Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Шклове

Лукашэнка: усякае перажывалі з Расіяй, але хочам нармальных адносін

29
(абноўлена 15:31 24.01.2020)
Беларускі лідар нагадаў, як у свой час Беларусь пачала правяраць расійскія аўтамабілі пад Смаленскам - "і чарга выстраілася па чыгунцы і аўтатранспарту да Крамля".

МІНСК, 24 сту - Sputnik. Беларусь хоча нармальных прыязных адносінаў з Расіяй, пры гэтым патрабуе роўных умоў, пра гэта заявіў у пятніцу падчас наведвання Шклова прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

У час размовы з працоўным калектывам шклоўскага газетнага камбіната Лукашэнка асобна выказаўся па адносінах Беларусі і Расіі.

"Вы павінны ведаць: мы не гуляем у нейкія гульні. Мы не хочам залішне напружваць нашага галоўнага саюзніка. Гэта сапраўды наш галоўны саюзнік. Можа, адумаюцца і вернуцца да нармальных стасункаў. Мы хочам працаваць з імі, але на роўных умовах. Людзі, прадпрыемствы павінны быць у роўных умовах, і краіны павінны быць у роўных умовах", - заявіў ён.

Лукашэнка растлумачыў сваё бачанне: роўныя адносіны - не значыць узяць усё, што ёсць у Расіі і Беларусі, скласці і напалову падзяліць.

"Не трэба нам, мы падавимся ад гэтага кавалка. Мы павінны проста існаваць у роўных умовах. І канкураваць. І я ўпэўнены, што мы справімся", - выказаўся прэзідэнт.

Таксама Лукашэнка лічыць, што перажываць няма чаго, бо ў Беларусі выдатныя адносіны з многімі дзяржавамі. У якасці прыкладу - пастаўкі вялікай колькасці беларускай прадукцыі ў Кітай.

"Мы ўжо сёння асабліва не пакутуем, што яны (расійскі бок - Sputnik) закрываюць нам рынак па прадуктах харчавання. Прытым нахабна, беспардонна, без прычыны. Каб нахіліць, зняважыць. Мы гэтым не адказваем. Але ж мы можам і адказаць. Некалі то было, калі яны пачалі нас тарпедаваць. Мы пачалі іх аўтамабілі правяраць пад Смаленскам. І чарга выстраілася па чыгунцы і аўтатранспарце да Крамля. Тады ўбачылі, што так рабіць нельга", - дадаў ён.

Рэзюмуючы, прэзідэнт адзначыў, што "ўсялякае мы перажывалі".

"Але гэта нам не трэба. Я гэта кажу шчыра і адкрыта. Нам патрэбныя нармальныя сяброўскія, брацкія адносіны. Калі гэтага старэйшы брат хоча", - сказаў на заканчэнне Лукашэнка, яго словы прывяла БелТА.

Самымі спрэчнымі момантамі ў адносінах Беларусі і Расіі сёння з'яўляюцца пастаўкі энерганосьбітаў. Так, па газу кошт паставак вызначаны толькі на студзень-люты. Рашэнні па нафце да гэтага часу няма: імпарт "чорнага золата" ў рэспубліку быў прыпынены 1 студзеня.

29
Тэги:
Расія, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Палітыка