Штабы Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі вырашылі аб'яднацца

Штабы Ціханоўскай, Цапкалы і Бабарыкі вырашылі аб'яднацца

27
(абноўлена 16:15 16.07.2020)
З гэтых трох прэтэндэнтаў на вышэйшую пасаду толькі Святлана Ціханоўская змагла атрымаць рэгістрацыю як кандыдат у прэзідэнты.

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Штабы Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі вырашылі аб'яднаць намаганні перад выбарамі, пра гэта заявілі сёння ў камандзе Бабарыкі.

Цэнтрвыбаркам Беларусі ў аўторак правёў пасяджэнне, на якім зарэгістраваў пецярых кандыдатаў у прэзідэнты: Аляксандра Лукашэнку, Ганну Канапацкую, Святлану Ціханоўскую, Сяргея Чарэчня і Андрэя Дзмітрыева. Двум прэтэндэнтам - экс-банкіру Віктару Бабарыку і былому кіраўніку ПВТ Валерыю Цапкалу - адмовілі.

"Сёння прайшла сустрэча штабоў трох альтэрнатыўных кандыдатаў: Святланы Ціханоўскай, Валерыя Цапкалы і Віктара Бабарыкі. Мы аб'яднаем свае намаганні!" - паведамілі ў чацвер прадстаўнікі Бабарыкі.

У штабе агучылі асноўныя прынцыпы перадвыбарнай кампаніі. Сярод іх - заклік ісці на выбары 9 жніўня і галасаваць, вызваленне палітычных і эканамічных зняволеных, магчымасць права перагляду спраў у незалежных судах.

Таксама прынцыпам кампаніі называюць паўторныя выбары пасля 9 жніўня, інфармаванне выбаршчыкаў аб неабходнасці абараняць свой голас рознымі спосабамі і заклікаць удзельнічаць у шэрагу ініцыятыў за сумленныя выбары, а таксама станавіцца назіральнікамі.

Плануюць тры штаба і заклікаць грамадзян выкарыстоўваць у момант галасавання механізмы для фіксацыі голасу і яўкі. Самі механізмы пакуль не названыя.

І штаб Бабарыкі, і штаб Цапкалы маюць намер аспрэчваць рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе. Пры гэтым, у абедзвюх камандах заяўлялі пра намер "ісці да канца" і не спыняць актыўнасць у межах кампаніі нават у выпадку канчатковай адмовы ў рэгістрацыі.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

27
Тэги:
Беларусь, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей

Беларусь у адказ на санкцыі прыме меры ў адносінах да замежных СМІ

51
Міністэрства замежных спраў у выпадку, калі заходнія краіны ўвядуць рэстрыкцыі, гатова пайсці на крокі ў адказ у дачыненні да функцыянавання акрэдытаваных у рэспубліцы СМІ.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Беларускі бок у выпадку санкцый з боку Еўрасаюза, прыме адпаведныя крокі ў адказ, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, у МЗС Беларусі ведаюць, што 21 верасня міністры замежных спраў краін ЕС будуць абмяркоўваць пытанне аб санкцыях, аб персанальных санкцыях у дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб.

"Мы гатовыя да гэтага, мы ніколі не будзем ініцыяваць нейкія дзеянні, накіраваныя на пагаршэнне стасункаў з нашым важным партнёрам - Еўрапейскім саюзам і асобнымі краінамі-членамі", - запэўніў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Пры гэтым ён зрабіў акцэнт, што Мінск знаходзіцца ў стане поўнай гатоўнасці, каб "даць адэкватны адказ на падобнага роду разбуральныя дзеянні".

Макей запэўніў, што ў выпадку ўвядзення абмежавальных мер у дачыненні да беларускіх уладаў, афіцыйны Мінск будзе вымушаны прыняць "адпаведныя крокі, звязаныя з ўнутрыпалітычным функцыянаваннем дзяржаў".

"Гэта можа тычыцца і палітычнай сістэмы, і функцыянавання замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі, і шэрагу іншых крокаў", - растлумачыў кіраўнік МЗС рэспублікі.

51
Тэги:
МЗС Беларусі, Уладзімір Макей, Беларусь
Валадарка - СІЗА №1 Мінска

Паслы ЕС у Мінску заклікалі вызваліць зняволеных па палітычных матывах

6
(абноўлена 17:12 18.09.2020)
Дыпламаты абяцаюць прыносіць на кожную сустрэчу з беларускімі чыноўнікамі спіс грамадзян, якіх яны лічаць палітычнымі вязьнямі.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Еўрапейскія паслы заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх, хто знаходзіцца пад вартай па палітычных матывах, пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйнай старонцы прадстаўніцтва ЕС у Facebook.

"Мы, кіраўнікі дыпламатычных місій, якія працуюць у Мінску, краін Еўрапейскага саюза, заклікаем улады Беларусі дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі і вызваліць усіх, хто знаходзіцца пад вартай па палітычных матывах на працягу апошніх некалькіх месяцаў", - звярнуліся еўрапейскія дыпламаты да беларускіх уладаў.

Пры гэтым яны выказалі салідарнасць з усімі беларускімі палітвязнямі, а менавіта некалькімі дзесяткамі мужчын і жанчын, якія апынуліся пад вартай несправядліва за тое, што адстойвалі дэмакратычныя свабоды.

"З гэтага дня кожны з нас будзе прыносіць копію спісу палітвязняў у Беларусі на кожную сустрэчу з беларускімі чыноўнікамі", - паведамілі дыпламаты.
У прадстаўніцтве Еўрасаюза падкрэслілі, што да мірнага ўрэгулявання крызісу ў рэспубліцы можа прывесці толькі ўсёабдымны нацыянальны дыялог.

Пры гэтым павінны выконвацца асноўныя правы і свабоды беларускага народа, а таксама забяспечвацца дэмакратычныя працэдуры.

6
Тэги:
Мінск, Еўрасаюз

"Маршы справядлівасці" прайшлі ў беларускіх гарадах - відэа

0
На 43- дзень пратэстаў у Мінску і рэгіёнах краіны адбыліся "Маршы справядлівасці". Глядзіце на відэа, як прайшлі масавыя шэсці ў сталіцы і абласных цэнтрах.

"Марш справядлівасці" ў сталіцы стартаваў напярэдадні ў 14:00 у цэнтры сталіцы. Удзельнікі несанкцыянаваных мерапрыемстваў збіраліся ў раёне праспекта Незалежнасці, Нямігі і стэлы "Мінск - горад-герой".

Пратэстоўцы з плакатамі, транспарантамі і бела-чырвона-белымі сцягамі скандавалі розныя лозунгі. Удзельнікі маршу планавалі прайсці міма Вярхоўнага суда і акружыць Палац Незалежнасці. Аднак сілавікі падрыхтаваліся да маршу загадзя, да праспекта Пераможцаў яны сцягнулі спецтэхніку, а каля самой рэзідэнцыі Лукашэнкі калону дэманстрантаў сустрэў кардон міліцыі.

Праца некалькіх станцый метро ў цэнтры Мінска была прыпыненая, а мабільныя аператары па распараджэнні дзяржорганаў знізілі хуткасць інтэрнэту.
Да праспекта Незалежнасці калона мітынгоўцаў рухалася рознымі шляхамі. З-за таго, што ўсе падыходы і да гэтай цэнтральнай магістралі апынуліся перакрытыя нарадамі АМАПу, пратэстоўцы зрабілі вялікі круг. Кропкавыя затрыманні прайшлі ў раёне Нямігі.

На скрыжаванні з вуліцай Казлова ў раёне плошчы Перамогі маніфестанты ўперліся ў кардон міліцыі. Частку мітынгоўцаў затрымалі "за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу". Праваахоўнікі пакуль не ўдакладняюць дакладную колькасць затрыманых, у той час як праваабаронцы ўжо налічылі больш за 80 чалавек.

Адначасова з шэсцямі ў Мінску 20 верасня, у рэгіёнах Беларусі прайшлі аналагічныя "Маршы справядлівасці".

У Гродне пратэстоўцы выйшлі на вуліцу Савецкую, дзе каля моладзевага цэнтра выступаў цемнаскуры музыкант. Затым мітынгоўцы выстраіліся ў калону і накіраваліся да плошчы Леніна, там праход быў заблакаваны сілавікамі. Удзельнікі маршу накіраваліся ў бок вуліцы Вялікай Траецкай.

Пратэстоўцы пайшлі па праезнай частцы, аднак прайсці ў іх атрымалася крыху больш за сто метраў - пад'ехалі аўтазакі і мікрааўтобусы з танаваным шклом, з іх выскачылі сілавікі без апазнавальных знакаў і сталі затрымліваць удзельнікаў шэсця.

Адной з першых затрымалі цяжарную жанчыну, пазней высветлілася, што яе адпусцілі. Цэнтральная частка Гродна апусцела праз паўтары гадзіны пасля пачатку акцыі. Кропкавыя затрыманні адбываліся ў дварах у розных частках горада. Яны працягваліся некалькі гадзін. Пасля гэтага былі спробы мітынгоўцаў сабрацца ў раёне аўтавакзала, моладзевага цэнтра "Гродна" і кінатэатра "Кастрычнік", яны сабралі прыкметную колькасць удзельнікаў. Сілавікі і нарады ДАІ ўзмоцнена дзяжурылі ў горадзе да вечара.

У віцебскім "Маршы салідарнасці" ўзялі ўдзел некалькі соцень чалавек. Мітынгоўцы сабраліся каля ГЦ "Марка-сіці" і, скандуючы антыўрадавыя лозунгі, прайшлі па цэнтры горада. Па дарозе да плошчы Перамогі ім заступіла шлях міліцыя. Гараджане разгарнуліся і пайшлі да плошчы Леніна, дзе ім таксама не далі прайсці сілавікі. Акцыя доўжылася каля трох гадзін, у выніку мітынгоўцы вярнуліся да стартавага пункта маршрута, адкуль і разышліся. Пасля заканчэння Марша супрацоўнікі ППС спынілі аднаго з яго ўдзельнікаў і перапісалі дадзеныя маладога чалавека. Падчас мерапрыемства міліцыя нікога не затрымлівала.

0
Тэги:
акцыі пратэстаў, Беларусь
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі