Пяскоў аб магчымым звароце Беларусі па дапамогу: мы ўсе ў адной лодцы

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкПрэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней СМІ ў сераду распаўсюдзілі інфармацыю, што беларускія ўлады звярнуліся да Расіі па дапамогу ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Уладзімір Пуцін зыходзіць з таго, што ў барацьбе з каронавірусам усе знаходзяцца ў адной лодцы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Расія адправіла ў ЗША ваенны самалёт з медабсталяваннем - відэа - Sputnik Беларусь
Расія адправіла ў ЗША ваенны самалёт з медабсталяваннем - відэа

У сераду выданне "Коммерсантъ" паведаміла, што Мінск звярнуўся да Масквы з просьбай аб гуманітарнай дапамозе ў барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса.

"Я не ведаю, ці былі па дыпламатычных каналах такія звароты, проста не валодаю гэтай інфармацыяй. Але яшчэ раз паўтараю, прэзыдэнт Пуцін першым чынам зыходзіць з таго, што мы ўсе ў адной лодцы", - пракаментаваў сітуацыю Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, дадзеная сітуацыя з'яўляецца агульным выклікам. Змагацца з распаўсюджваннем віруса без ўзаемнай дапамогі партнёраў немагчыма.

"Гэта тычыцца абсалютна ўсіх краін свету. А ў выпадку, калі мы гаворым пра нашу братэрскую краіну, пра Беларусь, вядома, тут сітуацыя асаблівая", - адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.

Стужка навiн
0