Мінчане ў масках

Пушкоў: кіраўніцтва Беларусі само вырашае, як змагацца з каронавірусам

11
(абноўлена 14:41 21.05.2020)
Расійскі палітык упэўнены, што дзяржавы, якія ўводзяць жорсткія абмежавальныя меры, змагаючыся з пандэміяй каронавіруса, выглядаюць больш пераканаўча, чым тыя, хто ўжывае ліберальную мадэль тыпу шведскай.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Беларускае кіраўніцтва дастаткова кваліфікаванае і кампетэнтнае, каб самому вырашаць, як трэба дзейнічаць ва ўмовах пандэміі, сказаў расійскі сенатар Аляксей Пушкоў, перадае карэспандэнт Sputnik.

Цяпер беларускі і расійскі бакі прытрымліваюцца прынцыпова розных падыходаў у барацьбе з пандэміяй каронавіруса.

Адказваючы на ​​пытанне Sputnik, як гэта ўплывае на адносіны Мінска і Масквы, расійскі палітык заявіў, што гэта ніяк, асабліва на двухбаковыя адносіны, не ўплывае.

"Вядома, мы ўлічваем, якую палітыку праводзяць суседнія дзяржавы ў гэтай галіне, з пункту гледжання сітуацыі на межах", - падкрэсліў Пушкоў.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што з тымі дзяржавамі, дзе прымаюцца жорсткія меры і ўводзіцца каранцін, пасля будзе прасцей адкрываць межы.

У якасці прыкладу ён прывёў палітыку, якую праводзяць у Фінляндыі і Швецыі. У выніку жорсткіх захадаў з боку Хельсінкі атрымалася дамагчыся нізкага ўзроўню захворвання і смяротнасці, чаго не скажаш пра становішча спраў на шведскай тэрыторыі.

"Гэта вынік правільнай і эфектыўнай палітыкі фінскага кіраўніцтва. Ліберальная мадэль (як у Швецыі - Sputnik) барацьбы з каронавірусам сябе не апраўдвае", - лічыць расійскі сенатар.

На яго думку, кожная дзяржава для сябе самастойна вызначае, як ёй быць у такой сітуацыі. Пры гэтым ён нагадаў, што Вялікабрытанія першапачаткова адмовілася ад абмежавальных мер, але пасля таго, як захварэў прэм'ер Барыс Джонсан, была вымушаная да іх звярнуцца.

"На мой погляд, беларускае кіраўніцтва дастаткова кваліфікаванае і кампетэнтнае, каб самому вырашаць, як трэба дзейнічаць у гэтай сітуацыі. Але тыя ліберальныя мадэлі, якія існуюць, а менавіта, на першапачатковым этапе брытанская, і да гэтага часу шведская, яны выглядаюць, прама скажам непераканаўча", - лічыць Пушкоў.

Пасля чаго яшчэ раз падкрэсліў, што значна больш пераканаўча выглядаюць тыя дзяржавы, якія ўжываюць жорсткую мадэль і меры па барацьбе з каронавірусам. У якасці прыкладу ён прывёў Тайвань, В'етнам, Паўднёвую Карэю.

"Італія, якая цяпер выходзіць з карантыну, нарэшце, яна дамаглася гэтага двума месяцамі найжорсткіх каранцінных мер. Толькі гэта спрацавала. Будзем спадзявацца, што не будзе другой хвалі. Гэтая гісторыя яшчэ не скончана", - канстатаваў расійскі палітык.

У чацвер Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала новыя дадзеныя па COVID-19 у рэспубліцы: 33 371 выпадак інфікавання, памерлі 185 чалавек, 12 057 пацыентаў паправіліся.

11
Тэги:
Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1015)
Працаўнікі прадпрыемства Беларуськалій выйшлі на забастоўку

Беларуськалій пайшоў на саступкі, каб захаваць нарвежскага партнёра

7
(абноўлена 14:59 21.01.2021)
Раней адзін з найбуйнейшых у свеце пастаўшчыкоў мінеральных угнаенняў, які закупляе беларускі калій у вялікіх аб'ёмах, заявіў, што незадаволены сітуацыяй на прадпрыемстве ў Салігорску.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. "Беларуськалій" гатовы вярнуць на прадпрыемства звольненых за ўдзел у забастоўках работнікаў.

Гендырэктар кампаніі буйнога партнёра беларускай арганізацыі - нарвежскай Yara - асабіста наведваў Салігорск у верасні, каб выказаць пазіцыю наконт звальненняў супрацоўнікаў калійнага гіганта, якія выказвалі свае дэмакратычныя правы. У снежні ён заявіў аб тым, што сітуацыя на "Беларуськаліі" яго не задавальняе, бо ён не ўбачыў паляпшэнняў у становішчы працаўнікоў прадпрыемства.

Па выніках "рэгулярнага дыялогу" паміж кампаніямі, "Беларуськалій" заявіў аб тым, што гатовы вярнуць звольненых супрацоўнікаў, калі яны пададуць адпаведныя заявы, і зняць "дысцыплінарныя спагнанні" з працаўнікоў прадпрыемства. Акрамя таго, беларускі калійны гігант паведаміў, што гатовы прыняць спецыялістаў Yara "для маніторынгу вытворчых працэсаў".

"Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і працягнем у далейшым супрацоўніцтва з кампаніяй Yara ў пытаннях забеспячэння бяспекі ўмоў працы, паляпшэння здароўя і павышэння сацыяльнага ўзроўню нашых работнікаў", - гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце кампаніі.

Беларуская калійная кампанія працуе з Yara па пяцігадовым кантрактам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на працягу 2011-2015 гадоў беларускі бок пастаўляў нарвежскай кампаніі больш аднаго мільёна тон калію ў год.

Забастоўкі на "Беларуськаліі"

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, на прадпрыемстве быў створаны стачачны камітэт, які выказваў нязгоду з іх вынікамі.

Забастоўкі на "Беларуськаліі" праходзілі 17 і 18 жніўня 2020 года: у тыя дні супрацоўнікі адмовіліся выходзіць на працу.

Вярхоўны суд прызнаў забастоўку на прадпрыемстве незаконнай.

Чытайце таксама:

7
Тэги:
Забастоўка, Эканоміка, ААТ "Беларуськалій"
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі

Новы прэзідэнт: некалькі фактаў пра Джо Байдэна

11
(абноўлена 21:15 20.01.2021)
Джо Байдэну 78 гадоў. Але ён быў нашмат маладзейшы, калі ўпершыню паспрабаваў заняць прэзідэнцкі пост. У кароткім аглядзе Sputnik - некаторыя вехі палітычнай кар'еры Байдэна.

Джо Байдэн ужо спрабаваў стаць прэзідэнтам - ён спадзяваўся прадставіць дэмакратаў у 1987 годзе і ў 2007 гадах. Але тады вылучыцца ад партыі не ўдалося, і тым не менш, кар'ера Байдэна была яркай.

З 2009 па 2017 гады ён быў віцэ-прэзідэнтам ва ўрадзе Барака Абамы. Абама ўзнагародзіў яго Прэзідэнцкім медалём свабоды. Сам Байдэн Абаму называў "братам".

У асабістым жыцці Байдэна было нямала цяжкіх момантаў. Яго першая жонка Нэлія, якая была школьнай любоўю Байдэна, і іх дачка Наомі загінулі ў аўтакатастрофе. Там жа, у машыне, знаходзіліся сыны - Бо і Хантэр. Хлопчыкі атрымалі сур'ёзныя траўмы, але выжылі.

Вярнула Джо Байдэну цікавасць да жыцця і палітыкі яго другая жонка - Джыл. Дарэчы, яна стане адной з самых адукаваных першых лэдзі ЗША за ўсю гісторыю - у Джыл Байдэн доктарская ступень і яшчэ дзве магістарскіх! І яна не збіраецца кідаць працу выкладчыка і плануе заставацца пры справе нават стаўшы першай лэдзі.

Сам Байдэн таксама выдатны выкладчык. На яго семінары часта збіралася чарга. Дарэчы, Байдэн не ўжывае алкаголь. І яшчэ ён другі пасля Кэнэдзі амерыканскі прэзідэнт-каталік.

У 1974 годзе часопіс Time уключыў Байдэна у лік "200 асоб будучага, якія будуць тварыць гісторыю". Зусім хутка зможам даведацца, якой Байдэн бачыць гісторыю ЗША.

11
Тэги:
ЗША, Джо Байдэн
Вакцына супраць COVID-19 Спутник V

"Спутник V" у ЕС: Венгрыя першай адобрыла прымяненне расійскай вакцыны

1
(абноўлена 16:42 21.01.2021)
Экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" у Еўрасаюзе пачнецца ў лютым. У Венгрыі прэпарат зарэгістраваны па паскоранай працэдуры пасля клінічных выпрабаванняў вакцыны.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Нацыянальны інстытут фармакалогіі і харчавання Венгрыі абвясціў аб рэгістрацыі ў краіне расійскага прэпарата. Такім чынам, Венгрыя стала першай краінай у ЕС, якая адобрыла "Спутник V" да ўжывання.

"Венгрыя - першая краіна ЕС, якая ацаніла перавагі расійскай вакцыны "Спутник V" і адобрыла яе прымяненне на сваёй тэрыторыі. Гэта важнае рашэнне, якое дэманструе высокую ацэнку бяспекі і эфектыўнасці вакцыны на ўзроўні больш чым 90% нашымі партнёрамі ў Венгрыі", - паведаміў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.

Вакцына была зарэгістравана па паскоранай працэдуры. Раней, у лістападзе, у краіну былі дастаўлены першыя ўзоры прэпарата для клінічных даследаванняў. На падставе іх вынікаў і ацэнкі якасці, было прынята рашэнне дапусціць вакцыну да ўжывання.

21 студзеня расійская вакцына "Спутник V" была таксама адобрана і ў ААЭ.

Раней паведамлялася, што ў лютым пачнецца экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны ў ЕС.

"Спутник V"

Расія стала першай краінай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. На дадзены момант у краіне зарэгістраваны два прэпараты: ад Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі "Спутник V" і распрацаваная Дзяржаўным навуковым цэнтрам вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Распатрэбнагляда. Пачаты працэс рэгістрацыі трэцяй вакцыны - ад Цэнтра ім. Чумакова.

У Беларусі аб рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня, а 29 снежня першыя сем прышчэпак атрымалі медыкі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска.

19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.

На дадзены момант вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Венгрыі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, ААЭ, Туркменістане.

Заяўкі на набыццё вакцыны "Спутник V" накіравалі больш за 50 краін Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Еўропы і СНД.

Чытайце таксама:

1
Тэги:
Расія, Венгрыя, Вакцынацыя
Тэмы:
Расійскія вакцыны ад каронавіруса