Выбары-2020: у цэнтры Мінска прайшоў першы масавы пікет

© Sputnik / Виктор ТолочкоВыбары-2020: у цэнтры Мінска прайшоў першы масавы пікет
Выбары-2020: у цэнтры Мінска прайшоў першы масавы пікет - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мерапрыемства ля цэнтральнага сталічнага рынку працягваецца некалькі гадзін - людзі актыўна пакідаюць подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.

МІНСК, 24 мая - Sputnik. Першы масавы пікет у рамках кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі праходзіць у нядзелю ў Мінску, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты пачаўся ў Беларусі 21 мая. Ініцыятыўныя групы павінны сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі сваіх прэтэндэнтаў.

© Sputnik / Виктор ТолочкоГэта першы масавы пікет у рамках кампаніі па зборы подпісаў
Выбары-2020: у цэнтры Мінска прайшоў першы масавы пікет - Sputnik Беларусь
Гэта першы масавы пікет у рамках кампаніі па зборы подпісаў

У нядзелю на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску прайшоў першы масавы пікет па зборы подпісаў. Падтрымаць тут можна было Святлану Ціханоўскую, Вольгу Кавалькову, а таксама Уладзіміра Няпомняшчых.

Пікет працягваецца ўжо некалькі гадзін, прыйшлі падтрымаць сваіх прэтэндэнтаў некалькі сотняў чалавек, якія пакідаюць подпісы ў рамках гэтай кампаніі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоІніцыятыўныя групы павінны сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі сваіх прэтэндэнтаў
Выбары-2020: у цэнтры Мінска прайшоў першы масавы пікет - Sputnik Беларусь
Ініцыятыўныя групы павінны сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі сваіх прэтэндэнтаў

У гэтыя выхадныя подпісы пачалі збіраць і іншыя прэтэндэнты, аднак пакуль масавых мерапрыемстваў яны не праводзілі.

Нагадаем, ЦВК Беларусі зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты:

1. Аляксандр Лукашэнка

2. Алег Гайдукевіч

3. Юрый Ганцэвіч

4. Уладзімір Няпомняшчых

5. Наталля Кісель

6. Віктар Бабарыка

7. Валерый Цапкала

8. Сяргей Чэрачэнь

9. Ганна Канапацкая

10. Вольга Кавалькова

11. Андрэй Дзмітрыеў

12. Святлана Ціханоўская

13. Аляксандр Таболіч

14. Юрась Губарэвіч

15. Мікалай Казлоў

© Sputnik / Виктор ТолочкоМногія прыйшлі ў ахоўных масках
Выбары-2020: у цэнтры Мінска прайшоў першы масавы пікет - Sputnik Беларусь
Многія прыйшлі ў ахоўных масках

Выбары прэзідэнта пройдуць у Беларусі 9 жніўня.

Стужка навiн
0