Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў

Расія не выключае ніякіх дзеянняў у дачыненні да Дагавора па адкрытым небе

6
(абноўлена 14:23 23.06.2020)
Кіраўнік МЗС РФ звярнуў увагу, што кансультацыі па праблемах вакол Дамовы па адкрытым небе прайшлі за некалькі дзён да абвяшчэння ЗША аб выхадзе з яе.

МІНСК, 23 чэр - Sputnik. Расія не выключае ніякіх варыянтаў дзеянняў у дачыненні да Дагавора па адкрытым небе пасля выхаду з яе ЗША, хоча пачуць, што пра рашэнне Вашынгтона скажуць астатнія ўдзельнікі Дагавора, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках перамоў міністраў замежных спраў Расіі, Індыі і Кітая.

Раней у МЗС РФ паведамілі, што канферэнцыя краін-удзельніц дагавора па адкрытым небе запланаваная на 6 ліпеня, яна склікаецца ў сувязі з выхадам з дамовы Вашынгтона, пра што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў у маі.

"Мы зараз паглядзім, якая будзе рэакцыя нашых заходніх калегаў на гэтай канферэнцыі, што Еўропа на гэты конт думае. Мы не выключаем ніякіх варыянтаў нашых дзеянняў, мы хочам паслухаць, што скажуць астатнія. Паглядзім", - сказаў Лаўроў.

Кіраўнік МЗС РФ звярнуў увагу, што кансультацыі па праблемах вакол Дамовы па адкрытым небе прайшлі за некалькі дзён да абвяшчэння ЗША аб выхадзе з яго.

"Мы ўсе гэтыя гады разам з ініцыятыўнай групай заходніх краін вялі тэхнічныя кансультацыі. Дарэчы, чарговы раўнд такіх кансультацый адбыўся за некалькі дзён да таго, як амерыканцы абвясцілі аб сваім рашэнні выйсці з гэтага дагавора. Раўнд гэтых кансультацый быў вельмі канструктыўным, па прызнанні нашых заходніх калегаў", - падкрэсліў ён.

"Я думаю, гэта лішні раз паказвае, што штучна былі створаны і агучаны прычыны, па якіх ЗША прынялі рашэнне выйсці з гэтага дагавора", - указаў расійскі міністр.

Дагавор па адкрытым небе быў падпісаны ў 1992 годзе і стаў адной з мер па ўмацаванні даверу ў Еўропе пасля халоднай вайны. Ён дзейнічае з 2002 года і дазваляе краінам-удзельніцам адкрыта збіраць інфармацыю аб узброеных сілах і мерапрыемствах адзін аднаго. Пасля выхаду ЗША ў Дагаворы застануцца 34 дзяржавы.

6
Тэги:
Сяргей Лаўроў, Расія
Палац Незалежнасці ў Мінску

Лукашэнка: мы гатовыя шмат чаму навучыцца ў Славакіі

2
(абноўлена 12:34 06.07.2020)
Кіраўнік дзяржавы сёння ўручыў ордэн Францыска Скарыны паслу Славакіі, які наведаў парад Перамогі ў Мінску.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Беларусь гатовая ісці на больш глыбокае супрацоўніцтва ў адносінах са Славакіяй, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славакіі ў Беларусі Ёзэфам Мігашэм.

Кіраўнік дзяржавы сёння асабіста ўручыў ордэн Францыска Скарыны паслу, які наведаў парад 9 мая ў Мінску. У ходзе гутаркі з дыпламатам Лукашэнка ахарактарызаваў адносіны паміж краінамі як "вельмі добрыя", канстатаваў ён і вялікі патэнцыял у эканамічным супрацоўніцтве.

"Пагадзіцеся, асноўны паказчык - 220 мільёнаў долараў тавараабароту - гэта зусім няшмат. Але, калі ўлічыць, што ўвогуле ніякага не было тавараабароту ў свой час, гэты рост - ён значны. Але мы можам больш, мы гатовыя супрацоўнічаць самым цесным чынам з вашай цудоўнай Славакіяй, мы гатовыя па многіх напрамках вучыцца ў вас (а ў вас ёсць чаму вучыцца, пачынаючы ад спорту і заканчваючы пытаннямі прамысловага развіцця). Мы гатовыя ісці на больш глыбокае супрацоўніцтва", - выказаўся прэзідэнт, якога цытуе БелТА.

Рашэнне аб узнагароджанні пасла Славакіі было прынята ў чэрвені - тады быў падпісаны адпаведны ўказ.

Капитан ФК Дипломат – Посол Словацкой Республики в Республике Беларусь, господин Йозеф Мигаш
© Sputnik / Виктор Толочко
Капітан ФК Дыпламат - Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, спадар Ёзэф Мігаш

Пасля наведвання дыпламатам параду ён падаў прашэнне аб адстаўцы, так як МЗС Славакіі запатрабаваў ад пасла тлумачэнняў гэтага ўчынку. Неўзабаве Мігаш пакіне Беларусь, імя яго пераемніка яшчэ не вызначана.

2
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Славакія, Беларусь
Збор подпісаў

ЦВК агучыў колькасць подпісаў, здадзеных прэтэндэнтамі ў прэзідэнты

21
(абноўлена 10:36 06.07.2020)
Больш за ўсё подпісаў у камісіі здаў штаб Аляксандра Лукашэнкі - колькасць крыху не дацягнула да двух мільёнаў.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Цэнтральная выбарчая камісія агучыла колькасць подпісаў, здадзеных на праверкі ў тэрытарыяльныя выбаркамы прэтэндэнтамі ў прэзідэнты.

Колькасць подпісаў, прынятых у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты, была агучана на мінулым тыдні. Пасля гэтага адбыліся некаторыя "нестыкоўкі": так, на карысць Ганны Канапацкой і Сяргея Чарэчаня "залічылі" большую колькасць подпісаў, чым яны самі заяўлялі.

У панядзелак Sputnik даведаўся ў Цэнтрвыбаркаме, хто з прэтэндэнтаў колькі здаваў подпісаў на праверку.
Так, у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі было здадзена 1958800 подпісаў, пасля праверак "адбракавалі" каля 19 тысяч.

За Віктара Бабарыку здалі 367179 подпісаў, пасля праверак не залічылі 201435. Трэцім па колькасці пададзеных подпісаў быў Валерый Цапкала - аднак са 158682 не залічылі больш за 83 тысячы, з-за чаго экс-кіраўнік ПВТ не можа далей удзельнічаць у гонцы.

У падтрымку Ганны Канапацкой была здадзена 151631 подпіс, не залічана крыху больш за пяць тысяч. Штаб Сяргея Чарэчаня здаў 149750 подпісаў, ледзь больш за 6,6 тысяч не залічаны.

Нарэшце, каманда Андрэя Дзмітрыева здавала 110754 подпісы (не залічана 3913), штаб Святланы Ціханоўскай - 109479 (не залічана ледзь больш за 4,7 тысяч).

Нагадаем, не залічаны не толькі тыя подпісы, якія прызнаныя несапраўднымі.

Згодна з заканадаўствам, ЦВК правярае 20% подпісаў, калі з іх колькасці больш за 15% несапраўдныя, правяраюцца яшчэ 20%. Калі адсотак браку зноў 15% і вышэй, не залічваюцца наогул усе здадзеныя ў гэтым раёне подпісы.

Зараз у Беларусі пачаўся новы этап выбарчай кампаніі - рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты. Яна павінна адбыцца да 14 ліпеня, улічвацца пры прыняцці рашэння будзе не толькі колькасць подпісаў, але і адпаведнасць заканадаўству прэтэндэнтаў, а таксама дакладнасць іх дэкларацый аб даходах.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

21
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020
Мясцовыя жыхары за свае грошы ўсталявалі помнік спаленай вёсцы на Любаншчыне

Мясцовыя жыхары за свае грошы ўсталявалі помнік спаленай вёсцы на Любаншчыне

0
(абноўлена 14:13 06.07.2020)
Фашысцкія карнікі знішчылі вёску Фёдараўка і спалілі мясцовае насельніцтва ў 1944 годзе - цяпер на гэтым месцы знаходзіцца памятны камень.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Энтузіясты з вёскі Фёдараўка Любанскага раёна Мінскай вобласці за ўласныя сродкі ўсталявалі помнік у памяць ахвярам фашызма, адкрыццё манумента адбылося у Дзень Незалежнасці Беларусі.

Вёска Фёдараўка – адна з соцень беларускіх вёсак, спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Фашысцкія карнікі знішчылі населены пункт і спалілі мясцовых жахароў 23 лютага 1944 года. Цяпер, дзякуючы ініцыятыве Ганны Аркадзьеўны Пратасеня (у дзявоцтве Скраблевіч, - Sputnik) тут знаходзіцца памятны камень.

"Ідэя у мяне была ўжо даўно, але мясцовыя ўлады не падтрымалі. Тады мы вырашылі рэалізаваць гэты праект самастойна. Камень падрыхтавалі вельмі хутка – літаральна за месяц. Цяпер у нас ёсць месца, куды можна зайсці пакланіцца, пакласці кветкі. Гэта важна не только для нас, але і для нашых дзяцей і унукаў таксама", - тлумачыць яна.

Таксама ў планах зрабіць своеасаблівую дошку памяці, дзе былі б фотаздымкі ўсіх жыхароў Фёдараўкі, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

"Гэта будзе наш Бессмяротны полк", - дадае Ганна Аркадзьеўна.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Любанскі раён быў цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. На гэтй тэрыторыі размяшчаліся шэсць партызанскіх брыгад агульнай кольксцю ў 6 тысяч байцоў, што дазволіла сфарміраваць Любанска-Кастрычніцкую партызанскую зону.

Вызвалілі Любанскі раён у выніку наступальнай аперацыі "Баграціён" часцямі 28-й арміі Першага Беларускага фронта.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945), Любань (Беларусь)