БДІПЧ АБСЕ чакае запрашэння назіраць за выбарамі прэзідэнта Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцягі АБСЕ
Сцягі АБСЕ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ад АБСЕ назіраць на выбарах традыцыйна накіроўваюцца дзве місіі - БДІПЧ і Парламенцкай асамблеі. Апошнія ўжо заявілі аб тым, што не прыедуць у Беларусь.

МІНСК, 8 ліп - Sputnik. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ усё яшчэ чакае запрашэння назіраць за выбарамі прэзідэнта Беларусі, пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік БДІПЧ Каця Андруш.

Скрыня для датэрміновага галасавання на выбарчым участку - Sputnik Беларусь
ПА АБСЕ не накіруе назіральнікаў на выбары ў Беларусь

Кіраўнік парламенцкай камісіі па міжнародных справах Андрэй Савіных напярэдадні заявіў аб тым, што Парламенцкая асамблея АБСЕ не будзе назіраць за выбарамі ў Беларусі з-за эпідэміялагічнага становішча.

Ад АБСЕ традыцыйна накіроўваюцца дзве місіі - не толькі Парламенцкай асамблеі, але і ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека.

"БДІПЧ ўсё яшчэ чакае запрашэння ад уладаў назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі", - паведаміла РІА "Новости" Андруш.

Раней у ЦВК Беларусі заяўлялі пра тое, што запрашэнні міжнародным назіральнікам будуць накіраваныя пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, гэта значыць пасля 14 ліпеня.

Пра гатоўнасць назіраць за выбарамі раней заяўлялі і ў СНД, пры гэтым канстатаваўшы магчымыя складанасці, таксама выкліканыя пандэміяй.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Стужка навiн
0