Пікет Ціханоўскай у Гомелі сабраў рэкордную колькасць людзей

© AP / Sergei GritsПікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай
Пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сабралася, паводле ацэнак арганізатараў і медыя, да дзесяці тысяч чалавек: некаторым прыйшлося размясціцца за межамі выдзеленай пляцоўкі.

МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Мітынг у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай напярэдадні прайшоў у Гомелі, на пікеце сабралася рэкордная колькасць людзей.

Акцыя веласіпедыстаў за сумленныя выбары прайшла ў Мінску - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Акцыя веласіпедыстаў за сумленныя выбары прайшла ў Мінску - відэа

Святлана Ціханоўская працягвае тур па гарадах краіны: у нядзелю, 26 ліпеня, разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай яна пабывала ў шэрагу гарадоў Гомельшчыны.

Увечары прайшоў выступ непасрэдна ў абласным цэнтры - Гомелі. У чаканні кандыдата і яе каманды для жыхароў горада на пляцоўцы выступіў гурт Akute.

Мяркуючы па шматлікіх стрымах з месца падзей, на пікет выйшлі тысячы чалавек: выдзеленая пляцоўка паблізу Цэнтра інклюзіўнай культуры была запоўненая наведвальнікамі, некаторым нават давялося размясціцца на бліжэйшых вуліцах.

Нагадаем, напярэдадні перадвыбарчы пікет Ціханоўскай сабраў стадыён у Бабруйску: поле было запоўнена практычна цалкам.

Сёння сустрэчу з выбаршчыкамі ў мінскім парку Дружбы народаў правёў Андрэй Дзмітрыеў. Сяргей Чарэчань і Ганна Канапацкая вулічных мерапрыемстваў не праводзяць - першы адмовіўся ад іх "на карысць" Ціханоўскай, а Канапацкая заявіла аб пагрозах.

Давераныя асобы Аляксандра Лукашэнкі ў гэтыя дні актыўна праводзяць сустрэчы з выбаршчыкамі ў памяшканнях і працоўных калектывах.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Стужка навiн
0