Каардынатар ААН звярнулася да ўладаў Беларусі ў сувязі з каронавірусам

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці ў Мінску
Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
СААЗ рэкамендуе ўкараненне мер фізічнага дыстанцыявання і перанос усіх масавых мерапрыемстваў.

МІНСК, 28 кра - Sputnik. Каб спыніць распаўсюджванне COVID-19, неабходна заставацца дома, гаворыцца ў заяве пастаяннага каардынатара ААН у Беларусі Іааны Казана-Вішнявецкі.

Жанчына ў Масцы ідзе па праспекце ў Мінску - Sputnik Беларусь
Каронавірусам у Беларусі заражаныя больш за 12 тысяч чалавек

Паводле яе слоў, у Беларусі назіраецца эвалюцыя ўспышкі каронавіруса, нягледзячы на намаганні ўлад і дапамогу з боку міжнароднай супольнасці.

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі звярнула ўвагу на той факт, што колькасць тых, хто заразіўся каронавіруснай інфекцыяй ў нашай краіне расце ў геаметрычнай прагрэсіі.

Іаана Казана-Вішнявецкі лічыць, што "цяпер настаў час для неадкладных і маштабных мер па ўзмацненні жорсткасці фізічнага дыстанцыявання".

"Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе ўкараненне мер фізічнага дыстанцыяваньня і перанос ўсіх масавых мерапрыемстваў", - нагадала яна.

Што замарудзіць распаўсюджванне COVID-19?

Пастаянны каардынатар ААН нагадала пра важнасць укаранення магчымасцяў дыстанцыйнай працы і дыстанцыйнага навучання ў школах, універсітэтах і іншых адукацыйных установах.

Сітуацыя з каронавірусам у ЗША - Sputnik Беларусь
У ААН распрацавалі план дапамогі краінам пасля пандэміі каронавіруса

Таксама неабходна прыпыніць працу прадпрыемстваў, якія не аказваюць асноўных паслуг, у тым ліку кафэ, рэстаранаў, гандлёвых цэнтраў. Групам высокай рызыкі і уразлівым пацыентам, трэба скараціць паездкі за горад, у вёскі і на дачы.

"Меры грамадскай аховы здароўя ў маштабах усяго грамадства, накіраваныя на фізічнае дыстанцыяванне, могуць дапамагчы прадухіліць і запаволіць распаўсюджванне віруса", - лічыць Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі.
На яе думку, дадзены час медустановы змогуць выкарыстоўваць для падрыхтоўкі рэсурсаў - медработнікаў, ложка-месцаў, ізаляваных палат, аддзяленняў рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі.

"Калі ласка, заставайцеся дома, каб спыніць COVID-19. Гэта дапаможа медыкам, прадпрыемствам і супрацоўнікам экстраных службаў выконваць сваю працу і спраўляцца з крызісам", - заклікала Іаана Казана-Вішнявецкі.

Стужка навiн
0