Галасаванне на адным з выбарчых участкаў Мінска

Больш за 550 нацыянальных назіральнікаў акрэдытаваныя на выбары прэзідэнта

9
(абноўлена 11:28 02.06.2020)
Інфармацыі пра тое, ці прыедуць на будучыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусь міжнародныя назіральнікі, пакуль няма.

МІНСК, 2 чэр - Sputnik. Выбарчыя камісіі акрэдытавалі ў Беларусі больш за 550 нацыянальных назіральнікаў, паведамляецца на сайце ЦВК Беларусі.

Дадзеныя прыводзяцца па стане на 1 чэрвеня. Як адзначае ЦВК, у параўнанні з папярэднім тыднем іх колькасць узрасла на 204 чалавека.

Больш за ўсё назіральнікаў акрэдытавана на дадзены момант ад грамадскіх арганізацый - БРСМ, ФПБ, ГА "Белая Русь", Беларускага саюза жанчын.

Па дадзеных ЦВК, ад Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК) акрэдытавана амаль 40 чалавек, ад Беларускага фонду міру - 16. Акрамя гэтага, назіральнікамі зарэгістраваныя прадстаўнікі ад палітычных партый, па іх колькасці пакуль лідзіруе кампартыя - амаль 30 прадстаўнікоў.

Такім чынам, па стане на 1 чэрвеня асабіста высунуліся для назірання за выбарамі амаль 30 чалавек, двое вылучаны ад працоўных калектываў, 35 - ад палітычных партый і 492 ад грамадскіх аб'яднанняў.

Аб міжнародных назіральніках

Інфармацыі аб тым, ці накіраваныя запрашэнні міжнародным назіральнікам на выбары беларускага прэзідэнта, пакуль няма. Раней старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначала, што пытанне прыезду міжнародных назіральнікаў у Беларусь залежыць ад сітуацыі з пандэміяй каронавіруса. Па словах Ярмошынай, у многіх краінах не знята забарона на авіяпералёты.

Як правіла, у сярэднім у Беларусь у якасці кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі прыязджае каля 1 тысячы чалавек - ад СНД, ад ШАС, ПА АБСЕ, БДІПЧ АБСЕ.

Хто можа вылучаць

У адпаведнасці з артыкулам 35 Выбарчага кодэкса прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных і ўчастковых камісій па выбарах кіраўніка дзяржавы мае права вылучаць:

  • палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб'яднанні;
  • працоўныя калектывы арганізацый, калектывы структурных падраздзяленняў арганізацый;
  • групы грамадзян шляхам падачы заяў.

Чарговае пасяджэнне Цэнтрвыбаркама Беларусі запланавана на 4 чэрвеня.

9
Тэги:
Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (79)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

7
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

7
Тэги:
Канстытуцыя, Расія
Прэзідэнт РФ У. Пуцін і прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнкі адкрылі Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату

Пяскоў распавёў, што абмяркоўвалі Пуцін і Лукашэнка ў Ржэве

7
(абноўлена 16:02 03.07.2020)
Раней інфармацыяй аб тэме размовы двух лідараў падзяліліся прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі і міністр замежных спраў рэспублікі.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка ў Ржэве мелі магчымасць абмяняцца думкамі па пытаннях двухбаковых адносін, інтэграцыі і міжнародных справах, заявіў прэс-сакратар расейскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.

Пуцін і Лукашэнка 30 чэрвеня адкрылі мемарыял Савецкаму салдату пад Ржэвам, усклаўшы кветкі да помніка.
"Прэзідэнты ў Ржэве мелі магчымасць абмяняцца думкамі, сапраўды. Кароткаяе гутарка адбылася, абмеркавалі і двухбаковыя адносіны, і тэмы інтэграцыйныя, і ў цэлым абмяняліся думкамі аб міжнародных справах", - сказаў Пяскоў.
Ужо пасля сустрэчы ў Ржэве кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмяняліся пасланнямі.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна з вынікамі галасавання па папраўках у Канстытуцыю РФ, якое прайшло ў сераду, 1 ліпеня.

"Вынікі рэферэндуму пераканаўча сведчаць аб прызнанні вашых заслуг і здольнасці кансалідаваць нацыю ў такій няпросты і адказны перыяд", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Паводле яго слоў, Беларусь і Расія і далей застануцца стратэгічнымі саюзнікамі, працягнуўшы развіваць супрацоўніцтва па многіх напрамках у інтарэсах двух народаў абедзвюх краін.

А сёння Уладзімір Пуцін павіншаваў прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці краіны.

"Упэўнены, што разам мы зможам забяспечыць далейшае нарошчванне расійска-беларускіх сувязяў на ўсіх напрамках, а таксама канструктыўнага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскай эканамічнай саюза, АДКБ і СНД. Гэта, несумненна, адпавядае карэнным інтарэсам братніх народаў нашых краін", - прыводзіць прэс-служба словы Пуціна.

У віншаванні адзначаецца, што адносіны паміж Расіяй і Беларуссю развіваюцца ў духу сяброўства і саюзніцтва. Наладжана плённае двухбаковае супрацоўніцтва, каардынацыя намаганняў у знешняй палітыцы і абароне, рэалізуюцца маштабныя сумесныя праекты ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.

7
Тэги:
Дзмітрый Пяскоў, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін