Яўка на датэрміновым галасаванні дасягнула 22,47%

© Sputnik / Виктор ТолочкоДатэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта 2020 у Мінску
Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта 2020 у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самая высокая яўка за тры дні датэрміновага галасавання - у Гомельскай вобласці, дзе на ўчасткі з'явілася крыху менш за траціну выбаршчыкаў.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Яўка за тры дні датэрміновага галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі склала 22,47%, паведамілі ў пятніцу ў Цэнтрвыбаркаме.

Датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі стартавала 4 жніўня. У выбаршчыкаў, якія жадаюць наведаць ўчасткі да асноўнага дня галасавання, ёсць магчымасць аддаць свой голас да суботы ўключна.

аводле звестак Цэнтрвыбаркама, у першыя тры дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў склала 22,47%. Для параўнання: на выбарах-2015 на трэці дзень заяўлялася аб яўцы 18,67%.

Па рэгіёнах яўка за тры дні датэрміновага галасавання была наступнай:

  • Брэсцкая вобласць - 20,45%
  • Віцебская вобласць - 21,18%
  • Гомельская вобласць - 30,22%
  • Гродзенская вобласць - 20,05%
  • Мінская вобласць - 20,84%
  • Магілёўская вобласць - 26,14%
  • Мінск - 18,89%

Удзел у датэрміновым галасаванні можна прыняць на тых жа падставах, што і ў асноўны дзень. Працуюць у гэтыя дні ўчасткі з 10:00 да 14:00, а таксама з 16:00 да 19:00.

На пасаду прэзідэнта Беларусі прэтэндуюць пяць кандыдатаў: Святлана Ціханоўская, Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Сяргей Чарэчань і дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Асноўны дзень галасавання прызначаны на 9 жніўня.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0