Пратэстоўцы на адной з вуліц Нью-Ёрка

Расія абвергла дачыненне да пратэстаў у ЗША

14
(абноўлена 09:02 04.06.2020)
У амерыканскіх СМІ пішуць пра тое, што нібыта Расія стаіць за масавымі акцыямі пратэсту ў амерыканскіх гарадах, але, запэўніў пасол у ЗША, гэта няпраўда.

МІНСК, 4 чэр - Sputnik. Масква абвяргае абвінавачванні ў дачыненні да беспарадкаў у ЗША, заявіў пасол Расіі ў Вашынгтоне Анатоль Антонаў.

Некалькі амерыканскіх гарадоў апынуліся ва ўладзе пратэстуючых пасля таго, як у Мінеапалісе пры затрыманні паліцыяй загінуў афраамерыканец Джордж Флойд. Пасля пачатку беспарадкаў звольнілі чатырох паліцэйскіх, а аднаго з іх абвінавацілі ў забойстве па неасцярожнасці.

"Гэта, вядома, бяда, гінуць людзі, мы бачым, якія дэманстрацыі, мы бачым, якія акты робяцца з боку марадзёраў, правакатараў, якія далучаюцца да мірных дэманстрантаў", - сказаў Антонаў у эфіры праграмы "60 хвілін" на тэлеканале "Расія 1".

Пасол падкрэсліў, што Расія "не злараднічае" ў сувязі з хваляй пратэстаў у ЗША. Паводле яго слоў, нават, калі Штаты сутыкнуліся з такімі сур'ёзнымі праблемамі, некаторыя ўсё роўна спрабуюць знайсці "расійскі след" і абвінаваціць Маскву ў тым, што яна ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы.

Антонаў дадаў, што амерыканскія газеты публікуюць артыкулы з абвінавачваннямі, што "Расія нібыта стаіць за сцэнай і кантралюе сітуацыю". "Гэта ўсё няпраўда", - дадаў ён.

Расійскі пасол звярнуў увагу, што ў Маскве хочуць, каб як мага хутчэй у ЗША аднавіўся парадак і правы людзей. "Зразумела, тое, што адбываецца сёння ў ЗША, - гэта яшчэ адно сведчанне і парушэнні правоў чалавека, і двайных стандартаў. Але мне не хацелася б рабіць акцэнт менавіта на гэта сёння ў краіне, у якой мы працуем, нашы дыпламаты працуюць. І мы вельмі турбуемся пра сітуацыю ў гэтай дзяржаве. Мы хочам, каб яна вылечылася, мы хочам, каб як мага хутчэй былі б адноўлены парадак, канстытуцыйныя правы людзей, і каб мы маглі б нармальна супрацоўнічаць", - сказаў пасол.

14
Тэги:
ЗША, Расія
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

7
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

7
Тэги:
Канстытуцыя, Расія
Прэзідэнт РФ У. Пуцін і прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнкі адкрылі Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату

Пяскоў распавёў, што абмяркоўвалі Пуцін і Лукашэнка ў Ржэве

7
(абноўлена 16:02 03.07.2020)
Раней інфармацыяй аб тэме размовы двух лідараў падзяліліся прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі і міністр замежных спраў рэспублікі.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка ў Ржэве мелі магчымасць абмяняцца думкамі па пытаннях двухбаковых адносін, інтэграцыі і міжнародных справах, заявіў прэс-сакратар расейскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.

Пуцін і Лукашэнка 30 чэрвеня адкрылі мемарыял Савецкаму салдату пад Ржэвам, усклаўшы кветкі да помніка.
"Прэзідэнты ў Ржэве мелі магчымасць абмяняцца думкамі, сапраўды. Кароткаяе гутарка адбылася, абмеркавалі і двухбаковыя адносіны, і тэмы інтэграцыйныя, і ў цэлым абмяняліся думкамі аб міжнародных справах", - сказаў Пяскоў.
Ужо пасля сустрэчы ў Ржэве кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмяняліся пасланнямі.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна з вынікамі галасавання па папраўках у Канстытуцыю РФ, якое прайшло ў сераду, 1 ліпеня.

"Вынікі рэферэндуму пераканаўча сведчаць аб прызнанні вашых заслуг і здольнасці кансалідаваць нацыю ў такій няпросты і адказны перыяд", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Паводле яго слоў, Беларусь і Расія і далей застануцца стратэгічнымі саюзнікамі, працягнуўшы развіваць супрацоўніцтва па многіх напрамках у інтарэсах двух народаў абедзвюх краін.

А сёння Уладзімір Пуцін павіншаваў прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці краіны.

"Упэўнены, што разам мы зможам забяспечыць далейшае нарошчванне расійска-беларускіх сувязяў на ўсіх напрамках, а таксама канструктыўнага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскай эканамічнай саюза, АДКБ і СНД. Гэта, несумненна, адпавядае карэнным інтарэсам братніх народаў нашых краін", - прыводзіць прэс-служба словы Пуціна.

У віншаванні адзначаецца, што адносіны паміж Расіяй і Беларуссю развіваюцца ў духу сяброўства і саюзніцтва. Наладжана плённае двухбаковае супрацоўніцтва, каардынацыя намаганняў у знешняй палітыцы і абароне, рэалізуюцца маштабныя сумесныя праекты ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.

7
Тэги:
Дзмітрый Пяскоў, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін