Лукашэнка: у электаральны перыяд вельмі дзіўныя рэчы адбываюцца

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиАляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі расказаў кіраўніку ўрада Расіі, што чакае Пуціна з вочным візітам у Мінск на сустрэчу ў рамках ЕАЭС.

МІНСК, 17 ліп - Sputnik. Адносіны павінны выбудоўвацца на раўнапраўнай аснове, сказаў прэзідэнт Беларусі падчас сустрэчы з расійскім прэм'ерам Міхаілам Мішусціным, перадае карэспандэнт Sputnik.

ААТ Гомельтранснафта Дружба - Sputnik Беларусь
Галоўчанка і Мішусцін падпісалі пагадненне аб умовах паставак нафты

"Вы павінны ведаць, што мы нікуды не збіраемся, як некаторыя спрабуюць прадставіць Беларусь. Мы знаходзімся на гэтым кавалку зямлі. Яна заўсёды была блізкай, роднай для рускага чалавека, для расіяніна. Яна застанецца заўсёды такой. Нават калі мы з вамі не захочам. Народы без нас разбяруцца, як і ў жыцці, але хацелася б, каб і мы пры гэтым прысутнічалі", - адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, Беларусь настойвае на тым, каб выконваліся ўсе дамоўленасці, хоць "і з нашага боку ёсць праблемы, і з расійскага".

"Будаваць нашы саюзныя адносіны мы павінны выключна на раўнапраўнай аснове. Я як гісторык добра разумею. І я вывучаў гэтую тэму вельмі ўважліва. Саюзы, пабудаваныя не на раўнапраўнай аснове, не існуюць доўга", - лічыць ён.
На яго думку, калі за межамі нашай краіны хтосьці аперуе такімі рэчамі і паняццямі, то жыццё яго недаўгавечнае. Пры гэтым ён паабяцаў расійскаму прэм'еру тэт-а-тэт расказаць, што адбываецца ў Беларусі цяпер.

"У электаральны перыяд вельмі дзіўныя рэчы адбываюцца. Часам я пачынаю доўга думаць - адкуль гэта бярэцца. А вось ўсякае атрымліваецца, таму я вам потым распавяду", - паабяцаў беларускі прэзідэнт.

Лукашэнка папрасіў Мішусціна перадаць "майму добраму сябру (Уладзіміра Пуціна - Sputnik) самыя добрыя пажаданні, прывітанне ад беларускага народа. Яго тут любяць, паважаюць. Ён гэта выдатна ведае. Мы яго чакаем пасля сустрэчы кіраўнікоў урадаў на вочную сустрэчу ўжо ў Мінску ў рамках ЕАЭС".

Падатковы манеўр

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Расіі перадаў самае цёплае братэрскае прывітанне ад прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
"Вы зусім нядаўна з ім бачыліся ў Маскве на парадзе і потым у Ржэве на ўрачыстасцях, прысвечаных перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта вельмі важнае і сур'ёзнае свята для нашых краін", - адзначыў ён.

БелАЭС - Sputnik Беларусь
Расія падоўжыла крэдыт на БелАЭС і знізіла працэнты

Паводле яго слоў, сёння ў Мінску на міжурадавым савеце ЕАЭС абмяркоўваўся шырокі парадак дня. На сённяшні дзень усе тэмы, пра якія ідзе размова, важна рэалізаваць.

"Мы гаворым пра гандаль, пра перасоўванне працоўнай сілы, капіталу. Усё гэта склала на сённяшні дзень цэлы шэраг пытанняў", - прызнаў Мішусцін.

Пасля чаго нагадаў, што падчас візіту беларускага прэм'ера ў Маскву былі падпісаны тры найважнейшых пагадненні, у тым ліку аб пастаўках нафты, будаўніцтве АЭС.

"Яшчэ прагаварылі цэлы шэраг напрамкаў нашага ўзаемадзеяння. Перамовы былі вельмі добрыя з пункту гледжання арганізацыі, узаемадзеяння ў навуковай сферы, тэхналагічнай", - адзначыў кіраўнік расійскага Кабінета міністраў.
Мішусцін распавёў, што Курчатаўскі інстытут і НАН Беларусі дамовіліся аб узаемных праектах у галіне атамнай энергетыкі. Акрамя таго, шырока пагаварылі аб лічбавым парадку дня.

"Мы ведаем аб выдатным праекце - Парку высокіх тэхналогій. Я таксама праінфармаваў Рамана Аляксандравіча (прэм'ера Галоўчанка - Sputnik) аб падатковым манеўры, які прэзыдэнт Расіі Пуцін ініцыяваў у сферы высокіх тэхналогій", - звярнуў увагу ён.

На яго думку, перспектывы адносін дзвюх краін закладзены ў Саюзнай дамове.

"Вы былі ініцыятарам, паважаны Аляксандр Рыгоравіч, гэтай дамовы, адносін. Мне здаецца, што, калі б, мы прыклалі яшчэ намаганні з урадам Беларусі, у Расіі, то маглі б знайсці досыць вялікая колькасць мер, якія б па-новаму раскрылі б магчымасці Саюзнай дамовы", - сказаў кіраўнік расійскага кабінета міністраў.

Пры гэтым Мішусцін адзначыў, што калі ідзе размова аб інтэграцыі, то маецца на ўвазе незалежная інтэграцыя для таго, каб магчымасці эканамічнага супрацоўніцтва былі ўзаемнымі, раўнапраўнымі.

"Я вельмі спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы гэта зробім", - рэзюмаваў расійскі прэм'ер.

Стужка навiн
0