Шыльда на ЦВК

ЦВК пакуль не вызначыўся з датай пасяджэння па падвядзенні вынікаў выбараў

15
(абноўлена 11:12 12.08.2020)
Тры дні ў Мінску працягваліся пратэсты грамадзян, незадаволеных вынікамі выбараў прэзідэнта; за першыя два дні, па дадзеных МУС, па ўсёй краіне былі затрыманыя каля пяці тысяч чалавек

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Дата правядзення пасяджэння Цэнтрвыбаркама, на якім трэба будзе падвесці вынікі прэзідэнцкіх выбараў, пакуль не вызначана, распавялі Sputnik у ЦВК Беларусі.

"Крайні тэрмін для правядзення пасяджэння Цэнтрвыбаркама, на якім трэба будзе падвесці канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта, 19 жніўня, але пакуль канкрэтная дата не вызначана", - сказалі ў Цэнтрвыбаркаме.

Выбары прэзідэнта Беларусі адбыліся 9 жніўня. Адметнай рысай гэта кампаніі сярод іншага стала рэкордная яўка ў 41,7% на датэрміновым галасаванні і вялікія чэргі на шэрагу выбарчых участкаў у асноўны дзень галасавання.

Паводле звестак, агучаных ЦВК на наступны дзень пасля выбараў, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. За яго прагаласавалі 80,08% выбаршчыкаў, якія прыйшлі на ўчасткі. Святлана Ціханоўская набрала 10,09% галасоў.

Ціханоўская заявіла, што не згодная з вынікамі выбараў і ў панядзелак падала скаргу ў ЦВК. Аб сваім намеры абскардзіць вынікі заявіў і яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў.

Пасля таго, як сталі вядомыя вынікі галасавання, у Мінску і шэрагу рэгіёнаў тры дні працягваліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў. Праваахоўныя органы выкарыстоўвалі для разгону пратэстоўцаў спецсродкі і спецтэхніку. За першыя два дня пратэстаў у краіне было затрымана каля пяці тысяч чалавек, загінуў адзін чалавек.

15
Тэги:
ЦВК Рэспублікі Беларусь, Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (222)
МЗС Беларусі

МЗС адказала на заклік "Вялікай сямёркі" правесці новыя выбары ў Беларусі

2
(абноўлена 17:59 06.05.2021)
Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства, у сваім афіцыйным паведамленні краіны G7 выкарыстоўвалі ў дачыненні да сітуацыі ў краіне "стандартны набор заезджаных клішэ".

МІНСК, 6 тра - Sputnik. Беларусь сама будзе вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць, заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў рэспублікі Анатоль Глаз.

Сустрэча G7 ў Лондане

Напярэдадні ў Лондане адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін "Вялікай сямёркі" (G7) пад старшынствам Злучанага Каралеўства. У ёй бралі ўдзел кіраўнікі МЗС Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, ЗША, Францыі, Японіі, у сустрэчы ўдзельнічаў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.

На сустрэчы міністры прынялі камюніке, у якім, у тым ліку, заклікаюць улады Беларусі адпусціць палітвязняў і правесці новыя выбары пры міжнародным назіранні.

Набор заезджаных клішэ

"Што тычыцца абзаца, якога "удастоілася" Беларусь. Гэта стандартны набор заезджаных клішэ. Такія мантры фактычна без змен вандруюць з пляцоўкі на пляцоўку, дэманструючы, на жаль, глыбокае неразуменне і нежаданне разумець сітуацыю ў нашай краіне іх аўтарамі, антыбеларускую ангажаванасць іх ініцыятараў" , - растлумачыў Глаз.

Паводле яго слоў, у Беларусі самі будуць вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць. Для гэтага краіне не патрэбныя "ніякія заклікі, пануканні або ўказанні звонку".

Ён адзначыў, што любое ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў супярэчыць асноватворным нормам і прынцыпам міжнароднага права.

"Усе выбары ў нашай краіне праходзілі пад міжнародным назіраннем. Ну, а калі нейкія міжнародныя структуры не змаглі арганізаваць сваю працу, маючы наша запрашэнне, то не трэба спрабаваць перакласці віну", - падкрэсліў Глаз.

Чытайце таксама:

2
Тэги:
ведамства, краіна, Беларусь, Выбары, МЗС
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Уладзімір Сямашка

Дарожныя карты па інтэграцыі Мінск і Масква могуць узгадніць да канца года

12
(абноўлена 12:43 06.05.2021)
З 28 дарожных карт па адзінай эканамічнай палітыцы дзве застаюцца пакуль не ўзгодненымі урадамі дзвюх дзяржаў.

МІНСК, 6 тра - Sputnik. Канчаткова завяршыць працу над астатнімі двума дарожнымі картамі ў галіне збліжэння супрацоўніцтва Беларусі і Расіі бакі спадзяюцца да заканчэння 2021 года. Пра гэта распавёў пасол Беларусі ў Маскве Уладзімір Сямашка.

Па словах беларускага дыпламата, працэс узгаднення дакументаў "можа завяршыцца да сярэдзіны восені".

"Сёння мы можам канстатаваць, што дастаткова блізкія да таго, каб сапраўды стварыць гэтую эканамічную платформу Саюзнай дзяржавы з 28 дарожных карт або, як іх цяпер называюць па-іншаму, праграм. 26 ужо падпісаны, узгоднены на ўзроўні міністраў і Расіі, і Беларусі. Мы цяпер працуем над астатнімі праграмамі. Я думаю, што ўвосень, дзе-небудзь у верасні-кастрычніку, павінны быць падпісаны гэтыя дарожныя карты", - растлумачыў Уладзімір Сямашка.

Да ліку найбольш складаных адносяць узгадненне нарматыўных дакументаў у галіне падатковага і мытнага заканадаўства. Іх канчатковая ўніфікацыя і афармленне могуць заняць 2-2,5 гады. Следам адбудзецца фарміраванне прававой базы на ўзроўні праграм Саюзнай дзяржавы.

Ініцыятыва па інтэграцыі заканадаўства Беларусі і Расіі была прапанавана кіраўнікамі дзяржаў у 2019 годзе. Была сфарміравана міжурадавая група, якая падрыхтавала праект дарожных карт па розных пытаннях. Гэта кампрамісныя рашэнні па такіх напрамках, як, да прыкладу, пастаўкі нафты і газу, мытнае і падатковае рэгуляванне. У красавіку бягучага года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што бакам засталося дапрацаваць дзве-тры "сур'ёзныя праграмы эканамічнага характару".

Чытайце таксама:

12
Тэги:
дзяржава, Палітыка, Масква, Мінск, Інтэграцыя, дарожныя карты
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі