Сяргей Румас

Румас патэлефанаваў Мядзведзеву: пагаварылі аб пастаўках нафты і газу на наступны год

27
(абноўлена 14:22 14.12.2019)
На наступным тыдні прэм'еры дамовіліся стэлефанавацца зноў пасля таго, як пройдзе сустрэча кіраўнікоў працоўнай групы па інтэграцыі.

МІНСК, 14 сне - Sputnik. Беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас патэлефанаваў свайму расійскаму калегу Дзмітрыю Мядзведзеву, паведамілі ў прэс-службе расійскага ўрада.

Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі ход выканання даручэнняў, дадзеных прэзідэнтамі Беларусі і Расіі ў Сочы 7 снежня 2019 года.

"Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі рашэнне першачарговых пытанняў па пастаўках нафты і газу на 2020 год", - распавялі ў прэс-службе прэм'ер-міністра Беларусі.

Прэм'еры намецілі і графік будучых кантактаў. Так, яны дамовіліся зноў пагутарыць па тэлефоне на наступным тыдні пасля таго, як пройдзе сустрэча кіраўнікоў рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі.

Перш планавалася, што да 20-годдзя саюзнай дамовы будзе прынятая і адобрана праграма паглыблення інтэграцыі і галіновыя дарожныя карты. Напярэдадні, 6 снежня, прайшлі перамовы прэм'ер-міністраў дзвюх краін Дзмітрыя Мядзведзева і Сяргея Румаса, а 7 снежня сустрэліся прэзідэнты Расіі і Беларусі.

Расійскі бок хоча інтэграцыі і рэалізацыі палажэнні Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які быў падпісаны 20 гадоў таму, і кажа пра тое, што без паўнавартаснай інтэграцыі расійскім кошт на энерганосьбіты для Беларусі быць не можа.

Беларусь, перш за ўсё, хоча кошт газа на ўзроўні Смаленскай вобласці РФ плюс затраты на транспарціроўку, а таксама яснасці па кампенсацыі за "брудную" нафту.

Чытайце таксама:

27
Тэги:
Інтэграцыя, Дзмітрый Мядзведзеў, Сяргей Румас

Палітыка