Выканкам СНД: няма ўпэўненасці, што назіральнікі змогуць прыехаць у Беларусь

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцягі краін-удзельніц СНД
Сцягі краін-удзельніц СНД - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Назіральнікі місіі СНД гатовыя прыехаць у краіну, адзначыў Лебедзеў, аднак цяжкасці ўзнікаюць з-за пандэміі.

МІНСК, 2 ліп - Sputnik. Назіральнікі СНД гатовыя прыехаць у Беларусь на будучыя выбары прэзідэнта, аднак у гэтым могуць быць некаторыя складанасці, пра гэта сёння журналістам заявіў кіраўнік выканкама Садружнасці Сяргей Лебедзеў.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Макей пацвердзіў намер Беларусі запрасіць назіральнікаў на выбары

Беларусь пакуль не запрасіла міжнародных назіральнікаў на выбары прэзідэнта, якія прызначаныя на 9 жніўня. Пры гэтым у ЦВК заяўлялі пра тое, што запрашэнні могуць быць разасланыя пасля рэгістрацыі кандыдатаў.

"Мы ведаем пра гатоўнасць кіраўніцтва рэспублікі Беларусь запрасіць назіральнікаў ад СНД і БДІПЧ АБСЕ на будучыя выбары, пра гэта было сказана. Але мы разумеем, што рашэнне цяпер цяжка прыняць ва ўмовах пандэміі", - заявіў сёння Лебедзеў.

Кіраўнік выканкаму СНД нагадаў пра тое, што ў шэрагу краін электаральныя кампаніі былі ссунутыя або перанесены з-за пандэміі.

"Сітуацыя, шчыра скажу, нявызначаная і можна запрасіць назіральнікаў ад СНД, але няма ўпэўненасці што яны змогуць прыехаць з-за пандэміі", - дадаў ён.

Як нагадаў кіраўнік выканкама, выезд з многіх краін вельмі абмежаваны, як і ўезд. Сёння фактычна няма транспартнага і авіяцыйных зносін паміж краінамі.

"Нават калі назіральнікі СНД будуць гатовыя прыехаць, а я ў гэтым не сумняваюся, то вельмі цяжка будзе прыехаць", - сказаў Лебедзеў.

Выканкам СНД, падкрэсліў Лебедзеў, з разуменнем паставіцца да любога варыянту вырашэння праблемы. Аднак у выпадку атрымання запрашэння назіральнікі, вядома ж, будуць накіраваныя ў Беларусь.

Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаны на 9 жніўня. Пакуль на іх акрэдытаваны толькі нацыянальныя назіральнікі.

Стужка навiн
0