Макей абмеркаваў з кіраўніком Выканкама СНД ход выбарчай кампаніі ў Беларусі

Макей абмеркаваў з кіраўніком Выканкама СНД ход выбарчай кампаніі ў Беларусі

4
(абноўлена 16:05 05.08.2020)
Сяргей Лебедзеў узначальвае місію назіральнікаў СНД на выбарах прэзідэнта Беларусі, якія адбудуцца 9 жніўня.

МІНСК, 5 жні - Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў са старшынёй Выканкама СНД Сяргеем Лебедзевым ход прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў краіне, паведамілі ў МЗС рэспублікі.

Макей і Лебедзеў, які таксама ўзначальвае місію назіральнікаў ад СНД, сустрэліся ў сераду, 5 жніўня.

"Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць аказваць місіі назіральнікаў ад СНД неабходнае садзейнічанне для выканання свайго мандата, а таксама заявіў, што зробіць усё магчымае для забеспячэння дэмакратычнага і транспарэнтнага выбарчага працэсу, які адлюстроўвае волю народа", - распавялі ў прэс-службе МЗС.

На сёлетніх выбарах чакаецца вельмі сціплае прадстаўніцтва міжнародных назіральнікаў - з-за эпідэміялагічнай сітуацыі і запрашэнняў, якія позна паступілі, не прыедуць назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ, ПА АБСЕ і ПАСЕ.

Раней старшыня ЦВК Расіі Эла Памфілава паведаміла, што Цэнтрвыбаркам не атрымліваў запрашэння ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі прэзідэнта Беларусі. Акрамя таго, расійскія назіральнікі, якія звычайна ўваходзяць у склад місіі БДІПЧ АБСЕ, таксама не змогуць прыехаць з-за таго, што арганізацыя атрымала запрашэнне са спазненнем.

Каментуючы гэтае паведамленне, кіраўнік беларускага ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла, што Беларусь прыняла рашэнне не запрашаць назіральнікаў з ЦВК іншых краін па меркаваннях эпідэміялагічнай бяспекі.

4
Тэги:
Уладзімір Макей, Сяргей Лебедзеў, Беларусь, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Дзмітрый Пяскоў

У Крамлі не сталі каментаваць інаўгурацыю Лукашэнкі

7
(абноўлена 13:00 23.09.2020)
Прэс-сакратар расійскага лідара не ведае, ці павіншуе прэзідэнт РФ беларускага калегу з інаўгурацыяй.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў не стаў каментаваць інаўгурацыю прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе РІА "Новости".

У сераду, 23 верасня, у Палацы Незалежнасці ў Мінску адбылася інаўгурацыя абранага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Мерапрыемства не анансавалася ў дзяржСМІ, пра яго паведамілі, калі кіраўнік дзяржавы прыняў прысягу.

"Я тут f,zhe ніяк не каментаваць. Бо гэта абсалютна суверэннft, eнутранае рашэнне беларускага кіраўніцтва. Калі яно прынята, значыць, так палічылі мэтазгодным. Я не магу ніяк гэта каментаваць", - сказаў Пяскоў журналістам.

Ён дадаў, што асабіста не "асабіста не размяшчаў інфармацыяй аб гэтым (інаўгурацыі - Sputnik)".

Каментуючы пытанне аб тым, ці запрашалі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на інаўгурацыю Лукашэнкі, Пяскоў адзначыў, што пратаколам не прадугледжана прысутнасць замежных лідараў на цырымоніі інаўгурацыі.

Прэс-сакратар расійскага лідара адзначыў, што не ведае, ці павіншуе прэзідэнт РФ беларускага калегу з інаўгурацыяй.

"Я не магу вам сказаць, звычайна, з інаўгурацыяй, бывае, вядома, у пратакольным парадку нейкія віншаванні, ці можа быць ён вырашыць патэлефанаваць, але ў сапраўдны момант я пакуль не валодаю такой інфармацыяй", - сказаў Пяскоў.

Ён нагадаў, што Пуцін віншаваў Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.

Пяскоў дадаў, што пакуль Пуцін не плануе здзяйсняць візіт у Мінск.

7
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Дзмітрый Пяскоў
Плошча дзяржаўнага герба і сцяга ў Мінску

Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта

17
(абноўлена 12:12 23.09.2020)
Сёння каля будынка Палаца Незалежнасці назіралася вялікая колькасць тэхнікі, а таксама вайскоўцы з роты ганаровай варты, але прэс-служба прэзідэнта не стала пацвярджаць правядзенне інаўгурацыі.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду прэзідэнта Беларусі, а сама цырымонія інаўгурацыі зараз праходзіць у Палацы Незалежнасці.

Правядзенне інаўгурацыі трымалася ў таямніцы, а прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант сёння ў каментары РІА "Новости" заявіла, што "бліжэй да часу інаўгурацыі мы вам абавязкова паведамім".

Высокія госці былі запрошаны ў рэзідэнцыю беларускага прэзідэнта ў апошні момант. На цырымоніі прысутнічалі дэпутаты парламента, чыноўнікі, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных СМІ і грамадскасці.

Аляксандр Лукашэнка згодна з Канстытуцыяй краіны прынёс прысягу на беларускай мове, пры гэтым ён пакляўся "верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі".

Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы падпісаў акт аб прынясенні прысягі, услед за гэтым кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ўручыла Аляксандру Лукашэнку пасведчанне прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У Цэнтрвыбаркаме за паўгадзіны да правядзення ўрачыстай цырымоніі паведамілі, што Лідзія Ярмошына адсутнічае на працоўным месцы, але не змаглі пацвердзіць, што яна прымае ўдзел у інаўгурацыі прэзідэнта.

Галоўная электаральная кампанія ў рэспубліцы завяршылася 9 жніўня. Паводле афіцыйных дадзеных за Лукашэнку прагаласавалі 80,1% выбаршчыкаў. Агульная яўка склала 84,28%, прычым датэрмінова прагаласавала больш за 40% беларусаў, якія маюць права голасу.

Пасля абвяшчэння вынікаў у Беларусі пачалі праходзіць акцыі пратэсту грамадзян, якія такім чынам выказваюць сваю нязгоду з вынікамі выбараў прэзідэнта рэспублікі.

17
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Следчы камітэт Беларусі

Следства разблакавала рахункі PandaDoc, якая хацела дапамагчы сілавікам

3
(абноўлена 14:59 23.09.2020)
Па справе IT- кампаніі праходзяць чатыры абвінавачаных, да іх прыменена мера ўтрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Рахункі ІТ-кампаніі PandaDoc разблакавалі, з іх знялі арышты, якія былі накладзеныя ў сувязі са справай чатырох супрацоўнікаў фірмы, затрыманых у пачатку верасня, паведаміў адвакат Антон Гашынскі, які прадстаўляе інтарэсы кампаніі.

Адным з заснавальнікаў PandaDoc з'яўляецца Мікіта Мікадо, які працуе цяпер у ЗША. У жніўні ён запісаў відэазварот да сілавікоў з прапановай асабістай дапамогі ўсім, хто апынуўся на мяжы звальнення падчас пратэстных акцый у Беларусі. Быў створаны Спецфонд, сабрана больш за два мільёны ў якасці падтрымкі звольненых праваахоўнікаў, супрацоўнікаў тэлебачання і бастуючых рабочых.

"Пасля публічнай заявы Мікіты аб спыненні праграмы па падтрыманню сілавікоў, якія звольніліся, кампанія накіравала просьбу хаця б часткова выплаціць заробкі і дапамогі супрацоўнікам, а таксама аплаціць арэнду і гэтак далей. Следчы камітэт пайшоў насустрач - даў дазвол правесці такія выплаты", - паведаміў Sputnik ў сераду адвакат Гашынскі.

Паводле яго слоў, СК хадайніцтва задаволіў, і кампанія пералічыла нейкую грашовую суму на дэпазіт. Пасля гэтага PandaDoc заявіла хадайніцтва аб зняцці арышту з рахунку, і гэтае хадайніцтва было задаволена, арышт сёння быў зняты.

"Работа кампаніі адноўленая", - сказаў адвакат.

Кампанія таксама заявіла ў СК, што гатовая пакласці на іх дэпазіт грошы, эквівалентныя суме нанесенай шкоды, у якасці забеспячэння пагашэння магчымага ўрону па прыгаворы суда.

Як раней паведамлялася, у пачатку верасня 4 супрацоўнікі PandaDoc - галоўны бухгалтар Юлія Шардыка, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, менеджар па прадукту Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап - былі арыштаваныя на два месяцы па падазрэнні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры 107 тысяч беларускіх рублёў.
11 верасня ўсім чацвярым затрыманым было прад'яўленае абвінавачванне ў махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч. 4 артыкула 209, хоць раней гаворка ішла аб ч. 4 арт. 210 "Крадзеж"). Супрацоўнікі кампаніі заявілі аб сваёй невінаватасці і катэгарычна адхілілі прад'яўленае абвінавачванне, сказаў Гашынскі.

Як раней паведамляў Sputnik, расследаваннем справы PandaDoc будзе займацца Цэнтральны апарат Следчага камітэта Беларусі. Яго фігуранты ў цяперашні час знаходзяцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

3
Тэги:
Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, Арышт і затрыманне, Беларусь