Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін

Пуцін абмеркаваў з членамі Савета бяспекі затрыманне расіян у Беларусі

48
(абноўлена 14:30 31.07.2020)
У Крамлі раней выказалі занепакоенасць тым, што да гэтага часу не была прадстаўлена інфармацыя, якая абгрунтоўвае затрыманне расійскіх грамадзян, а таксама не забяспечаны доступ да іх дыпламатаў.

МІНСК, 31 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і пастаянныя члены Савета бяспекі Расіі разлічваюць на хуткае высвятленне ўсіх абставінаў затрымання расійскіх грамадзян у Беларусі і іх вызваленне, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Пра гэта гаварылася на нарадзе ў рэжыме відэасувязі, якую кіраўнік дзяржавы правёў у пятніцу.

"Адбылася грунтоўная размова пра інцыдэнт з затрыманнем расійскіх грамадзян у Беларусі", - сказаў Пяскоў.
"Была выказана надзея на тое, што ўжо ў бліжэйшы час у гэтую гісторыю будзе ўнесена яснасць і беспадстаўна затрыманыя расійскія грамадзяне будуць вызваленыя", - заявіў прэс-сакратар прэзідэнта.

У нарадзе прынялі ўдзел прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін, спікеры абедзвюх палат парламента Валянціна Мацвіенка і Вячаслаў Валодзін, намеснік старшыні Савета бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік адміністрацыі Крамля Антон Вайно, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, міністры ўнутраных спраў Уладзімір Калакольцаў і абароны Сяргей Шайгу, дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік СВР Сяргей Нарышкін, а таксама спецпрадстаўнік прэзідэнта па пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту Сяргей Іваноў.

За што затрымалі 33 расіян у Беларусі

Беларускія ўлады паведамілі 29 ліпеня аб затрыманні 33 расіян: 32 чалавекі былі затрыманыя ў санаторыі "Беларусачка" пад Мінскам, яшчэ адзін - на поўдні рэспублікі.

У дачыненні да расіян была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "падрыхтоўка тэракту", за што ім, па розных ацэнках, можа пагражаць да 20 гадоў пазбаўлення волі. Пазней СК Беларусі паведаміў, што затрыманых падазраюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў у рэспубліцы. Пры гэтым, паводле звестак спецслужбаў, раней была атрыманая інфармацыя аб прыбыцці ў краіну "больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі".

Масква заявіла, што расійскія грамадзяне не маюць дачынення да ўнутрыпалітычных працэсаў у рэспубліцы. У МЗС РФ адзначылі, што група затрыманых у Беларусі расіян накіроўвалася транзітам праз Мінск у Стамбул, маючы на руках усе неабходныя дакументы, уключаючы авіябілеты, а лагістыку забяспечвала беларуская кампанія. У Маскве заявілі, што ў распараджэнні беларускіх уладаў ёсць усе неабходныя дакументы для ўстанаўлення ісціны.

Пры гэтым МЗС Расіі падкрэсліў, што адыёзная трактоўка беларускім бокам затрымання расіян не вытрымлівае ніякай крытыкі, і заклікаў спыніць нагнятанне непатрэбных негатыўных эмоцый. У знешнепалітычным ведамстве РФ таксама запатрабавалі неадкладна забяспечыць доступ консульскіх супрацоўнікаў да затрыманых у Беларусі расіян.

48
Тэги:
Расія, Уладзімір Пуцін
Пенсіянеры галасуюць

Яўка на выбарах па дадзеных на 16 гадзін склала 73,4%

3
(абноўлена 17:11 09.08.2020)
Найбольш актыўна галасуюць жыхары Гомельскай і Магілёўскай абласцей, тут яўка склала адпаведна 81,87% і 80,29%.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі па стане на 16 гадзін склала 73,4%, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
Найбольш актыўна галасуюць жыхары Гомельскай і Магілёўскай абласцей, тут да скрыняў прыйшлі ўжо 81,87% і 80,29% выбаршчыкаў.

На трэцім месцы - Гродзенская вобласць, дзе прагаласавалі 75,66% выбаршчыкаў. У Брэсцкай вобласці яўка склала 75,11%, у Віцебскай - 75,05%, у Мінскай - 72,3%, паведаміў у ЦВК у нядзелю. Яўка на прэзідэнцкіх выбарах у Мінску на 16 гадзін склала 58,79%.

Днём у сталіцы і шэрагу рэгіёнаў сталі з'яўляцца чэргі з жадаючых прагаласаваць. Чэргі стаяць і да дыпмісій Беларусі ў шэрагу краін, дзе арганізаваны ўчасткі.

9 жніўня - асноўны дзень галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі. З аўторка ў краіне ішло датэрміновае галасаванне. Паводле афіцыйных дадзеных, яўка на датэрміновым галасаванні склала 41,7%. На пасаду прэзідэнта краіны прэтэндуюць пяць чалавек: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская і Сяргей Чарачэнь. Адзначым, што ўсе кандыдаты ўжо пабывалі на выбарчых участках і прагаласавалі.

3
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020
Галасаванне на выбарчым участку №1 на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года

ЦВК: яўка ў Мінску склала 52,03%, у Магілёўскай вобласці 75,83%

11
(абноўлена 15:22 09.08.2020)
Найменшыя паказчыкі зафіксаваныя ў Брэсцкай і Мінскай абласцях, дзе прагаласавалі крыху больш за 60% выбаршчыкаў.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Мінску па стане на 14 гадзін склала 52,03%, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.

Максімальныя паказчыкі па яўцы зафіксаваныя ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Там свае галасы аддалі 75,83% і 72,57% выбаршчыкаў адпаведна.

На трэцім месцы - Віцебская вобласць, дзе прагаласавалі 67,35% выбаршчыкаў. У Гродзенскай вобласці яўка склала 65,75%, у Мінскай – 64,21%, у Брэсцкай – 63,05%, паведаміў ЦВК у нядзелю. Агульная яўка на прэзідэнцкіх выбарах на 14:00 склала 65,19%.

Выбары прэзідэнта Беларусі праходзяць 9 жніўня. Для тых, у каго няма магчымасці аддаць свой голас у асноўны дзень галасавання, было арганізавана датэрміновае. Яўка на ім склала 41,7%. На пасаду прэзідэнта краіны прэтэндуюць пяць чалавек: Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская і Сяргей Чарачэнь.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020