МІНСК, 11 мая - Sputnik. Масква правядзе сур'ёзную размову з Вашынгтонам з нагоды скажэння ў ЗША ролі СССР у Другой сусветнай вайне, гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.
Раней у акаўнтах Белага дома ў Instagram і Twitter з'явіўся пост, у якім пераможцамі нацызму названы толькі ЗША і Вялікабрытанія. Пры гэтым паведамленне не ўтрымлівала ніякіх згадак пра ролю Савецкага Саюза ў перамозе над нацысцкай Германіяй.
"Выклікаюць крайняе абурэнне спробы скажэння вынікаў разгрому нацызму і вырашальнага ўнёску нашай краіны, якія не спыняюцца ў Вашынгтоне нават ва ўрачыстыя дні ўсеагульнага святкавання 75-гадовага юбілею Перамогі", - заявілі ў МЗС РФ.
"Маем на ўвазе правесці сур'ёзную гутарку на гэты конт з амерыканскімі афіцыйнымі асобамі", - гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым у МЗС звярнулі ўвагу, што "напярэдадні святога свята ў амерыканскіх чыноўнікаў не знайшлося адвагі і жадання хоць паўслова аддаць бясспрэчнай ролі і каласальным несувымерным ахвярам, якія панеслі тады Чырвоная Армія і савецкі народ у імя ўсяго чалавецтва".
"На жаль, падобнае стаўленне відавочна дысануе з прынятай 25 красавіка прэзідэнтамі Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам заявай з нагоды гадавіны гістарычнай сустрэчы савецкіх і амерыканскіх салдат у 1945 годзе на Эльбе", - нагадалі ў міністэрстве замежных спраў РФ.
Рэальную гісторыю нельга ігнараваць, нягледзячы на сімпатыі або антыпатыі, якія ўзнікаюць як у дачыненні да краіны пераможцы - СССР, так і ў дачыненні да Расіі ў цяперашні час.
"Пасведчанне таму - шматлікія абгрунтаваныя водгукі на беладомаўскія твіты з боку не толькі расіян, але і амерыканцаў, якія ведаюць гісторыю , а таксама людзей з усіх куткоў свету. Характэрна, што іх карэктныя і заснаваныя на гістарычных фактах каментары метадычна выдаляюць. І робіцца гэта ў "самай дэмакратычнай краіне", якая нястомна сцвярджае аб сваёй "прыхільнасці свабодзе слова"!" - канстатавалі ў знешнепалітычным ведамстве.
Пры гэтым на Смаленскай плошчы лічаць, што "тэма свяшчэннага подзвігу старэйшага пакалення ў вайну не павінна ператварыцца ў яшчэ адну праблему ў двухбаковых адносінах, якія і без таго перажываюць складаныя часы".
"Расія і ЗША, нягледзячы на рознагалоссі, могуць на аснове даверу, узаемнай павагі і ўліку інтарэсаў адзін аднаго даваць сумесны адпор ўсё больш частым выклікам сучаснасці", - падкрэслілі ў МЗС РФ.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. "Беларуськалій" гатовы вярнуць на прадпрыемства звольненых за ўдзел у забастоўках работнікаў.
Гендырэктар кампаніі буйнога партнёра беларускай арганізацыі - нарвежскай Yara - асабіста наведваў Салігорск у верасні, каб выказаць пазіцыю наконт звальненняў супрацоўнікаў калійнага гіганта, якія выказвалі свае дэмакратычныя правы. У снежні ён заявіў аб тым, што сітуацыя на "Беларуськаліі" яго не задавальняе, бо ён не ўбачыў паляпшэнняў у становішчы працаўнікоў прадпрыемства.
Па выніках "рэгулярнага дыялогу" паміж кампаніямі, "Беларуськалій" заявіў аб тым, што гатовы вярнуць звольненых супрацоўнікаў, калі яны пададуць адпаведныя заявы, і зняць "дысцыплінарныя спагнанні" з працаўнікоў прадпрыемства. Акрамя таго, беларускі калійны гігант паведаміў, што гатовы прыняць спецыялістаў Yara "для маніторынгу вытворчых працэсаў".
"Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і працягнем у далейшым супрацоўніцтва з кампаніяй Yara ў пытаннях забеспячэння бяспекі ўмоў працы, паляпшэння здароўя і павышэння сацыяльнага ўзроўню нашых работнікаў", - гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце кампаніі.
Беларуская калійная кампанія працуе з Yara па пяцігадовым кантрактам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на працягу 2011-2015 гадоў беларускі бок пастаўляў нарвежскай кампаніі больш аднаго мільёна тон калію ў год.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, на прадпрыемстве быў створаны стачачны камітэт, які выказваў нязгоду з іх вынікамі.
Забастоўкі на "Беларуськаліі" праходзілі 17 і 18 жніўня 2020 года: у тыя дні супрацоўнікі адмовіліся выходзіць на працу.
Вярхоўны суд прызнаў забастоўку на прадпрыемстве незаконнай.
Чытайце таксама:
Джо Байдэн ужо спрабаваў стаць прэзідэнтам - ён спадзяваўся прадставіць дэмакратаў у 1987 годзе і ў 2007 гадах. Але тады вылучыцца ад партыі не ўдалося, і тым не менш, кар'ера Байдэна была яркай.
З 2009 па 2017 гады ён быў віцэ-прэзідэнтам ва ўрадзе Барака Абамы. Абама ўзнагародзіў яго Прэзідэнцкім медалём свабоды. Сам Байдэн Абаму называў "братам".
У асабістым жыцці Байдэна было нямала цяжкіх момантаў. Яго першая жонка Нэлія, якая была школьнай любоўю Байдэна, і іх дачка Наомі загінулі ў аўтакатастрофе. Там жа, у машыне, знаходзіліся сыны - Бо і Хантэр. Хлопчыкі атрымалі сур'ёзныя траўмы, але выжылі.
Вярнула Джо Байдэну цікавасць да жыцця і палітыкі яго другая жонка - Джыл. Дарэчы, яна стане адной з самых адукаваных першых лэдзі ЗША за ўсю гісторыю - у Джыл Байдэн доктарская ступень і яшчэ дзве магістарскіх! І яна не збіраецца кідаць працу выкладчыка і плануе заставацца пры справе нават стаўшы першай лэдзі.
Сам Байдэн таксама выдатны выкладчык. На яго семінары часта збіралася чарга. Дарэчы, Байдэн не ўжывае алкаголь. І яшчэ ён другі пасля Кэнэдзі амерыканскі прэзідэнт-каталік.
У 1974 годзе часопіс Time уключыў Байдэна у лік "200 асоб будучага, якія будуць тварыць гісторыю". Зусім хутка зможам даведацца, якой Байдэн бачыць гісторыю ЗША.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Нацыянальны інстытут фармакалогіі і харчавання Венгрыі абвясціў аб рэгістрацыі ў краіне расійскага прэпарата. Такім чынам, Венгрыя стала першай краінай у ЕС, якая адобрыла "Спутник V" да ўжывання.
"Венгрыя - першая краіна ЕС, якая ацаніла перавагі расійскай вакцыны "Спутник V" і адобрыла яе прымяненне на сваёй тэрыторыі. Гэта важнае рашэнне, якое дэманструе высокую ацэнку бяспекі і эфектыўнасці вакцыны на ўзроўні больш чым 90% нашымі партнёрамі ў Венгрыі", - паведаміў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.
Вакцына была зарэгістравана па паскоранай працэдуры. Раней, у лістападзе, у краіну былі дастаўлены першыя ўзоры прэпарата для клінічных даследаванняў. На падставе іх вынікаў і ацэнкі якасці, было прынята рашэнне дапусціць вакцыну да ўжывання.
21 студзеня расійская вакцына "Спутник V" была таксама адобрана і ў ААЭ.
Раней паведамлялася, што ў лютым пачнецца экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны ў ЕС.
Расія стала першай краінай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. На дадзены момант у краіне зарэгістраваны два прэпараты: ад Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі "Спутник V" і распрацаваная Дзяржаўным навуковым цэнтрам вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Распатрэбнагляда. Пачаты працэс рэгістрацыі трэцяй вакцыны - ад Цэнтра ім. Чумакова.
У Беларусі аб рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня, а 29 снежня першыя сем прышчэпак атрымалі медыкі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска.
19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.
На дадзены момант вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Венгрыі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, ААЭ, Туркменістане.
Заяўкі на набыццё вакцыны "Спутник V" накіравалі больш за 50 краін Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Еўропы і СНД.
Чытайце таксама: