Саўмін апублікаваў графік асабістых прыёмаў чыноўнікаў у студзені

© Sputnik / Владимир Федоренко / Перайсці ў медыябанкЧыноўнік, архіўнае фота
Чыноўнік, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для таго каб патрапіць на прыёмы, якія пройдуць у будынку Саўміна, грамадзянам трэба будзе папярэдне запісацца.

МІНСК, 31 сне - Sputnik. Кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі правядуць у студзені шэраг асабістых прыёмаў, паведамілі ў прэс-службе Савета міністраў рэспублікі.

Так, 3 студзеня прымаць грамадзян будзе старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, 8 студзеня - міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, а 10-га - кіраўнік Мінтранса Аляксей Аўраменка.

На 15 студзеня запланаваны прыём міністра спорту Сяргея Кавальчука, на 17-е - кіраўніка Дзяржкамваенпрама Рамана Галоўчанкі.

У апошняй дэкадзе месяца беларусы змогуць задаць свае пытанні міністру прамысловасці Паўлу Уцюпіну (22 студзеня), старшыні Дзяржстандарту Валянціну Татарыцкаму (24 студзеня), кіраўніку Мінінфарма Аляксандру Карлюкевічу (29 студзеня) і міністру лясной гаспадаркі Віталю Дрожы (31 студзеня).

Для таго каб патрапіць на прыёмы, якія пройдуць у будынку Саўміна, грамадзянам трэба будзе папярэдне запісацца.

Стужка навiн
0