Аляксандр Лукашэнка

Падваенне заробкаў і рэферэндум: апублікавана перадвыбарная праграма Лукашэнкі

12
(абноўлена 09:55 04.08.2020)
Перадвыбарная праграма дзеючага кіраўніка дзяржавы, як і іншых кандыдатаў у прэзідэнты, была апублікавана ў дзень старту датэрміновага галасавання.

МІНСК, 4 жні - Sputnik. Перадвыбарная праграма прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі апублікаваная ў аўторак у рэспубліканскіх газетах, паведамляе Sputnik.

Перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты, згодна з заканадаўствам, павінны быць апублікаваныя ў рэспубліканскіх газетах "Звязда" і "Рэспубліка" да асноўнага дня галасавання. У 2020-м іх надрукавалі 4 жніўня - у дзень старту датэрміновага галасавання.

Дзякуючы публікацыі ўпершыню грамадскасць даведалася аб праграме, з якой на свае шостыя выбары ідзе дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Раней выбарную тэматыку ён падымаў толькі з пункту гледжання арганізацыі электаральнай кампаніі і нейкіх абяцанняў на выпадак сваёй перамогі не даваў.

У выпадку перамогі Лукашэнка абяцае рэформы ў эканоміцы, але без "шокавай тэрапіі". На працягу пяці гадоў кіраўнік дзяржавы мае намер падвоіць заробкі, у першую чаргу - дзякуючы прыцягненню і падтрымцы інвестараў.
Плануе Лукашэнка ў сваім наступным тэрміне правесці рэферэндум па змяненні ў Канстытуцыю - гэты крок ён ужо анансаваў.

На думку прэзідэнта, Беларусі трэба будзе сыходзіць ад залежнасці ў энергетычнай сферы. Адначасова ён плануе пашыраць "геаграфію дружалюбных краін".

Захаванне і паляпшэнне прэзідэнт абяцае таксама ў сферах адукацыі і аховы здароўя. Асаблівую ўвагу ён прапануе надаваць развіццю рэгіёнаў. Таксама ў Лукашэнкі ёсць пункт аб развіцці "зялёнай эканомікі".

Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 9 жніўня. Апроч Лукашэнкі, за вышэйшую пасаду змагаюцца Святлана Ціханоўская, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая і Сяргей Чарэчань.

12
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, Выбары
Латвійскі сцяг

Латвія апублікавала "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў

18
(абноўлена 16:14 25.09.2020)
Прыбалтыйскія краіны ў ходзе кансультацый прадставілі свае санкцыйныя спісы, куды ўвайшлі службовыя асобы з Беларусі.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Міністэрства замежных спраў Латвіі апублікавала "чорны спіс", куды ўключыла 101 службовую асобу з Беларусі, якія маюць дачыненне да гвалту і рэпрэсій у адрас жыхароў рэспублікі.

"Беларускія ўлады не змянілі сваіх адносінаў да мірных пратэстаў. Па-ранейшаму непрапарцыйна ўжываецца сіла, ажыццяўляецца блакіроўка сайтаў незалежных СМІ, узбуджаюцца крымінальныя справы і канфіскуюцца носьбіты дадзеных", - сказана ў паведамленні МЗС.

У санкцыйны спіс, які быў сфармаваны ў ходзе кансультацый паміж трыма краінамі Балтыі (Латвія, Літва і Эстонія), увайшлі кіраўнікі і вышэйшыя службовыя асобы з адміністрацыі прэзідэнта, сілавых структур рэспублікі і іншых устаноў. Людзям з гэтага спісу будзе забаронены ўезд у Латвію, Літву і Эстонію.

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч звярнуў увагу, што спіс можа быць пашыраны.

Разам з Рыгай свой спіс прадставілі і эстонцы. Афіцыйны Талін пашырыў свой санкцыйных спіс, уключыўшы ў яго яшчэ 98 чалавек. Раней, нагадаем, у яго ўваходзілі 30 службовых асоб.

Раней кіраўнік МУС Літвы Рыта Тамашунене падпісала загад, які забараняе ўезд у краіну 30 грамадзянам Беларусі, уключаючы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку.

Чытайце таксама:

18
Тэги:
санкцыі, Беларусь, Латвія
Лідар страйкама МТЗ Cергей Дылеўскі

Член Каардынацыйнага савета апазіцыі заклікаў захаваць сяброўства з Расіяй

9
(абноўлена 11:21 25.09.2020)
Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ён назваў чалавекам з "жалезабетоннай хваткай" і дасведчаным кіраўніком.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Член Каардынацыйнага савета беларускай апазіцыі і лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі заклікаў падтрымліваць сяброўскія адносіны з Расіяй.

Паводле яго слоў, беларусы асцерагаюцца далучэння да Расіі, бо лічаць, што Беларусь павінна быць суверэннай дзяржавай, але з Масквой неабходна падтрымліваць сяброўскія адносіны.

"Ёсць у людзей такія настроі - нейкія апасенні, што Расія можа ўварвацца на тэрыторыю Беларусі. І я таксама лічу, што далучэнне да Расіі - гэта было б дрэнна, мы павінны быць суверэннай дзяржавай. (...) Мы ўсе разумеем, што ў нас 75 -80% эканамічных сувязяў менавіта з Расіяй. Спроба гэта абрэзаць - усё роўна, што нажом папілаваць сабе нагу. Застацца інвалідам проста", - распавёў Дылеўскі у інтэрв'ю РІА "Новости".

Чалавек з жалезабетоннай хваткай

Член КС распавёў і пра сваё стаўленне да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён назваў яго вельмі моцным чалавекам і сказаў, што паважае яго як палітыка.

"Мая асабістая думка: Пуцін - вельмі моцны лідар. (...) На мой погляд, ён усё ж вельмі дасведчаны кіраўнік, сапраўды моцны палітык. Трымаць увесь свет у цуглях, мець велізарную вагу ў сусветнай палітыцы, эканоміцы, кіруючы такой велізарнай краінай - значыць, гэта чалавек з жалезабетоннай хваткай", - сказаў Дылеўскі.

Цяжкія ўмовы ў СІЗА

Дылеўскі правёў пад арыштам 25 сутак па артыкуле аб парушэнні ўсталяванага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Член Каардынацыйнага савета быў выпушчаны з СІЗА 18 верасня. Ён назваў умовы ўтрымання ў ізалятары цяжкімі, але адзначыў, што гвалт да яго не ўжываўся.

"Гвалту ніякага не было. У той жа час умовы там былі цяжкія: знаходзіцца там непрыемна. Здавалася, што ў камеры да мяне жылі гадамі бамжы - пах вельмі моцны. Ежу там ужываць проста немагчыма", - распавёў Дылеўскі.

Ён адзначыў, што супрацоўнікі СІЗА як у Мінску, так і ў Жодзіне, у большасці сваёй ставіліся да яго нармальна. Што тычыцца настрояў супрацоўнікаў, то член КС адзначыў - былі як заўзятыя прыхільнікі дзейнай улады, так і тыя, хто "проста робяць сваю працу".

Праца ў КС працягнецца

Што тычыцца Каардынацыйнага савета, то Дылеўскі мае намер працягваць сваю працу ў ім. Але прафесійным палітыкам ён станавіцца не мае намеру.

"Я разумею, што гэта патрэбная для краіны структура ў дадзены момант. Яна патрэбна людзям, спыняцца і выходзіць са складу савета я не лічу патрэбным. Больш за тое, я лічу дзеянні савета абсалютна законнымі", - сказаў Дылеўскі.

Пры гэтым ён дадаў, што ў будучыні можа і выйсці з КС, калі зразумее, што "зрабіў усё, што змог".

Кіраўнік страйкама

Пасля выхаду ў СІЗА, як удакладніў Дылеўскі, ён не выходзіў на акцыі пратэсту, бо быў заняты на працы (працуе ў тэрмічным цэху). Ён мае намер працягваць дзейнаць і як кіраўнік страйкама на сваім прадпрыемстве.

"Я павінен заставацца на прадпрыемстве, каб там працягваць весці нейкую дзейнасць, каб не губляць кантакт з людзьмі. У рамках каардынацыйнага савета, у рамках завода як кіраўнік страйкаму", - сказаў Дылеўскі.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва завода ставіцца да яго грамадскай дзейнасці нармальна, галоўнае - выконваць сваю асноўную працу.

Нагадаем, прадстаўнікі апазіцыі Беларусі, не згодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, раней абвясцілі аб стварэнні Каардынацыйнага савета па транзіту ўлады, першапачаткова ў прэзідыуме было сем чалавек. Амаль усе члены прэзідыума КС апазіцыі арыштаваныя або знаходзяцца за мяжой, за выключэннем нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Святланы Алексіевіч.

Генпракуратура Беларусі ў сувязі са стварэннем савета распачала справу па крымінальным артыкуле пра заклікі да захопу ўлады. Падазраванымі па гэтай справе праходзяць два члены прэзідыума КС - Марыя Калеснікава і Максім Знак, яны заключаны пад варту.

9
Тэги:
Расія, Апазіцыя, Беларусь
Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 28 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:58 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 94 дні.

Сёння святкуецца Міжнародны дзень прававых ведаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 28 верасня

  • У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны ў бітве пры Лясной расійскія войскі разбілі шведаў.
  • У 1921 годзе ў Празе скончылася Першая Усебеларуская канферэнцыя – сход прадстаўнікоў беларускіх арганізацый з Заходняй Беларусі, Латвіі, Літвы, Германіі, Чэхаславакіі, на якім быў ухвалены прынцып незалежнасці і непадзельнасці Беларусі і названы ворагамі беларускага народа ўсе, хто прызнае Рыжскі мірны дагавор.
  • У 1939 годзе ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі падпісалі нямецка-савецкі Дагавор аб дружбе і мяжы СССР і Германіі.
  • У 1939 годзе перад нацыстамі капітулявалі абаронцы Варшавы.

Хто нарадзіўся 28 верасня

  • 1924 год: Анджэй Цеханавецкі, польскі навуковец, беларусіст, грамадска-культурны дзеяч.
  • 1938 год: Мечыслаў Грыб, беларускі палітык.

Таксама сёння нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, італьянскі жывапісец Мікеланджэла Караваджа, італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні і французская актрыса Брыжыт Бардо.

28 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўспамінаюць вялікапакутніка Мікіты Готскага. Ён лічыўся ахоўнікам дзяцей ад хваробаў.

У народзе святога называлі Мікіта Гусятнік, яму маліліся, каб дамашняя птушка была здаровая. У гэты дзень гусакі ляцяць у вырай. Казалі: "Гусакі ляцяць — зіміцу на хвасце цягнуць, снег нясуць". Па паводзінах гэтай птушкі даведваліся пра надвор'е на бліжэйшы час. Калі гусі ляцяць нізка, не будзе вясенняй паводкі. Калі лезуць у ваду – крыху пацяплее, а калі стаяць, схаваўшы адну нагу – хутка будзе мароз. 

На Мікіту Гусятніка ішлі на паляванне, а ў вёсках ладзілі гусіныя баі.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей