Будынак Дзяржаўнай Думы РФ

Няма ніякіх пагроз: Расія пракаментавала падаўжэнне санкцый з боку ЕС

10
(абноўлена 11:32 13.12.2019)
Кіраўнік Еўрапейскага савета пацвердзіў, што ЕС прыняў рашэнне падоўжыць эканамічныя санкцыі супраць РФ яшчэ на паўгода.

МІНСК, 13 сне - Sputnik. У Дзярждуме РФ лічаць, што падаўжэнне эканамічных санкцыі з боку Еўрасаюза не нясе ніякіх пагроз, а толькі згуртуе грамадства і бізнес-супольнасць яшчэ больш, пра гэта заявіў дэпутат ад крымскага рэгіёну Міхаіл Шарамет.

Санкцыі марныя

З аднаго боку, працяг санкцый не ўпрыгожвае Еўрасаюз, з другога - яны ўсё роўна не нясуць ніякай шкоды Расіі.

"У працяг санкцый няма ніякіх эканамічных пагроз для нашай краіны. Гэтыя санкцыі, наадварот, з'ядналі і дапамаглі вырашыць шэраг эканамічных пытанняў, якія стаялі, у тым ліку, у частцы імпартазамяшчэння", - цытуе Шарамета РІА "Новости".

Дэпутат адзначыў, што аказваць ціск на Расію з дапамогай эканамічных санкцый дарэмна. Яны не наносяць шкоды эканоміцы краіны, аднак з-за іх псуюцца адносіны паміж РФ і краінамі Еўрасаюза.

"Нягледзячы на санкцыі, Расія і надалей будзе працягваць дружалюбную палітыку ў дачыненні да іншых дзяржаў. Мы не будзем сыходзіць са шляху канструктыўнага і выгаднага супрацоўніцтва", - падкрэсліў ён.

Ідуць па няправільным шляху

У сваю чаргу, сенатар ад крымскага рэгіёну Сяргей Цэкаў заклікаў лідараў ЕС адмовіцца ад далейшага ціску на РФ. Для гэтага лідарам краін Еўрасаюза неабходна праявіць палітычную волю і адмовіцца ад загадзя няслушных рашэнняў, якія ўсё ж былі прынятыя.

"Гэта тычыцца як санкцый, так і іншых прынцыпаў існавання Еўрасаюза, які на сёння вельмі непаваротлівы ў прыняцці важных для сябе і ўсёй сусветнай супольнасці рашэнняў", - растлумачыў сенатар.

Ён перакананы, што санкцыі не могуць працягнуцца вечна, і ЕС будзе вымушаны зняць іх - рана ці позна.

"Першапачаткова я думаў, што санкцыі будуць на ўсё маё астатняе жыццё, а таксама дзяцей і ўнукаў. Зараз ствараецца ўражанне і з'яўляюцца тэндэнцыі, што санкцыі будуць доўжыцца не так ужо і доўга", - падсумаваў Цэкаў.

Віцэ-спікер крымскага парламента Уладзімір Бабкоў таксама перакананы, што Еўрасаюз ідзе па няправільным шляху, падаўжаючы санкцыі ў дачыненні да Расіі. Ён лічыць, што гэта ўсяго толькі палітычныя гульні, якія толькі нашкодзяць краінам ЕС.

"Чаканая пазіцыя Еўрасаюза. Фактычна ва-банк гуляюць сёння заходнія краіны, працягваючы палітычныя гульні, тым самым, перш за ўсё, ставячы пад пагрозу эканамічны дабрабыт сваіх краін", - выказаўся ён.

У той жа час, падаўжэнне эканамічных санкцый кажа пра тое, што РФ усё робіць правільна.

"Падаўжэнне нематываванай санкцыйнай палітыкі пацвярджае правату нашых дзеянняў", - сказаў на заканчэнне Бабкоў.

Яшчэ паўгода санкцый

У чацвер на саміце ў Брусэлі Еўрасаюз прыняў рашэнне падоўжыць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расіі яшчэ на шэсць месяцаў. Гэта рашэнне дакументальна аформяць на працягу бліжэйшых тыдняў, пасля чаго яно будзе афіцыйна апублікавана і ўступіць у сілу. Папярэдняя хваля санкцый ЕС павінна была завяршыцца 31 студзеня 2020 года.

"Што тычыцца Расіі і Украіны, мы заслухалі даклад Францыі і Германіі пасля саміту ў "нармандскім" фармаце ў Парыжы. Гэта была магчымасць абмяняцца думкамі па сітуацыі ў рэгіёне і прыняць рашэнне аб працягу санкцый на шэсць месяцаў", - растлумачыў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль.

Ён таксама падкрэсліў, што Еўрасаюз будзе пільна сачыць за тым, як выконваюцца Мінскія пагадненні.

Што не падабаецца ЕС

Адносіны Расіі з краінамі Еўрасаюза напаліліся пасля рэферэндуму ў Крыме, у выніку якога паўвостраў далучыўся да РФ. ЕС палічыў гэта ўмяшаннем ва ўнутраныя справы Украіны і выказаў пратэст супраць гэтага, увёўшы эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расіі.

У сваю чаргу, Расія ўвяла санкцыі ў адказ у адносінах да ЕС і пачала перабудоўваць сваю эканоміку ў адпаведнасці з гэтым. У прыватнасці, актыўна развіваць імпартазамяшчэнне, каб можна было адмовіцца ад тавараў з Еўрасаюза без шкоды для грамадзян. Масква не раз адзначала, што падобныя меры з боку ЕС не будуць эфектыўнымі і толькі перашкаджаюць выбудоўванню канструктыўнага дыялогу.

Акрамя таго, Расія увесь час заяўляе, што не з'яўляецца бокам канфлікту на тэрыторыі Украіны і суб'ектам Мінскіх пагадненняў па яго ўрэгуляванні. За апошнія паўгода палітыкі ЕС не раз выказвалі меркаванне, што санкцыі супраць РФ варта зняць, аднак пакуль іх толькі надалей.

10
Тэги:
ЕС, Расія

Палітыка