Беларускія грошы

ЦВК прапануе жадаючым дапамагчы з фінансаваннем выбараў

20
(абноўлена 16:02 12.05.2020)
Уносіць грошы ў спецыяльны фонд не могуць бюджэтныя арганізацыі, замежныя кампаніі і грамадзяне, а таксама іншыя асобы і арганізацыі, афіляваныя з замежнымі капіталамі.

МІНСК, 12 мая - Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі стварыў пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне прэзідэнцкіх выбараў.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 9 жніўня. Цяпер у рэспубліцы праходзіць першы этап кампаніі - падача заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам ЦВК Беларусі стварыў спецыяльны пазабюджэтны фонд для дадатковага фінансавання расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў.

"Забараняецца ўносіць грашовыя сродкі ў пазабюджэтны фонд бюджэтным арганізацыям, замежным дзяржавам і арганізацыям, міжнародным арганізацыям, замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства, арганізацыям, заснавальнікамі (удзельнікамі, уласнікамі маёмасці) якіх з'яўляюцца замежныя дзяржавы, замежныя арганізацыі, міжнародныя арганізацыі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства", - растлумачылі ў ЦВК.

Грошы, якія паступілі ў фонд, будуць накіраваныя на дадатковыя выдаткі - у тым ліку на дадатковыя тыражы інфармацыйных матэрыялаў і плакатаў, а таксама на iншыя кірункі.

На правядзенні выбараў у гэтым годзе ў бюджэце закладзена 36 мільёнаў рублёў, у доларавым эквіваленце - менш, чым у мінулую кампанію, у 2015 годзе.

20
Тэги:
Беларусь, ЦВК Рэспублікі Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (30)
Аляксандр Лукашэнка на парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі

Лукашэнка аб адстаўцы пасла Славакіі пасля параду ў Мінску: гэта скандал

9
(абноўлена 15:09 28.05.2020)
У Беларусі становіцца ўсё больш сапраўдных сяброў сярод прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, заявіў прэзідэнт і ўспомніў пра ўчынак славацкага пасла Ёзэфа Мігаша, які наведаў парад 9 мая.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму не зусім зразумелая пазіцыя афіцыйнага кіраўніцтва Славакіі, якое асудзіла рашэнне свайго пасла Ёзэфа Мигаша наведаць ваенны парад у Мінску 9 мая.

Такую заяву зрабіў падчас сустрэчы з паслом Сербіі ў Мінску Велька Кавачэвічам.

"Вы, напэўна, ведаеце пра ўчынак пасла Славакіі. Гэта быў сапраўды годны ўчынак. Мне, шчыра кажучы, не зусім зразумелая пазіцыя афіцыйнага славацкага кіраўніцтва, якое нібыта асудзіла гэты ўчынак, больш за тое, адправілі або разглядаюць пытанне адпраўкі ў адстаўку", - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да сербскага дыпламата.

Пасля чаго нагадаў, што славацкі пасол вырас у сям'і патрыёта, які ў свой час змагаўся з нацызмам, таму да яго нельга прад'яўляць прэтэнзіі.

"Слухайце, ну калі ўжо так адбылося, трэба проста прамаўчаць. За такія рэчы караць чалавека наогул непрымальна, тым больш Славакіі", - лічыць беларускі прэзідэнт.

Нагадаем, што пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш па просьбе МЗС сваёй краіны падаў у адстаўку пасля ўдзелу ў парадзе на 9 мая ў Мінску.

Сваё рашэнне прыйсці ў Мінску на парад на фоне эпідэміі каронавіруса патлумачыў значнасцю даты. У МЗС Славакіі такі крок пасла расцанілі як парушэнне прынцыпаў камунікацыі са штаб-кватэрай: ён не паведаміў міністэрству пра свае планы паўдзельнічаць у парадзе 9 мая ў Мінску.

9
Тэги:
Славакія, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка
Тысяча беларускіх рублёў

Ад 0 да 155 тысячаў: колькі ўжо ёсць на рахунках прэтэндэнтаў у прэзідэнты

8
Згодна з дзейным заканадаўствам, памер выбарчага фонду не можа перавышаць дзевяці тысяч базавых велічынь, гэта значыць 243 тысяч рублёў.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Цэнтрвыбаркам апублікаваў дадзеныя аб першых паступленнях на выбарчыя рахункі прэтэндэнтаў у прэзідэнты Беларусі.

Прэтэндэнты ў прэзідэнты адкрываюць спецыяльныя выбарчыя рахункі, з якіх яны і фінансуюць дзейнасць у рамках перадвыбарнай гонкі.

Праз тыдзень пасля старту збору подпісаў выбарчыя рахункі адкрыла палова прэтэндэнтаў. Так, на сёння яны ёсць у Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Андрэя Дзмітрыева, Валерыя Цапкалы, Аляксандра Таболіча, Ганны Канапацкай і Сяргея Чэрачэня.

Больш за ўсё сродкаў паступіла на рахунак Віктара Бабарыка: 154,9 тысячы рублёў, ужо выдаткавана крыху больш за 23,4 тысяч. На рахунку Валерыя Цапкалы - 29,2 тысячы рублёў (выдаткавана 1285,57), Ганны Канапацкай - 3 тысячы рублёў (выдаткавана - 2,4 тысячы).

Нарэшце, у Андрэя Дзмітрыева на рахунак пакуль паступіла толькі два рублі, а астатнім заяўнікам - нічога.

Прэтэндэнты ў прэзідэнты магу адкрыць рахунак на працягу ўсёй кампаніі. Разліковыя рахункі для выбаршчыкаў апублікаваныя на сайце ЦВК.

Нагадаем, фізічныя асобы могуць ахвяраваць не больш за 20 базавых велічынь, юрыдычныя - не больш за 50 базавых велічынь. Пры гэтым прэтэндэнты могуць цалкам сфарміраваць фонд за свой кошт.

8
Тэги:
Беларусь, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (30)
Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

0
(абноўлена 16:37 28.05.2020)
Прадстаўнік СААЗ у Расіі адзначыла, што тыдзень таму было зарэгістравана 124 патэнцыйныя вакцыны ва ўсім свеце.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Расія прапанавала Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) восем вакцын-кандыдатаў ад каронавіруса, заявіла прадстаўнік СААЗ у РФ Меліта Вуйновіч.

"Уклад Расіі вельмі вялікі. Мы маем рэгістрацыю васьмі вакцын-кандыдатаў з розных інстытутаў РФ", - сказала Вуйновіч падчас анлайн-сходу навуковага савета РАН "Навукі аб жыцці" на тэму "Вакцыны да COVID-19: прагнозы і рэальнасць", арганізаванага МІА "Россия сегодня".

Паводле яе слоў, па стане на 22 мая ёсць 124 патэнцыйныя вакцыны-кандыдаты ад вытворцаў, якія апавясцілі СААЗ. Вуйновіч выказала здагадку, што на сённяшні дзень іх можа быць больш. "Але гэта тыя, якія далі нам інфармацыю і прайшлі праз крытэрыі ацэнкі. З іх дзесяць знаходзяцца на стадыі клінічнай ацэнкі, а 114 - на даклінічнай стадыі", - патлумачыла прадстаўнік СААЗ.

Напярэдадні стала вядома, што дзяржаўны навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Расспажыўнагляда з 29 чэрвеня прыступіць да клінічных выпрабаванняў вакцыны ад COVID-19.

0
Тэги:
каронавірус, СААЗ, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19