Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка ў Авальнай зале

Лукашэнка прызначыў пасла ў ЗША

11
(абноўлена 15:08 20.07.2020)
Прадстаўляць рэспубліку ў Вашынгтоне будзе Алег Краўчанка, які да сённяшняга дня працаваў намеснікам кіраўніка МЗС.

МІНСК, 20 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алега Краўчанку паслом у ЗША, адпаведнае рашэнне кіраўнік дзяржавы прыняў у панядзелак.

Беларусь і ЗША ў гэтым годзе плануюць вярнуць паслоў пасля 12-гадовага перапынку. Ужо вядома, што Вашынгтон у Мінску будзе прадстаўляць Джулі Фішар.

Згодна з прынятым сёння прэзідэнтам рашэннем, Надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусь у ЗША стане Алег Краўчанка.

Алегу Краўчанка 49 гадоў, ён нарадзіўся і вырас у Мінску. Скончыў юрфак БДУ, аспірантуру Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі. Мае ступень кандыдата юрыдычных навук.

На дыпламатычнай службе Краўчанка з 1994 года. Працаваў у службе дзяржаўнага пратакола, дагаворна-прававым упраўленні, дарадцам пасольства ў Швецыі, ва ўпраўленні гуманітарнага супрацоўніцтва і правоў чалавека. У ЗША Краўчанка ужо працаваў - дарадцам пасольства ў 2007-2008 гадах.

Затым, з 2008 па 2014-ы, Краўчанка быў часовым павераным у справах Беларусі ў ЗША, пасля чаго вярнуўся ў МЗС, а ў студзені 2017-га стаў намеснікам міністра.

Без пасла 12 гадоў

Двухбаковыя адносіны паміж краінамі абвастрыліся ў 2008 годзе. Пасля пашырэння санкцый у дачыненні да Беларусі з Вашынгтона быў адкліканы беларускі пасол Міхаіл Хвастоў. Амерыканскі пасол Карэн Сцюарт таксама была вымушаная ў адказ пакінуць Минск. З таго часу пасольствы ўзначальвалі часовыя павераныя ў справах.

Пра тое, што ЗША плануюць прызначыць новага пасла ў Беларусі ў бліжэйшым часе, паведаміў кіраўнік Дзярждэпартамента Майкл Пампеа падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася 1 лютага ў Мінску. Пазней стала вядома, што на гэтай пасадзе ў Мінску будзе працаваць намеснік памочніка Дзяржсакратара Джулі Фішар.

11
Тэги:
Беларусь, ЗША
Сцягі краін-удзельніц саміту ЕС у Брусэлі

У ЕС абмеркавалі санкцыі супраць Беларусі, а апазіцыя падтрымала "план Маршала"

13
Ціханоўская заявіла, што чакае магчымасці апынуцца ў роднай краіне, але гатовая вярнуцца толькі пры ўмове, што ўлады і апазіцыя пачнуць перамовы.

МІНСК, 21 вер - Sputnik. Міністры замежных спраў 27 краін Еўрасаюза не ўзгаднілі санкцыйны спіс афіцыйных асоб Беларусі на пасяджэнні ў панядзелак.

Сустрэча міністраў замежных спраў ЕС і членаў Еўрапарламента прайшла ў Брусэлі ў панядзелак. На парадку дня - абмеркаванне дадатковых індывідуальных санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў за парушэнні, якія, як лічаць у ЕС, былі дапушчаныя падчас прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, а таксама за ўжыванне сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі.

Кіраўнік еўрадыпламатыі Жозэп Барэль перад пачаткам сустрэчы паведаміў, што размова таксама закране падтрымку грамадзянскай супольнасці ў рэспубліцы і перагляд стасункаў з дзеючай уладай.

Па выніках сустрэчы спіс зацверджаны не быў, пытанне перададзены лідарам ЕС, паведамляюць РІА "Новости" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Прыняцце рашэння адкладзена як мінімум да бліжэйшага пасяджэння Савета ЕС.

Ціханоўская: вярнуся ў Беларусь, калі пачнуцца перамовы

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала лідараў ЕС не фінансаваць беларускія ўлады і не прызнаваць Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам.

"Не падтрымлівайце рэжым фінансамі, не прызнавайце Лукашэнку легітымным лідарам і разглядайце каардынацыйны савет як легітымны орган народа Беларусі па вядзенні дыялога з уладай", - падкрэсліла Ціханоўская.

Яна таксама заявіла, што чакае магчымасці апынуцца ў роднай краіне, але гатовая вярнуцца пры ўмове, што ўлады і апазіцыя пачнуць перамовы.

"Я чакаю не дачакаюся таго моманту, калі я змагу заехаць у Беларусь з надзеяй, што ў нас вось-вось усё атрымаецца. Я абавязкова прыеду, калі пачнуцца перамовы, калі адпусцяць усіх палітзняволеных і я змагу адчуць сябе ў бяспецы разам са сваімі дзецьмі" , - сказала яна.

Кавалькова - пра фінансавую дапамогу ЕС

Прадстаўнік беларускай апазіцыі Вольга Кавалькова, выступаючы перад дэпутатамі Еўрапарламента, заклікала да дыялогу грамадства і ўлады ў Беларусі пры пасярэдніцтве ЕС, ЗША і Расіі.

"Мы просім вас (...) патрабаваць дыялогу паміж беларускім грамадствам і былым прэзідэнтам пры пасярэдніцтве ЕС, ЗША і Расіі", - сказала Кавалькова.

У выпадку забеспячэння прадметнага дыялогу, дадала яна, "ЕС павінен аказаць значную фінансавую падтрымку новаму дэмакратычнаму ўраду Беларусі".

Латушка пракаментаваў "план Маршала"

Член Каардынацыйнага савета Павел Латушка заявіў, што апазіцыя ў Беларусі падтрымлівае распрацоўку "плана Маршала" для аднаўлення эканомікі рэспублікі, але яго павінна падтрымаць ўся Еўропа, а таксама ЗША, Канада і Вялікабрытанія.

"Мы вітаем распрацоўку "плана Маршала" для Беларусі, але яго павінны падтрымаць ўся Еўропа і краіны-партнёры, у тым ліку ЗША, і Канада, і Вялікабрытанія", - сказаў Латушка.

Ён паведаміў таксама, што ў цяперашні час каардынацыйны савет распрацоўвае антыкрызісную праграму.

"Савет прадставіць антыкрызісную праграму для нашай краіны, якая будзе ажыццяўляцца адначасова з рэформай дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання", - сказаў Латушка і дадаў, што Беларусь, на яго думку, "знаходзіцца на краі эканамічнай прорвы".

Нагадаем, пра намер распрацаваць "план Маршала" для аднаўлення беларускай эканомікі раней заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі.

13
Тэги:
Апазіцыя, Еўрасаюз, Беларусь
Отец Марии Колесниковой и ее адвокат Людмила Казак

Суд разглядае скаргу на арышт Марыі Калеснікавай

8
(абноўлена 14:51 21.09.2020)
Калеснікава, якую абвінавачваюць у закліках да змены ўлады, удзельнічае ў судзе, што праходзіць за зачыненымі дзвярыма, па скайпе з жодзінскага СІЗА.

МІНСК, 21 вер - Sputnik. Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд скаргі абароны сябра прэзідыума Каардынацыйнага савета Марыі Калеснікавай на прымяненне да яе меры ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту, перадае карэспандэнт Sputnik.

На пасяджэнне суда 21 верасня прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку і паслы шэрагу краін Еўрасаюза, а таксама дыпламаты прадстаўніцтва ЕС у Мінску і бацька палітыка Аляксандр Калеснікаў.

Разгляд скаргі праходзіць за зачыненымі дзвярыма. На судовым пасяджэнні прысутнічаюць акрамя суддзі толькі адвакаты Калеснікавай і пракурор. Сама Марыя Калеснікава ўдзельнічае паседжанні па скайпе.

Генеральная пракуратура 19 жніўня ўзбудзіла крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнага савета (КС). Гаворка ідзе пра заклікі да захопу ўлады. Па гэтай справе акрамя Калеснікавай затрыманыя яшчэ два члена прэзідыума Каардынацыйнага савета - адвакаты Максім Знак і Ілля Салей.

Калі пачаўся суд, дыпламаты засталіся чакаць заканчэння разгляду скаргі перад дзвярыма залы судовых пасяджэнняў на чацвёртым паверсе Мінгарсуда. Яшчэ да пачатку пасяджэння бацька Калеснікавай падзякаваў еўрапейскім дыпламатам за тое, што яны прыйшлі на суд. Пры гэтым ён паведаміў, што яму зараз паступае шмат званкоў з Еўропы.

"Падтрымліваюць, тэлефануе шмат сяброў з Германіі. Гэта вельмі важная падтрымка для нас, для Марыі, гэта вельмі прыемна", - сказаў бацька палітыка.

На заседание суда по жалобе Марии Колесниковой пришло несколько десятков человек
© Sputnik / Анна Нефедова
На пасяджэнне суда па скарзе Марыі Калеснікавай прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек

Паводле яго слоў, мэр аднаго з гарадоў Германіі ўжо паабяцаў "звярнуцца ў Бундэстаг, каб паўплываць на сітуацыю". Як распавёў Sputnik Аляксандр Калеснікаў, у яго яшчэ не было спаткання з Марыяй.

"Я ведаю толькі тое, што з'яўляецца ў інтэрнэце, што распавядае адвакат. Пакуль спатканняў з ёй мне не даюць", - сказаў Калеснікаў.

Судовае рашэнне па скарзе на арышт Калеснікавай будзе абвешчана публічна, як чакаецца, сёння.

8
Тэги:
Апазіцыя, суд, Марыя Калеснікава
Лісткі клёну

Дзень восеньскага раўнадзенства: традыцыі і прыкметы свята

206
(абноўлена 10:02 21.09.2020)
Восеньскае раўнадзенства раней лічылі святам ураджаю - ўборка завяршалася, а людзі рыхтаваліся да наступу зімы.

Восеньскае раўнадзенства традыцыйна прыпадае на 20-е верасня, аднак год ад года дата яго можа нязначна змяняцца. Напрыклад, у 2020-м астранамічнае раўнадзенства пачнецца ў восем вечара 22 верасня і працягнецца да вечара 23 верасня.

Дзень роўны ночы

Дзякуючы таму, што тэрмінатар (лінія светлападзелу на планеце) у гэты дзень ідзе перпендыкулярна экватару, кожнае раўнадзенства можна назіраць незвычайную астранамічную з'яву: дзень роўны ночы. Таксама Сонца ідзе па асаблівай экліптыцы.

Рыбалка
© Sputnik / Владимир Сергеев
Рыбалка на рацэ Лобь

Толькі ў дзень восеньскага раўнадзенства Сонца ўзыходзіць амаль дакладна на ўсходзе і дакладна на захадзе.

Праз такую асаблівасць на раўнадзенства асаблівую ўвагу звярталі яшчэ ў старажытнасці, а ў язычнікаў гэты дзень лічыўся святам.

Традыцыі раўнадзенства

Традыцыі восеньскага раўнадзенства заснаваны на святкаванні гэтага дня як канца лета і набліжэння зімы. Называлі гэты дзень і святам ўраджаю — зборы яго ўжо завяршаліся, і людзі рыхтаваліся да наступнай вясны.

Ёсць у восеньскага раўнадзенства і акультныя прыкметы: так, для абароны сваіх родных менавіта 22 верасня трэба сабраць ягады рабіны і захаваць іх дома. Можна знайсці і "камень поспеху" — першы, на які ў дзень раўнадзенства ўпадзе ваш погляд. Лічылася, што калі дзень роўны ночы, асабліва моцная любоўная энергія, таму часта ў раўнадзенства праводзілі любоўныя абрады, вяселлі і варажбы на суженых.

Закат на озере
© Sputnik / Юрий Иванов
Сонца садзіцца ў возера

Прынята праводзіць лета ў дзень восеньскага раўнадзенства кірмашамі і фестывалямі. У старажытнасці гаспадыні заўсёды накрывалі багаты стравамі стол — трэба было выкарыстоўваць прадукты свежага ўраджаю.

Прыкметы раўнадзенства: як даведацца пра надвор'е

Па дню восеньскага раўнадзенства раней было прынята судзіць пра надвор'і на ўсю зіму. Якое надвор'е ў гэты дзень — такое будзе і ўсю восень: то бок, калі раўнадзенства цёплае, камфортнае надвор'е захаваецца аж да пачатку зімы, якая прыйдзе позна. Халодны і непагодлівы дзень, наадварот, прадвесціць суровую зіму.

Згодна прыкметам, калі ў восеньскае раўнадзенства птушкі ляцяць са сваіх гнёздаў — зіма прыйдзе зусім хутка і будзе халоднай.

206
Тэги:
Традыцыі і абрады, Восень