Трамп пракаментаваў нядаўнюю размову з Уладзімірам Пуціным

© AP / Alex BrandonПрэзідэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Тэлефонная размова лідараў Расіі і ЗША адбылася 23 ліпеня і насіла, як адзначылі ў прэс-службе Крамля, канструктыўны характар.

МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным "вельмі прадуктыўнымі".

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін размаўляе па тэлефоне - Sputnik Беларусь
Была змястоўная размова - Пяскоў пра дыялог Пуціна з Зяленскім

"Мы не кажам пра тое, што мы абмяркоўваем, але ў нас было шмат абмеркаванняў і, я думаю, яны былі вельмі плённымі", - сказаў Трамп на прэс-канферэнцыі ў адказ на пытанне пра змест яго нядаўняй гутаркі з Пуціным.

Пуцін і Трамп размаўлялі па тэлефоне 23 ліпеня. Бакі абмеркавалі праблематыку "стратэгічнай стабільнасці і кантролю над узбраеннямі з улікам асаблівай адказнасці Расіі і ЗША за падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі", распавялі па выніках гутаркі двух лідараў у прэс-службе Крамля.

Паведамлялася таксама, што Пуцін і Трамп выказалі "ўзаемны настрой на развіццё расійска-амерыканскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння". Размова, як падкрэслілі ў Крамлі, насіла канструктыўны характар.

Афіцыйны прадстаўнік Белага Дома Джад Дзір па выніках размовы паведаміў, што Трамп казаў у тэлефоннай размове з Пуціным, што спадзяецца пазбегнуць гонкі ўзбраенняў паміж ЗША, Расіяй і КНР.

Стужка навiн
0