Беларусь пачынае старшынства ў органах ЕАЭС

Падпісацца
Першым пра гэта нагадаў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка - у сваім навагоднім звароце да народа.

МІНСК, 2 сту - Sputnik. Беларусь у 2020 годзе пачынае старшынства ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Беларусь выступае за дыялог паміж ЕАЭС і ЕС - Макей

Да іх адносяцца Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет, Еўразійскі міжурадавы савет і Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Такое рашэнне было прынята яшчэ у 2019 годзе на саміце ў Санкт-Пецярбургу. Ён прайшоў 20 снежня з удзелам кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС.

Старшынёй калегіі ЕЭК зацверджаны Міхаіл Мясніковіч, былы прэм'ер-міністр і спікер верхняй палаты беларускага парламента. Ён прыступіць да сваіх службовых абавязкаў 1 лютага. Акрамя таго, яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі, Станіслаў Зась, стаў генеральным сакратаром Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

ЕАЭС аб'ядноўвае пяць краін - Беларусь, Расію, Арменію, Казахстан і Кыргызстан. Галоўнае прызначэнне саюза - гэта стварэнне ўмоў для свабоды па прасоўванні перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы на тэрыторыі вышэйназваных краін. У 2020 годзе пачнецца праца па ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў на агульным рынку.

Пра тое, што Беларусь у бягучым годзе пачынае старшынстваваць у ЕАЭС, нагадаў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ў сваім навагоднім звароце да народу ў апошнія хвіліны 2019-га.

Стужка навiн
0