Самалёт рассякае пахмурнае неба над Мінскам

Беларусь i ЗША падпісалі пагадненне аб адкрытым небе

9
(абноўлена 09:03 10.12.2019)
Як удакладнілі ў Дзярждэпартаменце ЗША, дзякуючы гэтым пагадненням з'явяцца дадатковыя магчымасці для турыстаў, а таксама для бізнесу.

МІНСК, 10 сне - Sputnik. Мінск і Вашынгтон падпісалі двухбаковы дагавор аб адкрытым небе, паведамляе сайт Дзярждэпартамента ЗША.

Пагадненне было падпісана 3 снежня.

"Пагадненні аб адкрытым небе ўсталёўваюць правілы, якія спрыяюць росту эфектыўнай міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, заснаванай на рынкавых правілах", - адзначаецца ў паведамленні Дзярждэпа. Там удакладнілі, што дзякуючы гэтым пагадненням з'явяцца дадатковыя магчымасці для турыстаў, а таксама для бізнесу.

Акрамя таго, у Дзярждэпартаменце адзначылі, што дамовы, падпісаныя з Беларуссю і Багамскімі астравамі 3 снежня, - гэта першыя ў гісторыі двухбаковыя пагадненні аб адкрытым небе, заключаныя з гэтымі краінамі.

9
Тэги:
Беларусь, ЗША

Палітыка