ЛЭП

Еўракамісія прапанавала Балтыйскім краінам кампраміс па пытанні БелАЭС

12
(абноўлена 10:42 01.07.2020)
Літва паслядоўна выступае супраць закупкі электраэнергіі з БелАЭС, і заклікала далучыцца да байкоту Эстонію і Латвію.

МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Еўракамісія прапанавала для Балтыйскіх краін кампрамісны варыянт у пытанні закупкі электраэнергіі з Беларускай АЭС, паведаміла напярэдадні Эстонскае нацыянальнае тэлебачанне.

Сутнасць праблемы заключаецца тым, што Літва выступае супраць уводу ў строй БелАЭС, якая, па яе адчуваннях, небяспечная. Літоўскія ўлады ўжо заявілі, што не будуць набываць электраэнергію з беларускай станцыі. Акрамя гэтага яны заклікаюць Эстонію і Латвію далучыцца да байкоту.

Краіны шукаюць кампраміс у плане куплі вырабленай на БелАЭС электраэнергіі да 2025 года. Пакуль кампраміса дасягнуць не атрымалася, таму было вырашана звярнуцца па дапамогу ў пошуку рашэння да Еўракамісіі.

"Еўрапейская камісія прапануе такое рашэнне, згодна з якім міністры энергетыкі краін Балтыі ацэньвалі б неабходнасць выкарыстання АЭС трэціх краін з пункту гледжання павышаных патрабаванняў да ядзернай бяспекі", - распавёў віцэ-канцлер Міністэрства эканомікі і камунікацый Эстоніі Цімо Татараў.

Паводле яго слоў, Еўрапейская камісія прапанавала стварыць новую структуру - ведамства, якое занялося б рашэннем пытанняў, звязаных з атамнай энергіяй.

Пасля абвяшчэння рашэння прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа патэлефанаваў старшыні Еўракамісіі Уршулі фон дэр Ляен і зноў вызначыў літоўскую пазіцыю.

"Была выказана надзея, што Еўрапейская камісія будзе ўдзельнічаць і дапаможа нам у працэсе дасягнення новага дагавора аб правілах гандлю электрычнай энергіяй з трэцімі краінамі", - сказаў пасол Літвы ў Эстоніі Гедрыус Апокаус.

Па словах прэм'ера Эстоніі Юры Рытас, паміж трыма балтыйскімі краінамі захоўваюцца рознагалоссі па пытанні адзінай палітычнай дэкларацыі. Разглядаліся чатыры варыянты.

"Спрэчныя моманты зараз, у асноўным, існуюць паміж Літвой і Латвіяй. Эстонія ў якасці старшыні Савета міністраў Балтыйскіх краін імкнецца да дасягнення дамоўленасці", - сказаў Рытас.

У жніўні павінна пачацца загрузка паліва на Беларускай атамнай электрастанцыі, пра гэта на тыдні паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Першы энергаблок станцыі, паводле яго слоў, павінен быць запушчаны ў прамысловую эксплуатацыю ў першым квартале 2021 года.

12
Тэги:
БелАЭС
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы (83)
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін

Папраўкі ў Канстытуцыю Расіі ўвойдуць у сілу 4 ліпеня

8
(абноўлена 17:29 03.07.2020)
Расійскі прэзідэнт заклікаў не страціць каштоўныя прапановы, якія не ўвайшлі ў Канстытуцыю.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі з унесенымі ў яе папраўкамі ўвойдзе ў сілу 4 ліпеня. Дату вызначыў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сваім указам, які быў апублікаваны ў пятніцу на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Галасаванне па папраўках (было прапанавана 206 паправак) да расійскай Канстытуцыі праходзіла з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Сёння кіраўнік ЦВК РФ Эла Памфілава абвясціла канчатковыя дадзеныя плебісцыту: 77,92% тых, хто прагаласаваў падтрымалі змены, супраць выказаліся 21,27%.

"Папраўкі ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі (...) ўступаюць моц 4 ліпеня 2020 года", - гаворыцца ў тэксце ўказу.
Расійскі прэзідэнт у ходзе сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы паправак у Канстытуцыю падкрэсліў, што "людзі сэрцам адчулі, што тое, што было прапанавана самімі грамадзянамі Расіі, рабочай групай, дэпутатамі парламента, запатрабавана і трэба краіне".

Разам з тым ён звярнуў увагу, што ўсе "ўпакаваць" у канстытуцыю немагчыма, але іншыя каштоўныя прапановы ад людзей павінны быць рэалізаваныя.

"Усе спакаваць у канстытуцыю практычна не магчыма, нерэальна, ды і па сутнасьці не трэба, гэта не канстытуцыйны ўзровень. Але прапановы, якія паступілі ад людзей, якія мы не можам ўлічыць ў канстытуцыі і якія ўяўляюць з сябе безумоўную каштоўнасць для грамадства, гэтыя прапановы, без усялякіх сумневаў, павінны быць рэалізаваныя. альбо ў законах, альбо ў падзаконных актаў", - сказаў Пуцін.

"Галоўнае, каб нам нічога не страціць з таго, што людзі напрацавалі і прапанавалі карыснага для краіны", - дадаў прэзідэнт.

8
Тэги:
Канстытуцыя, Расія
Прэзідэнт РФ У. Пуцін і прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнкі адкрылі Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату

Пяскоў распавёў, што абмяркоўвалі Пуцін і Лукашэнка ў Ржэве

7
(абноўлена 16:02 03.07.2020)
Раней інфармацыяй аб тэме размовы двух лідараў падзяліліся прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі і міністр замежных спраў рэспублікі.

МІНСК, 3 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і яго беларускі калега Аляксандр Лукашэнка ў Ржэве мелі магчымасць абмяняцца думкамі па пытаннях двухбаковых адносін, інтэграцыі і міжнародных справах, заявіў прэс-сакратар расейскага лідэра Дзмітрый Пяскоў.

Пуцін і Лукашэнка 30 чэрвеня адкрылі мемарыял Савецкаму салдату пад Ржэвам, усклаўшы кветкі да помніка.
"Прэзідэнты ў Ржэве мелі магчымасць абмяняцца думкамі, сапраўды. Кароткаяе гутарка адбылася, абмеркавалі і двухбаковыя адносіны, і тэмы інтэграцыйныя, і ў цэлым абмяняліся думкамі аб міжнародных справах", - сказаў Пяскоў.
Ужо пасля сустрэчы ў Ржэве кіраўнікі дзвюх дзяржаў абмяняліся пасланнямі.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў свайго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна з вынікамі галасавання па папраўках у Канстытуцыю РФ, якое прайшло ў сераду, 1 ліпеня.

"Вынікі рэферэндуму пераканаўча сведчаць аб прызнанні вашых заслуг і здольнасці кансалідаваць нацыю ў такій няпросты і адказны перыяд", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Паводле яго слоў, Беларусь і Расія і далей застануцца стратэгічнымі саюзнікамі, працягнуўшы развіваць супрацоўніцтва па многіх напрамках у інтарэсах двух народаў абедзвюх краін.

А сёння Уладзімір Пуцін павіншаваў прэзідэнта Беларусі з Днём Незалежнасці краіны.

"Упэўнены, што разам мы зможам забяспечыць далейшае нарошчванне расійска-беларускіх сувязяў на ўсіх напрамках, а таксама канструктыўнага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскай эканамічнай саюза, АДКБ і СНД. Гэта, несумненна, адпавядае карэнным інтарэсам братніх народаў нашых краін", - прыводзіць прэс-служба словы Пуціна.

У віншаванні адзначаецца, што адносіны паміж Расіяй і Беларуссю развіваюцца ў духу сяброўства і саюзніцтва. Наладжана плённае двухбаковае супрацоўніцтва, каардынацыя намаганняў у знешняй палітыцы і абароне, рэалізуюцца маштабныя сумесныя праекты ў гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.

7
Тэги:
Дзмітрый Пяскоў, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін