказаць на гэтае пытанне. На гэтае пытанне канчатковага адказу пакуль няма, а цэнаўтварэнне пакуль застаецца прадметам абмеркавання", - растлумачыў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы.

Паводле яго слоў, наступствы падатковага манеўру сталі асноўнай праблемай, якая паўстала ў эканамічных адносінах Масквы і Мінска, "і, напэўна, неяк адбіваецца і на палітычных", падкрэсліў Рапота.

Што за падатковы манеўр?

З 2019 года Расія пачала рэалізацыю падатковага манеўру, які мае на ўвазе паступовае абнуленне да 2024 года вывазных пошлін. Замест іх паступова будзе павышацца падатак на здабычу карысных выкапняў.

Раней Беларусь купляла расійскую нафту без выплаты пошлін у бюджэт Расіі. Чорнае золата з "Дружбы" перапрацоўвалася ў нафтапрадукты, якія Беларусь выкарыстоўвала як для ўласных патрэб, так і адпраўляла за мяжу, у тым ліку ў Расію. Пошліны за гэтыя нафтапрадукты Беларусь пакідала ў сваім бюджэце. Такім чынам краіна атрымлівала схаваную субсідыю.

Страты ад падатковага манеўру ў галіне ў 2019-2024 гадах афіцыйны Меінск ацэньваў у 10,5-11 мільярдаў долараў.
Як заяўляў раней прэс-сакратар кіраўніка ўрада Расіі Алег Осіпаў, страты бюджэту Беларусі з-за падатковага манеўру не адносяцца да абавязацельстваў РФ перад Мінскам.

Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка адзначаў, што ў рамках праведзеных на пачатку снежня перамоваў лідараў Беларусі і Расіі бакі знайшлі падыходы да вырашэння пытання аб кампенсацыі, ён можа быць вырашана з 1 студзеня 2022 года.

1
Тэги:
Саюзная дзяржава, Рыгор Рапота
Сцягі АБСЕ

БДІПЧ АБСЕ чакае запрашэння назіраць за выбарамі прэзідэнта Беларусі

6
(абноўлена 11:52 08.07.2020)
Ад АБСЕ назіраць на выбарах традыцыйна накіроўваюцца дзве місіі - БДІПЧ і Парламенцкай асамблеі. Апошнія ўжо заявілі аб тым, што не прыедуць у Беларусь.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ усё яшчэ чакае запрашэння назіраць за выбарамі прэзідэнта Беларусі, пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік БДІПЧ Каця Андруш.

Кіраўнік парламенцкай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных напярэдадні заявіў аб тым, што Парламенцкая асамблея АБСЕ не будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі з-за эпідэміялагічнага становішча.

Ад АБСЕ традыцыйна накіроўваюцца дзве місіі - не толькі Парламенцкай асамблеі, але і ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека.

"БДІПЧ ўсё яшчэ чакае запрашэння ад уладаў назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі", - паведаміла РІА "Новости" Андруш.

Раней у ЦВК Беларусі заяўлялі пра тое, што запрашэнні міжнародным назіральнікам будуць накіраваныя пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, гэта значыць пасля 14 ліпеня.

Пра гатоўнасць назіраць за выбарамі раней заяўлялі і ў СНД, пры гэтым канстатаваўшы магчымыя складанасці, таксама выкліканыя пандэміяй.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

6
Тэги:
Выбары, Беларусь, АБСЕ
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020