Назіральнікі аглядаюць скрыню для галасавання

Больш за 22 тысяч назіральнікаў ужо акрэдытаваныя пры выбаркамах

7
(абноўлена 13:46 30.06.2020)
Пераважная большасць акрэдытаваных на сёння назіральнікаў - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.

МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Больш за 22 тысяч нацыянальных назіральнікаў ужо атрымалі акрэдытацыю выбарчымі камісіямі, паведамілі сёння ў Цэнтрвыбаркаме Беларусі.

Стаць нацыянальным назіральнікам у Беларусі можна рознымі спосабамі: ад партыі ці грамадскага аб'яднання, працоўнага калектыву ці шляхам збору подпісаў грамадзян.

Паводле апошніх звестак ЦВК, выбарчымі камісіямі ўжо зарэгістравана 22 393 нацыянальных назіральніка.
Пераважная большасць (17 655) прадстаўляюць грамадскія аб'яднанні, у першую чаргу - ад прафсаюзаў (5 434), БРСМ (3 297) і "Белай Русі" (2 753).

Партыі на дадзены момант накіравалі ў выбаркамы ўсяго 612 назіральнікаў, большасць з іх (478) - ад кампартыі.
Нарэшце, працоўныя калектывы накіравалі 1 312 назіральнікаў, а грамадзяне - 2 814.

Атрымаць акрэдытацыю нацыянальныя назіральнікі могуць у выбаркамах да 9 жніўня.

Нагадаем, пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Беларусь плануе накіраваць запрашэнні і замежным назіральнікам, у тым ліку ад АБСЕ.

7
Тэги:
Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (82)
Кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына

Кіраўнік ЦВК Ярмошына прызнаная пацярпелай па справе Ціханоўскага

1
(абноўлена 14:33 06.07.2020)
Блогер Ціханоўскі знаходзіцца ў СІЗА і праходзіць па крымінальнай справе аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Следчы камітэт прызнаў старшыню Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзію Ярмошыну пацярпелай па крымінальнай справе блогера Сяргея Ціханоўскага, паведаміла кіраўнік ЦВК.

На пачатку чэрвеня Ярмошына на пасяджэнні ЦВК заявіла, што некаторыя ўдзельнікі выбарчай кампаніі выступілі з пагрозамі ў яе адрас і яна мае намер напісаць заяву ў СК.

"Яны (СК Беларусі - Sputnik) выклікалі мяне да сябе для дачы паказанняў і прынялі пастанову прызнаць мяне пацярпелай па справе ў дачыненні да спадара Ціханоўскага", - паведаміла Ярмошына Sputnik ў панядзелак.

Паводле яе слоў, яна ўпершыню ў жыцці праходзіць па крымінальнай справе ў якасці пацярпелай. "Справу вядзе звычайны следчы, створана отельная следчая брыгада, якая займаецца расследаваннем (справы Ціханоўскага - Sputnik) па ўсіх эпізодах. Вось адзін са следчых, а гэта жанчына, яна і дапытвала мяне", - удакладніла кіраўніца ЦВК.

Як раней паведамляла агенцтва, Ярмошына на пасяджэнні ЦВК заявіла, што расцэньвае расцяжкі на пікеце як пагрозу.

"Што азначае надпіс на пікеце спадарыні Ціханоўскай са словамі "прыстукнуць ", ну і далей гэтую мянушку мяне? "Прыстукнуць"- гэта слова-сінонім "забіць, знішчыць". Гэта пагроза, прамая пагроза, якая ўжо напісаная на пікеце па зборы подпісаў. Гэта мірны пікет", - заявіла тады кіраўнік ЦВК.

Як раней паведамлялася, 29 мая ў час пікету па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую адбыўся інцыдэнт, у выніку якога пацярпеў супрацоўнік міліцыі. На пікеце затрымалі дзесяць чалавек, сярод іх - блогер і муж прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Сяргей Ціханоўскі.

Ціханоўскі планаваў і сам прымаць удзел у прэзыдэнцкай гонцы, аднак ён не змог зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу, бо на той момант адбываў адміністрацыйны арышт. У выніку групу зарэгістравала яго жонка.

Ціханоўскаму прад'яўлена абвінавачанне ў рамках расследавання крымінальнай справы аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Акрамя таго, яму і яшчэ шэрагу затрыманых абвінавачанне выстаўлена на падставе часткі 1 артыкула 342 ( "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак") Крымінальнага кодэкса Беларусі.

1
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Лідзія Ярмошына
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (82)
Палац Незалежнасці ў Мінску

Лукашэнка: мы гатовыя шмат чаму навучыцца ў Славакіі

3
(абноўлена 12:34 06.07.2020)
Кіраўнік дзяржавы сёння ўручыў ордэн Францыска Скарыны паслу Славакіі, які наведаў парад Перамогі ў Мінску.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Беларусь гатовая ісці на больш глыбокае супрацоўніцтва ў адносінах са Славакіяй, заявіў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Славакіі ў Беларусі Ёзэфам Мігашэм.

Кіраўнік дзяржавы сёння асабіста ўручыў ордэн Францыска Скарыны паслу, які наведаў парад 9 мая ў Мінску. У ходзе гутаркі з дыпламатам Лукашэнка ахарактарызаваў адносіны паміж краінамі як "вельмі добрыя", канстатаваў ён і вялікі патэнцыял у эканамічным супрацоўніцтве.

"Пагадзіцеся, асноўны паказчык - 220 мільёнаў долараў тавараабароту - гэта зусім няшмат. Але, калі ўлічыць, што ўвогуле ніякага не было тавараабароту ў свой час, гэты рост - ён значны. Але мы можам больш, мы гатовыя супрацоўнічаць самым цесным чынам з вашай цудоўнай Славакіяй, мы гатовыя па многіх напрамках вучыцца ў вас (а ў вас ёсць чаму вучыцца, пачынаючы ад спорту і заканчваючы пытаннямі прамысловага развіцця). Мы гатовыя ісці на больш глыбокае супрацоўніцтва", - выказаўся прэзідэнт, якога цытуе БелТА.

Рашэнне аб узнагароджанні пасла Славакіі было прынята ў чэрвені - тады быў падпісаны адпаведны ўказ.

Капитан ФК Дипломат – Посол Словацкой Республики в Республике Беларусь, господин Йозеф Мигаш
© Sputnik / Виктор Толочко
Капітан ФК Дыпламат - Пасол Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, спадар Ёзэф Мігаш

Пасля наведвання дыпламатам параду ён падаў прашэнне аб адстаўцы, так як МЗС Славакіі запатрабаваў ад пасла тлумачэнняў гэтага ўчынку. Неўзабаве Мігаш пакіне Беларусь, імя яго пераемніка яшчэ не вызначана.

3
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Славакія, Беларусь
Забор тэстаў на COVID

У Беларусі выяўлена амаль 64 тысячы выпадкаў каронавіруса

1
(абноўлена 15:02 06.07.2020)
Колькасць тых, хто паправіўся і выпісаны, па дадзеных на панядзелак, перавысіла 51 тысячу чалавек.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 63804, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве аховы здароўя.

Да раніцы панядзелка ў Беларусі праведзена ўжо больш за 1,074 мільёна тэстаў на каронавірус.

Зарэгістравана 63804 пацыента з COVID-19. За суткі колькасць інфіцыраваных вырасла на 250 чалавек - мінімальнае за некалькі месяцаў значэнне.

Паправіліся і выпісаныя ўжо 51120 чалавек, за суткі іх стала больш на 249. Зрэшты, невысокая колькаць выпісаных заўсёды фіксуецца менавіта ў выхадныя дні. Па буднях у апошнія тыдні колькасць здаровых штодня знаходзіцца ў раёне тысячы чалавек.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 429 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Такім чынам, за суткі зарэгістравана шэсць новых смяротных вынікаў.

Чытайце таксама:

1
Тэги:
каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19