Палац Незалежнасці ў Мінску

Лукашэнка правёў нараду з кіраўнікамі СМІ

22
(абноўлена 12:24 11.02.2020)
У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі найбуйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі - газет, агенцтваў і тэлеканалаў.

МІНСК, 11 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў у аўторак нараду з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных СМІ рэспублікі.

Як паведамляе БелТА, у нарадзе прыняў удзел кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, кіраўнік тэлеканала АНТ Марат Маркаў, гендырэктар тэлеканала СТБ Ігар Луцкі, гендырэктар БелТА Ірына Акуловіч, галоўрэд "СБ. Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук, кіраўнік выдавецкага дома "Звязда" Павел Сухарукаў, дырэктар прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі "Мір" Уладзімір Пярцоў.

На пачатак гэтага года ў Беларусі было зарэгістравана больш за 1,6 тысячы друкаваных СМІ, дзевяць інфармагенцтваў, 20 інтэрнэт-выданняў і 270 тэлерадыёвяшчальных СМІ.

Акрамя таго, у Беларусі распаўсюджваецца звыш 270 замежных тэлепраграм ў кабельных сетках і каля 3 тысяч замежных друкаваных СМІ.

Неабходнасць гутаркі наспела даўно

"Мы, вядома ж, будзем абмяркоўваць з вамі канкрэтныя праблемы, жыццёвыя праблемы функцыянавання сродкаў масавай інфармацыі. Я прапаную пабудаваць адкрытую размову, дыялог. Магчыма, у вас будуць нейкія пытанні, якія не адносяцца да тэматыкі сённяшняй нарады. Магчыма, будуць пытанні як практычнага, так і ідэалагічнага характару, у тым ліку па апошніх перамовах з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі, таму што вы не проста арганізатары вядучых сродкаў масавай інфармацыі, але і самі з'яўляецеся актыўнымі ўдзельнікамі стварэння прадукту вашых кампаній", - сказаў Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі медыя.

Як дадаў прэзідэнт, неабходнасць размовы наспела даўно, бо каля двух гадоў прайшло з таго часу, як ва ўсіх найбуйнейшых СМІ змянілася кіраўніцтва.

"Надышоў момант абмеркаваць выкананне даручэнняў, дадзеных вам у тым ліку і ў час прызначэння, пачуць ваша бачанне далейшай стратэгіі працы, актуалізаваць задачы, якія стаяць перад сродкамі масавай інфармацыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Задачы гэтыя няпростыя, дадаў Лукашэнка, паколькі цяперашняя сітуацыя не размяшчае да заспакоенасці. "Супрацьстаянне, геапалітычная нестабільнасць у розных частках свету, у тым ліку ў нашым рэгіёне, - усё гэта на парадку сённяшняга дня", - растлумачыў ён.

Важным складнікам незалежнасці любой дзяржавы з'яўляецца інфармацыйны суверэнітэт - права праводзіць уласную інфармацыйную палітыку, фармаваць нацыянальную інфармацыйную інфраструктуру, забяспечваць інфармацыйную бяспеку, дадаў Лукашэнка.

"І гэтае права мы як суверэнная і незалежная дзяржава павінны адстойваць у што б там ні стала, у тым ліку на інфармацыйным полі. Здавалася б, што нам яшчэ тут змагацца і ваяваць на гэтым полі. Але, на жаль, даводзіцца", - падкрэсліў ён.

Лукашэнка нагадаў, што менавіта для таго, каб супрацьстаяць новым рызыкам, выклікам і пагрозам, ледзь менш за год таму распрацавана і прынята Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі.

"Не ведаю, наколькі яна эфектыўная. Вам лепш відаць. Але гэта першы сур'ёзны крок да выпрацоўкі стратэгіі нашай інфармацыйнай бяспекі. Магчыма, як жывое творчае цела, трэба ўдасканальваць гэтую канцэпцыю", - выказаўся ён.

Лукашэнка нарэзаў задачы СМІ

Кіраўнік дзяржавы ў ходзе нарады з кіраўніцтвам дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі зрабіў акцэнты на важных напрамках у іх працы.

"Нам хапае з аднаго і другога боку. І ў гэтых няпростых умовах надзвычай важна ўзяць і ўтрымаць увагу. Але пры гэтым не страціць даверу гледачоў, чытачоў і слухачоў", - канстатаваў ён.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што СМІ павінны быць сумленнымі і аб'ектыўнымі. Цяпер ім трэба гаварыць з народам на зразумелай для яго мове, спрабуючы данесці пазіцыю дзяржавы.

"У нас гэтага крыху не хапае", - паскардзіўся на працу дзяржаўных СМІ беларускі прэзідэнт.

Інфармацыйная атрута як хімзброя

У цяперашнім свеце СМІ сталі не толькі сродкам данясення інфармацыі, але і паўнавартаснай зброяй, часам, на думку прэзідэнта, масавага паражэння.

"Падтасаваныя факты, фэйкі, дыпфэйкі, так званая постпраўда, калі аўдыторыяй умела маніпулююць, наўмысна адводзячы ад сапраўды важных праблем, - гэтая і іншая інфармацыйная атрута падобна хімічнай зброі. Ці тое яшчэ будзе", - адзначыў Лукашэнка.

Прэзідэнт прагназуе ўзнікненне больш складаных сэнсаў і гісторый, якія будзе цяжка аспрэчваць - прынамсі, у кароткім прамежку часу.

"Гэтая няпраўда, хлусня выкошвалі цэлыя пласты ўспрымальнага насельніцтва, робячы іх безабароннымі перад сваім разбуральным уздзеяннем. Таму інфармацыйнае проціборства цяпер адыгрывае асаблівую ролю", заўважыў Лукашэнка.

22
Тэги:
СМІ, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей

Беларусь у адказ на санкцыі прыме меры ў адносінах да замежных СМІ

35
Міністэрства замежных спраў у выпадку, калі заходнія краіны ўвядуць рэстрыкцыі, гатова пайсці на крокі ў адказ у дачыненні да функцыянавання акрэдытаваных у рэспубліцы СМІ.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Беларускі бок у выпадку санкцый з боку Еўрасаюза, прыме адпаведныя крокі ў адказ, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, у МЗС Беларусі ведаюць, што 21 верасня міністры замежных спраў краін ЕС будуць абмяркоўваць пытанне аб санкцыях, аб персанальных санкцыях у дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб.

"Мы гатовыя да гэтага, мы ніколі не будзем ініцыяваць нейкія дзеянні, накіраваныя на пагаршэнне стасункаў з нашым важным партнёрам - Еўрапейскім саюзам і асобнымі краінамі-членамі", - запэўніў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Пры гэтым ён зрабіў акцэнт, што Мінск знаходзіцца ў стане поўнай гатоўнасці, каб "даць адэкватны адказ на падобнага роду разбуральныя дзеянні".

Макей запэўніў, што ў выпадку ўвядзення абмежавальных мер у дачыненні да беларускіх уладаў, афіцыйны Мінск будзе вымушаны прыняць "адпаведныя крокі, звязаныя з ўнутрыпалітычным функцыянаваннем дзяржаў".

"Гэта можа тычыцца і палітычнай сістэмы, і функцыянавання замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі, і шэрагу іншых крокаў", - растлумачыў кіраўнік МЗС рэспублікі.

35
Тэги:
МЗС Беларусі, Уладзімір Макей, Беларусь
Валадарка - СІЗА №1 Мінска

Паслы ЕС у Мінску заклікалі вызваліць зняволеных па палітычных матывах

6
(абноўлена 17:12 18.09.2020)
Дыпламаты абяцаюць прыносіць на кожную сустрэчу з беларускімі чыноўнікамі спіс грамадзян, якіх яны лічаць палітычнымі вязьнямі.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Еўрапейскія паслы заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх, хто знаходзіцца пад вартай па палітычных матывах, пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйнай старонцы прадстаўніцтва ЕС у Facebook.

"Мы, кіраўнікі дыпламатычных місій, якія працуюць у Мінску, краін Еўрапейскага саюза, заклікаем улады Беларусі дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі і вызваліць усіх, хто знаходзіцца пад вартай па палітычных матывах на працягу апошніх некалькіх месяцаў", - звярнуліся еўрапейскія дыпламаты да беларускіх уладаў.

Пры гэтым яны выказалі салідарнасць з усімі беларускімі палітвязнямі, а менавіта некалькімі дзесяткамі мужчын і жанчын, якія апынуліся пад вартай несправядліва за тое, што адстойвалі дэмакратычныя свабоды.

"З гэтага дня кожны з нас будзе прыносіць копію спісу палітвязняў у Беларусі на кожную сустрэчу з беларускімі чыноўнікамі", - паведамілі дыпламаты.
У прадстаўніцтве Еўрасаюза падкрэслілі, што да мірнага ўрэгулявання крызісу ў рэспубліцы можа прывесці толькі ўсёабдымны нацыянальны дыялог.

Пры гэтым павінны выконвацца асноўныя правы і свабоды беларускага народа, а таксама забяспечвацца дэмакратычныя працэдуры.

6
Тэги:
Мінск, Еўрасаюз
Яблыкі

Хатнія нарыхтоўкі: захоўваем на зіму яблыкі і капусту па беларускіх рэцэптах

0
(абноўлена 15:09 18.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць, як пакаштаваць старажытныя беларускія саленні са стала нашых продкаў.

Восень – час хатніх нарыхтовак і многія з гаспадынь у гэты час імкнуцца максімальна захаваць ураджай, перапрацаваўшы яго пры саленні, квашанні, марынаванні, сушцы.  Безумоўная каштоўнасць такіх спосабаў нарыхтоўкі ў тым, што прадукты ў іх захоўваюцца працяглы час і заўсёды могуць быць у гаспадыні пад рукой. Зрэшты, як прыемна мець хоць колькі слоічкаў кансерваванай агароніны, рыбы і мяса ў запасе, калі на парозе нечакана з’явяцца госці. Прыгатаваныя па рэцэптах, якія часта перадаюцца ад пакалення ў пакаленне, такія нарыхтоўкі былі прадметам гонару ў беларускай сям’і. Іх падаюць да стала ў якасці гатовай да ўжывання стравы, гарніру і як дадатак да другіх стаў.

У кожнай мясцовасці Беларусі ёсць свае, адметныя рэцэпты хатніх нарыхтовак. Саленні, квашанні і марынаванні - гэта не толькі смачна, але і карысна.

У адрозненні ад марынавання, якое больш зручнае ў спосабе захоўвання гатовых кансерваў для жыхароў горада, саленне і квашанне традыцыйна вясковыя нарыхтоўкі. Вось некалькі цікавых рэцэптаў традыцыйных саленняў з вёсак Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Мочаныя яблыкі

Інгрыдыенты:

  • Яблыкі
  • Соль
  • Вада

Як гатаваць:

Мачыць яблыкі можна толькі позніх гатункаў, найлепшым з якіх лічыцца антонаўка. Яблыкі адбіраюць аднолькавыя па памеры і абавязкова не пашкоджаныя. На дно бочкі трэба пакласці лісце вішні, смародзіны або жытнюю салому. Потым закласці яблыкі, пераслойваючы іх лісцем вішні і смародзіны. Заліць яблыкі расолам, каб ён цалкам пакрыў яблыкі, накрыць усё чыстай сурвэткай, пакласці драўляны кружок і гнёт груз.

Осенний пирог с яблоками
© Sputnik Людмила Янковская
Яблыкі трэба браць аднолькавыя па памеры

Для расолу трэба ўзяць ваду ў палове аб’ёму яблыкаў, 1,5 ч. лыжкі солі на 3 літры вады. Брадзіць яблыкі будуць 30-40 дзён.

Яблыкі, мочаныя з рабінай

Інгрыдыенты:

  • 5 кг яблыкаў
  • 5 кг рабіны
  • 0,5 кг цукру
  • 3,5 ст. лыжкі солі
  • 10 л вады

Як гатаваць:

Перабраць яблыкі, выдаліць пладаножкі, сухія ягады ў яблыках і рабіне, вымыць іх некалькі разоў, мяняючы ваду, закласці паслойна ў бочку або вядро і заліць ахалоджаным растворам з вады, цукру і солі. Вытрымаць пад гнётам у халодным месцы 30 дзён.

Ягоды рябины
© Sputnik / Александр Поготов
Ягады рабіны

Салёная капуста

Інгрыдыенты на 10 кг нашаткаванай капусты:

  • 300 г морквы
  • 300 г буракоў
  • 300 г гарбуза
  • 300 г журавін
  • 200 г кораня хрэну
  • 0,5 кг  яблыкаў (антонаўка)
  • 1 галоўка капусты;

Для расолу:

  • 4 л вады
  • 1 шклянка буйной солі
  • 0,5 шклянкі цукру

Як гатаваць:

Капусту скласці ў вялікую ёмістасць, дадаць пацёртыя на буйную тарку хрэн, буракі, моркву, гарбуз. Яблыкі парэзаць долькамі. Усё перамяшаць.

Белокочанная капуста
Капусту можна квасіць з ябылкамі

Прыгатаваць расол: закіпяціць ваду разам з соллю і цукрам, астудзіць. Заліць астуджаным расолам сумесь з гародніны і засыпаць туды журавіны. Пакласці качан сярэдняга памеру, а зверху на яго – гнёт, каб расол пакрыў капусту цалкам. Праз тыдзень капуста гатова да ўжывання.

Капуста квашаная галоўкамі

Інгрыдыенты:

  • Капуста
  • Вада
  • Соль
  • Хрэн

Як гатаваць:

У бочку накласці невялікіх качанчыкаў капусты да самага верху. Затым капусту заліць вадой з разлікам 2 шклянкі солі на 10 л вады. Пакласці зверху лісце і ачышчаны корань хрэну, накрыць кружком і пакласці гнёт.

Квашаная капуста галоўкамі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Квашаная капуста галоўкамі

Такая капуста звычайна квасіцца да вясны.

0
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, беларуская кухня
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі