Перадвыбарная агітацыя на вуліцах Мінска

Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць у чацвер

21
(абноўлена 11:13 29.07.2020)
Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ўжо анансуюцца ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", склад удзельнікаў пакуль не называецца.

МІНСК, 29 ліп - Sputnik. Дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты пройдуць у чацвер у эфіры "Беларусь 1", паведамілі Sputnik у Белтэлерадыёкампаніі.

Кандыдаты ў прэзідэнты або іх давераныя асобы маюць права паўдзельнічаць у тэледэбатах перад выбарамі.

"Тэледэбаты пройдуць заўтра (30 ліпеня - Sputnik) на тэлеканале "Беларусь 1". Пачатак у 17:00", - паведамілі Sputnik у медыяхолдынгу.

Будучыя тэледэбаты ўжо анансуюцца ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Кандыдат у прэзідэнты Сяргей Чарэчань пацвердзіў Sputnik свой удзел у тэледэбатах. Плануе ўдзел і кандыдат Андрэй Дзмітрыеў. Штабы Аляксандра Лукашэнкі і Святланы Ціханоўскай пакуль будучыя дэбаты не пракаментавалі, а Ганна Канапацкая раней заявіла пра адмову ва ўдзеле ў іх.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Чытайце таксама:

21
Тэги:
Беларусь, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў (справа) і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Сумесная калегія МЗС Беларусі і Расіі пройдзе ў лістападзе

1
Міністр замежных спраў Беларусі знаходзіцца на самаізаляцыі з-за каронавіруса, аднак у расійскім знешнепалітычным ведамстве спадзяюцца на вочны фармат мерапрыемства.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Масква і Мінск плануюць правесці ў першай дэкадзе лістапада сумесную калегію міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка.

"Дакладна магу сказаць, што ў нас запланаваная сумесная калегія міністэрства замежных спраў Расіі і Беларусі ў першай дэкадзе лістапада, скажам так", - сказаў Рудэнка.

Паводле яго слоў, Масква спадзяецца, што калегія пройдзе ў вочным рэжыме.

У дадзены момант кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей знаходзіцца на самаізаляцыі - у яго жонкі, Веры Паляковай-Макей, знойдзены каронавірус. Міністр па магчымасці працуе выдалена, выконваючы рэкамендацыі урачоў.

На пытанне Sputnik, ці зможа Макей удзельнічаць у калегіі, у МЗС Беларусі адказалі, што праінфармуюць пра гэта пазней. У прэс-службе таксама ўдакладнілі, што на дадзены момант не вызначана, пройдзе калегія ў Мінску ці ж у Маскве.

Папярэдняе сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Расіі і Беларусі адбылося ў лістападзе 2019 года ў Маскве. Тады ўдзельнікі сустрэчы разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, праблематыку міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў кантэксце 20-годдзя з моманту падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

1
Тэги:
Уладзімір Макей, МЗС РФ, МЗС Беларусі
Усебеларускі народны сход у Мінску

Лукашэнка расказаў, калі пачнецца падрыхтоўка Усебеларускага сходу

6
(абноўлена 14:45 21.10.2020)
У Палацы Незалежнасці сабраўся ўвесь беларускі ўладны істэблішмэнт, каб абмеркаваць тры блокі актуальных пытанняў, куды ўваходзіць эканоміка, палітыка і бяспека.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. На Усебеларускім сходзе ў канцы гэтага года будуць вызначаны задачы па развіцці краіны на будучую пяцігодку, распавёў прэзідэнт Беларусі падчас нарады па актуальных пытаннях з чыноўнікамі.

У Палацы Незалежнасці сёння сабраліся прадстаўнікі ўрада, парламента, Вярхоўнага суда, адміністрацыі прэзідэнта, абласцей і горада Мінска, сілавых ведамстваў, міністэрства аховы здароўя.

"Традыцыйна сёння ў нас нарада па актуальных бягучых пытаннях. Тры блока праблем або пытанняў, якія мы павінны разгледзець", - растлумачыў прычыны нарады Аляксандр Лукашэнка, яго цытуе БелТА.

Паводле яго слоў, з дакладам па блоку эканомікі і фінансаў выступіць прэм'ер Раман Галоўчанка. Палітычную павестку асветліць кіраўнік адміністрацыі Юры Сергяенка. Пытанні грамадскай бяспекі стануць прадметам дакладу сакратара Савета бяспекі Валерыя Вакульчыка.

Беларускі лідар адзначыў, што напярэдадні савет міністраў абмяркоўваў перспектывы развіцця краіны на будучы год, а таксама пытанні фарміравання бюджэту. Гэтыя пытанні дэталёва будуць абмяркоўвацца ўжо ў лістападзе.

"А ў снежні, я мяркую, мы вернемся да пытанняў падрыхтоўкі Усебеларускага народнага сходу, дзе вызначым задачы развіцця нашай краіны на пяцігодку. І там разгледзім ўжо глабальныя пытанні развіцця нашай дзяржавы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Народнае Веча

Чарговы Усебеларускі сход стане ўжо шостым па ліку. Першы сход адбыўся 19-20 кастрычніка 1996 года ў Мінску. Тады ў беларускай сталіцы яшчэ не было вялікіх пляцовак, таму месцам правядзення стаў Палац спорту. На сходзе абмяркоўваліся папраўкі ў Канстытуцыю і правядзенне рэферэндуму, які пасля заклаў аснову дзеючай палітычнай сістэмы.

Папярэдні пяты Усебеларускі сход адбыўся 22-23 чэрвеня 2016 года. На абмеркаванне дэлегатаў выносілася праграма чарговай пяцігодкі на 2016-2020 гады. Галоўнай мэтай тады абвясцілі павышэнне ўзроўню жыцця беларусаў. Усё гэта меркавалася рабіць пры дапамозе інвестыцый, росту занятасці і экспарту.

Шосты Усебеларускі народны сход плануецца правесці ў снежні 2020 года, і на ім, хутчэй за ўсё, будуць абмяркоўвацца чарговыя папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі. Мяркуецца, што рэформа можа змяніць баланс размеркавання ўладных паўнамоцтваў у рэспубліцы, але прапановы па папраўках яшчэ збіраюцца па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Усебеларускі народны сход, Аляксандр Лукашэнка