Пратэсты ў Мінеапалісе

МЗС РФ: прымяненне паліцыяй ЗША спецсродкаў супраць СМІ непрымальна

11
(абноўлена 11:46 01.06.2020)
У міністэрстве адзначылі недапушчальнасць таго, каб супрацоўнікі СМІ падвяргаліся нападам з боку праваахоўных органаў пры выкананні свайго прафесійнага абавязку.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Масква расцэньвае мэтанакіраванае распыленне паліцыяй Мінеапаліса слезацечнага спрэю ў твар карэспандэнту РІА "Новости" як праяву неабгрунтаванай жорсткасці, выкарыстанне супрацоўнікамі амерыканскіх праваахоўных органаў спецсродкаў супраць прадстаўнікоў СМІ пасля прад'яўлення імі прэс-карты непрымальна, гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.

Раней карэспандэнт РІА "Новости" паведаміў, што паліцыя Мінеапаліса мэтанакіравана выкарыстала слёзатачывы спрэй супраць журналістаў: здымачнай групы тэлеканала VICE і карэспандэнта РІА "Новости" Міхаіла Тургіева ўжо пасля разгону акцыі пратэсту.

Сотрудники полиции во время протестов в Миннеаполисе
© Sputnik / Стрингер
Супрацоўнікі паліцыі падчас пратэстаў у Мінеапалісе

"Занепакоеныя частымі выпадкамі паліцэйскага гвалту і неабгрунтаванымі затрыманнямі ў дачыненні да журналістаў падчас асвятлення імі пратэстных акцый, якія ўспыхнулі пасля забойства Джорджа Флойда ў ЗША. Лічым непрымальным выкарыстанне супрацоўнікамі амерыканскіх праваахоўных органаў спецсродкаў - гумовых куляў і слезацечных аэразоляў - супраць прадстаўнікоў СМІ пасля прад'яўлення імі прэс-карты. У прыватнасці, расцэньваем як праяву неабгрунтаванай жорсткасці мэтанакіраванае распыленне паліцэйскімі Мінеапаліса спрэю ў твар карэспандэнту РІА "Новости" Міхаілу Тургіеву, нягледзячы на ідэнтыфікацыю яго ў якасці журналіста", - гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ.

Як адзначылі ў ведамстве, недапушчальна, каб супрацоўнікі СМІ падвяргаліся нападам з боку персаналу праваахоўных органаў пры выкананні свайго прафесійнага абавязку.

"Нагадваем уладам ЗША аб іх міжнародных абавязацельствах па забеспячэнню бяспекі і бесперашкоднай дзейнасці журналістаў, а таксама свабоды выказвання меркаванняў і роўнага доступу да інфармацыі для ўсіх", - падкрэслілі ў МЗС РФ.

"Зыходзім з таго, што амерыканскія кампетэнтныя органы правядуць дбайнае расследаванне гэтых інцыдэнтаў. Настойліва заклікаем профільныя міжнародныя структуры і праваабарончыя НДА належным чынам адрэагаваць на гэта самавольства", - заявілі ў міністэрстве.

Протесты проходят в городах США в связи со смертью при задержании полицией афроамериканца Джорджа Флойда в Миннеаполисе
© Sputnik / Стрингер
Пратэсты праходзяць у гарадах ЗША ў сувязі са смерцю пры затрыманні паліцыяй афраамерыканца Джорджа Флойда ў Мінеапалісе

Беспарадкі ўспыхнулі ў Мінеапалісе і ў многіх іншых гарадах ЗША пасля гібелі афраамерыканца Джорджа Флойда ад рук паліцыі. У інтэрнэце з'явіліся відэа, на якіх відаць, што паліцэйскія надзелі на Флойда кайданкі, павалілі яго і наваліліся на яго ўтрох, прычым адзін з іх наступіў яму каленам на шыю. Флойд на відэа некалькі разоў кажа, што не можа дыхаць, потым заціхае. Ён памёр у рэанімацыі. Пасля пачатку беспарадкаў звольнілі чатырох паліцэйскіх, а аднаго з іх абвінавацілі ў забойстве па неасцярожнасці. У Мінеапалісе і суседнім Сэнт-Поле на выхадныя ўвялі каменданцкую гадзіну.

11
Тэги:
МЗС РФ, ЗША
Штандар прэзідэнта РФ на купале будынка Сената Маскоўскага Крамля

Галоўчанка і Мішусцін сустрэнуцца заўтра ў Маскве

6
(абноўлена 16:43 13.07.2020)
Гэтая сустрэча з расійскім прэм'ер-міністрам будзе першай для Галоўчанкі ў ролі кіраўніка беларускага ўрада.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін правядуць у аўторак у Маскве сустрэчу, паведамілі Sputnik дзве незвязаныя паміж сабой крыніцы.

Інфармацыю аб будучай сустрэчы пацвердзілі ў прэс-службе расійскага Кабінета міністраў.

Мяркуецца, што кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць шырокае кола актуальных "пытанняў расійска-беларускіх адносін і інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы", - паведамілі ва ўрадзе Расіі.

Асаблівая ўвага, як дадалі ў Кабінеце, будзе нададзена "тэматыцы ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы, рэалізацыі буйных сумесных праектаў".

Як удакладнілі ў прэс-службе беларускага ўрада, сустрэча пройдзе ў пашыраным складзе.

Гэтая сустрэча з Мішусціным стане першай для Рамана Галоўчанкі ў якасці прэм'ер-міністра, да гэтага моманту кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін двойчы размаўлялі па тэлефоне.

6
Тэги:
Міхаіл Мішусцін, Раман Галоўчанка
Мусульмане каля Святой Сафіі

Пуцін абмеркаваў з Эрдаганам сітуацыю вакол Святой Сафіі

3
(абноўлена 16:07 13.07.2020)
Прэзідэнт Турцыі запэўніў прэзідэнта Расіі, што будуць гарантаваныя доступ для ўсіх жадаючых да гэтага помніка культуры і захаванасць хрысціянскіх святынь.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абмеркаваў са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам сітуацыю вакол Святой Сафіі, паведамілі ў прэс-службе Крамля.

У паведамленні адзначаецца, што прэзідэнт Турцыі даў тлумачэнні адносна дадзенай сітуацыі і запэўніў Уладзіміра Пуціна, "што доступ да гэтага ўнікальнага помніка сусветнай цывілізацыі будзе гарантаваны для ўсіх жадаючых, уключаючы замежных грамадзян", а таксама паабяцаў, што захаванасць хрысціянскіх святынь, якія там знаходзяцца, будзе забяспечана.

Нагадаем, 10 лiпеня Дзяржсавет Турцыі - вышэйшы адміністрацыйны суд краіны - ануляваў рашэнне ад 1934 года, згодна з якім сабор Святой Сафіі ператварылі ў музей. Адразу пасля гэтага Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў аб падпісанні ўказа, паводле якога сабор ператвораць у мячэць і пачнуць там мусульманскія набажэнствы. Першыя службы пройдуць там 24 ліпеня.

3
Тэги:
Турцыя, Расія
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

0
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

0
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь