Скрыншот Twitter-акаўнта прэзідэнта РФ

Twitter маркіраваў старонкі прэзідэнта РФ, ўрада і МІА "Россия сегодня"

9
(абноўлена 12:05 07.08.2020)
Амерыканская кампанія Twitter раней заявіла, што пачне маркіраваць старонкі СМІ, якія знаходзяцца пад кантролем уладаў, а таксама акаўнты уладаў пастаянных членаў Савета бяспекі ААН.

МІНСК, 7 жні - Sputnik. Спецыяльная маркіроўка з'явілася на афіцыйных Twitter-акаўнтах прэзідэнта і ўрада Расіі, намесніка старшыні Савета бяспекі Дзмітрыя Мядзведзева, шэрагу расійскіх СМІ, у тым ліку праектаў МІА "Россия сегодня".

Спецмаркіроўка

Адзначаецца, што цяпер маркіравацца будуць толькі старонкі прадстаўнікоў тых краін, якія з'яўляюцца пастаяннымі членамі Савета бяспекі ААН: Расіі, КНР, Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі. У будучыні, па дадзеных кампаніі, гэты спіс плануецца пашыраць.

Гаворачы аб маркіроўцы кантраляваных дзяржавай СМІ, кампанія заявіла, што мае намер адзначаць профілі як саміх СМІ, так і іх галоўных рэдактараў і/або іх кіруючых супрацоўнікаў.

Так, маркіроўка "Урадавы уліковы запіс, Расія" щжо з'явілася на акаўнтах прэзідэнта РФ, ўрада і Мядзведзева. У афіцыйным Twitter-акаўнце МЗС Расіі таксама з'явіўся надпіс "Урадавы уліковы запіс, Расія", як і на старонцы пастпрадстаўніцтва РФ пры ААН.

Аднак многія акаўнты пакуль існуюць без маркіроўкі. На момант публікацыі матэрыялу, Twitter пакінуў без маркіроўкі афіцыйныя старонкі расійскіх міністэрстваў і ведамстваў, дзяржкарпарацый. Старонкі віцэ-прэм'ераў і міністраў, дэпутатаў і іншых чыноўнікаў таксама не атрымалі маркіроўкі.

На старонках РІА "Новости", "Вести" і "Вести FM", RT, асабістай старонцы галоўрэда RT, МІА "Россия сегодня" і шэрагу іншых СМІ маркіроўка - "Дзяржаўнае выданне, Расія".

Чакаем роўнага падыходу

Гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў, каментуючы рашэнне Twitter маркіраваць акаўнты дзяржаўных СМІ, адзначыў, што ў РФ не саромеюцца сваёй дзяржавы, а таксама звярнуў увагу, што і на Захадзе існуе традыцыя дзяржмедыя.

"У адрозненне ад ЗША мы не саромеемся сваёй дзяржавы. Дзяржаўныя СМІ - еўрапейская традыцыя. Яны ёсць у Францыі і Італіі. Брытанская ВВС жыве на падатак, які збіраецца дзяржавай. Twitter хоча пазбавіць сваіх чытачоў выбару?", - сказаў Кісялёў РІА "Новости".

МІА "Россия сегодня" сочыць за развіццём сітуацыі пасля рашэння Twitter маркіраваць акаўнты чыноўнікаў і дзяржаўных СМІ, чакае, што кампанія ў пазбяганне абвінавачванняў у падвойных стандартах будзе аналагічным чынам паступаць у дачыненні да заходніх СМІ, паведамілі ў чацвер РІА "Новости" ў прэс-службе медыяхолдынга.

Скриншот Twitter-аккаунта РИА Новости
© Sputnik
Скрыншот Twitter-акаўнта РІА "Новости"

"Мы ўважліва сочым за развіццём сітуацыі і чакаем, калі ж ужо Twitter пачне, каб пазбегнуць абвінавачванняў у праяве падвойных стандартаў, маркіраваць аналагічным чынам амерыканскае "Радыё Свабода", брытанскую BBC і нямецкую Deutsche Welle. Адпаведны запыт ужо накіраваны ў Twitter нашымі карэспандэнтамі", - заявілі ў прэс-службе.

Зброя цэнзуры

Увядзенне дадатковай маркіроўкі дасць сэрвісу мікраблогаў Twitter магчымасць абмяжоўваць аўдыторыю расійскіх акаўнтаў, заявіў РІА "Новости" кіраўнік "Агенцтва кібербяспекі", член экспертнага савета камітэта Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы Яўген Ліфшыц.

"На практыцы, хутчэй за ўсё, мы ўбачым як менавіта будзе дадзеная зброя цэнзуры прымяняцца ў час восеньскіх выбараў у ЗША, а можа нават і раней. Звяртае на сябе ўвагу больш тонкі, чым раней, падыход Twitter да рэгулявання палітычных апанентаў ЗША: да прыкладу, "галачку" атрымаў не толькі акаўнт Russia Today, але і персанальны Twitter галоўрэда выдання Маргарыты Сіманьян. З практычнага пункту гледжання, што адбываецца значыць, што пры жаданні (а нагода знойдзецца) кампанія зможа пад адзін грабянец абмяжоўваць аўдыторыю прарасійскіх інфармацыйных каналаў, спасылаючыся на нацыянальную бяспеку ці fake news, як гэта практыкуецца ў апошні час", - лічыць Ліфшыц.

Эксперт звярнуў увагу, што СМІ "з рэдакцыйнай незалежнасцю", якія фінансуюцца дзяржавай, як Бі-бі-сі пад такі фільтр не трапяць.

"На запісе афіцыйна фундаванага Кангрэсам ЗША выдання "Радыё Свабода" таксама ніякіх пазнак не назіраецца. Амерыканская прапаганда гэта, мабыць, не прапаганда, гэта way of life. Так што ў дадзеным выпадку ў Twitter ідзе адкрытая гульня ў адны вароты, накіраваная супраць расійскіх і кітайскіх СМІ. Верагодна сама кампанія такім чынам хоча зарабіць ачкоў іміджу пасля канфлікту з прэзідэнтам рэспубліканскай часткай краіны. Знешні вораг - рускія - аб'ядноўваюць усіх, тым больш перад выбарамі", - дадаў эксперт.

9
Тэги:
РІА "Новости", МІА "Россия сегодня", Twitter
Латвійскі сцяг

Латвія апублікавала "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў

15
(абноўлена 16:14 25.09.2020)
Прыбалтыйскія краіны ў ходзе кансультацый прадставілі свае санкцыйныя спісы, куды ўвайшлі службовыя асобы з Беларусі.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Міністэрства замежных спраў Латвіі апублікавала "чорны спіс", куды ўключыла 101 службовую асобу з Беларусі, якія маюць дачыненне да гвалту і рэпрэсій у адрас жыхароў рэспублікі.

"Беларускія ўлады не змянілі сваіх адносінаў да мірных пратэстаў. Па-ранейшаму непрапарцыйна ўжываецца сіла, ажыццяўляецца блакіроўка сайтаў незалежных СМІ, узбуджаюцца крымінальныя справы і канфіскуюцца носьбіты дадзеных", - сказана ў паведамленні МЗС.

У санкцыйны спіс, які быў сфармаваны ў ходзе кансультацый паміж трыма краінамі Балтыі (Латвія, Літва і Эстонія), увайшлі кіраўнікі і вышэйшыя службовыя асобы з адміністрацыі прэзідэнта, сілавых структур рэспублікі і іншых устаноў. Людзям з гэтага спісу будзе забаронены ўезд у Латвію, Літву і Эстонію.

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч звярнуў увагу, што спіс можа быць пашыраны.

Разам з Рыгай свой спіс прадставілі і эстонцы. Афіцыйны Талін пашырыў свой санкцыйных спіс, уключыўшы ў яго яшчэ 98 чалавек. Раней, нагадаем, у яго ўваходзілі 30 службовых асоб.

Раней кіраўнік МУС Літвы Рыта Тамашунене падпісала загад, які забараняе ўезд у краіну 30 грамадзянам Беларусі, уключаючы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
санкцыі, Беларусь, Латвія
Лідар страйкама МТЗ Cергей Дылеўскі

Член Каардынацыйнага савета апазіцыі заклікаў захаваць сяброўства з Расіяй

9
(абноўлена 11:21 25.09.2020)
Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ён назваў чалавекам з "жалезабетоннай хваткай" і дасведчаным кіраўніком.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Член Каардынацыйнага савета беларускай апазіцыі і лідар страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі заклікаў падтрымліваць сяброўскія адносіны з Расіяй.

Паводле яго слоў, беларусы асцерагаюцца далучэння да Расіі, бо лічаць, што Беларусь павінна быць суверэннай дзяржавай, але з Масквой неабходна падтрымліваць сяброўскія адносіны.

"Ёсць у людзей такія настроі - нейкія апасенні, што Расія можа ўварвацца на тэрыторыю Беларусі. І я таксама лічу, што далучэнне да Расіі - гэта было б дрэнна, мы павінны быць суверэннай дзяржавай. (...) Мы ўсе разумеем, што ў нас 75 -80% эканамічных сувязяў менавіта з Расіяй. Спроба гэта абрэзаць - усё роўна, што нажом папілаваць сабе нагу. Застацца інвалідам проста", - распавёў Дылеўскі у інтэрв'ю РІА "Новости".

Чалавек з жалезабетоннай хваткай

Член КС распавёў і пра сваё стаўленне да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Ён назваў яго вельмі моцным чалавекам і сказаў, што паважае яго як палітыка.

"Мая асабістая думка: Пуцін - вельмі моцны лідар. (...) На мой погляд, ён усё ж вельмі дасведчаны кіраўнік, сапраўды моцны палітык. Трымаць увесь свет у цуглях, мець велізарную вагу ў сусветнай палітыцы, эканоміцы, кіруючы такой велізарнай краінай - значыць, гэта чалавек з жалезабетоннай хваткай", - сказаў Дылеўскі.

Цяжкія ўмовы ў СІЗА

Дылеўскі правёў пад арыштам 25 сутак па артыкуле аб парушэнні ўсталяванага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Член Каардынацыйнага савета быў выпушчаны з СІЗА 18 верасня. Ён назваў умовы ўтрымання ў ізалятары цяжкімі, але адзначыў, што гвалт да яго не ўжываўся.

"Гвалту ніякага не было. У той жа час умовы там былі цяжкія: знаходзіцца там непрыемна. Здавалася, што ў камеры да мяне жылі гадамі бамжы - пах вельмі моцны. Ежу там ужываць проста немагчыма", - распавёў Дылеўскі.

Ён адзначыў, што супрацоўнікі СІЗА як у Мінску, так і ў Жодзіне, у большасці сваёй ставіліся да яго нармальна. Што тычыцца настрояў супрацоўнікаў, то член КС адзначыў - былі як заўзятыя прыхільнікі дзейнай улады, так і тыя, хто "проста робяць сваю працу".

Праца ў КС працягнецца

Што тычыцца Каардынацыйнага савета, то Дылеўскі мае намер працягваць сваю працу ў ім. Але прафесійным палітыкам ён станавіцца не мае намеру.

"Я разумею, што гэта патрэбная для краіны структура ў дадзены момант. Яна патрэбна людзям, спыняцца і выходзіць са складу савета я не лічу патрэбным. Больш за тое, я лічу дзеянні савета абсалютна законнымі", - сказаў Дылеўскі.

Пры гэтым ён дадаў, што ў будучыні можа і выйсці з КС, калі зразумее, што "зрабіў усё, што змог".

Кіраўнік страйкама

Пасля выхаду ў СІЗА, як удакладніў Дылеўскі, ён не выходзіў на акцыі пратэсту, бо быў заняты на працы (працуе ў тэрмічным цэху). Ён мае намер працягваць дзейнаць і як кіраўнік страйкама на сваім прадпрыемстве.

"Я павінен заставацца на прадпрыемстве, каб там працягваць весці нейкую дзейнасць, каб не губляць кантакт з людзьмі. У рамках каардынацыйнага савета, у рамках завода як кіраўнік страйкаму", - сказаў Дылеўскі.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва завода ставіцца да яго грамадскай дзейнасці нармальна, галоўнае - выконваць сваю асноўную працу.

Нагадаем, прадстаўнікі апазіцыі Беларусі, не згодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, раней абвясцілі аб стварэнні Каардынацыйнага савета па транзіту ўлады, першапачаткова ў прэзідыуме было сем чалавек. Амаль усе члены прэзідыума КС апазіцыі арыштаваныя або знаходзяцца за мяжой, за выключэннем нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Святланы Алексіевіч.

Генпракуратура Беларусі ў сувязі са стварэннем савета распачала справу па крымінальным артыкуле пра заклікі да захопу ўлады. Падазраванымі па гэтай справе праходзяць два члены прэзідыума КС - Марыя Калеснікава і Максім Знак, яны заключаны пад варту.

9
Тэги:
Расія, Апазіцыя, Беларусь
Лес, архіўнае фота

Святкуем узвіжанне і гатуем пачастунак для Вужынага Цара

0
(абноўлена 12:37 25.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра сённяшняе містычнае свята і вучыць гатаваць калдуны.

27 верасня адзначаецца адно са значных хрысціянскіх святаў у гонар Крыжа, які сімвалізаваў сабой выратаванне роду чалавечага. Ушаноўваючы яго ў гэты дзень вяскоўцы ставілі крыжы на ростанях.

Свята Уздзвіжанне Крыжа Гасподня ў Народным календары пазначана як Здзвіжанне, Уздзвіжанне, Звіжанне, Часнэйка і мае глыбокія старажытныя карані. Лічылася, што гэта свята "закрывання" зямлі на зіму. Згодна з народнымі ўяўленнямі, замыкаюць яе птушкі, якія, адлятаючы ў вырай, забіраюць з сабой ключы на неба. Аб гэтых падзеях нашы продкі казалі: "Уздвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла". Падчас гукання вясны гэтыя ключы просяць вярнуць з неба святога Георгія, каб адамкнуць зямлю і выпусціць цёплае лета.

У народных уяўленнях у прыродзе ўсё прыходзіць у рух або "здзвігаецца". Гэтым тлумачацца і назвы свята. Адна з іх – Здзвіжанне звязана з назіраннямі за сонцам, якое ў час блізкі да восеньскага раўнадзенства быццам рухаецца, купаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, "іграе і дрыжыць", "грае, здзвігаецца". Такую з’яву можна назіраць толькі на Дабравешчанне, Вялікдзень і Купалле.

Іншае тлумачэнне – у прыбіранні рэшткаў ураджаю з палеткаў, у прадчуванні блізкіх прымаразкаў: "Усё ў хату ўздзвігаецца, каб мароз не пабіў".

Яшчэ адна назва – Дзвіжанне, звязана са змеямі, якія быццам бы менавіта ў гэты дзень пачынаюць выпаўзаць з нораў, каб рушыць на зімовы сон да вясны: "Дзвіжанне – гадзюкі здвігаюцца ў кучу".

З даўніх часоў вужам пакланяліся як істотам, ад якіх залежала пладароддзе зямлі, а значыць і само жыццё. Беларусы ў вужах бачылі пасланцоў добрых багоў. Яны нібыта прыйшлі на зямлю з нябёс. Да іх звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а таксама з просьбамі аб прыватным шчасці.

Уздзвіжанне – чароўны дзень, у які, згодна з легендамі, можна было паспрабаваць здабыць для сябе звышнатуральныя здольнасці, атрымаўшы залатую карону або ражок з яе ад Вужынага Цара. Чалавек, у якога гэта атрымлівалася, з падобным дарункам станавіўся відушчым, мог угадваць чужыя думкі, надзяляўся моцным здароўем, незвычайнай мудрасцю, шчасцем і багаццем. Яму станавіліся бачны ўсе схаваныя скарбы, а таксама ён быццам бы мог здымаць усе замкі і засаўкі. Чалавека, які хацеў здабыць карону Вужынага Цара, чакалі сур’ёзныя выпрабаванні, якія патрабавалі кемлівасці, пачцівасці і вытрымкі. Трэба было, прыхапіўшы з сабой чысты рушнік і хлеб-соль, адважыцца ісці ў лес тады, калі гэта было вельмі небяспечна, нарэшце сустрэцца ў непралазных лясных нетрах з жахлівай вужынай працэсіяй, каб прапанаваць Вужынаму Цару пачастунак і чакаць, калі той скіне сваю карону ці хаця б ражок з яе.

Тыя, хто ў лес ісці не хоча, можа проста якую-небудзь смачную страву і ўявіць, што да яго ў госці прыедзе Вужыны Цар.

Булён з калдунамі

Інгрыдыенты:

для булёна:

  • 250 г мяса ялавічыны
  • 250 г мяса свініны
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • 1 корань пятрушкі
  • Соль
  • Лаўровы ліст

Для калдуноў:

  • 1,5 шклянкі мукі
  • 500 г мяса (мякаць)
  • 1 яйка
  • 1 цыбуліна
  • Соль
  • Перац

Як гатаваць:

Зварыць мясны булён, дадаўшы карэнне і цыбулю. Каб булён быў празрысты, трэба варыць яго на слабым агні і напрацягу гатавання, некалькі разоў падліваць па чвэрці шклянкі халоднай вады, у канцы варкі пасаліць, укласці лаўровы ліст. Гатовы булён працадзіць.

Мяса разам з цыбуляй двойчы прапусціць праз мясарубку, уліць трошкі вады або булёну, дадаць молаты перац, соль, старанна перамяшаць.

З прасеянай мукі, яйка, солі і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць яго. Выразаць кубачкам кружкі, пакласці на сярэдзіну кожнага фарш, краі зашчыпаць.

Падрыхтаваныя калдуны на некалькі секунд апусціць у кіпень, затым перакласці ў булён і варыць на слабым агні 6-8 хвілін.

0
Тэги:
Узвіжанне, беларуская кухня, Ларыса Мятлеўская