Кіраўнік дыпламатыі ЕС падтрымаў пратэсты ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкцыя пратэсту супраць вынікаў выбараў 16 жніўня
Акцыя пратэсту супраць вынікаў выбараў 16 жніўня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напярэдадні ў многіх гарадах рэспублікі ў чарговы раз прайшлі мірныя акцыі пратэсту - яны пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

МІНСК, 17 жні - Sputnik. Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жозэп Барэль падтрымаў акцыі пратэсту, якія прайшлі ў Беларусі напярэдадні, пра гэта ён напісаў у сваім Twitter-акаўнце.

Пратэст па-беларуску: як у адзін дзень прайшлі дзве розныя акцыі - відэа - Sputnik Беларусь
Відэа
Пратэст па-беларуску: як у адзін дзень прайшлі дзве розныя акцыі - відэа

"Сотні тысяч беларусаў выйшлі на мірныя дэманстрацыі сёння, каб запатрабаваць вызвалення палітычных зняволеных, а таксама пераследу адказных за гвалт з боку паліцыі і сапраўдных выбараў. ЕС падтрымлівае беларускі народ", - гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні ў сталіцы Беларусі, а таксама многіх іншых гарадах прайшлі мірныя акцыі праціўнікаў дзеючай улады. У Мінску ўдзельнікі прайшлі ад стэлы "Мінск - горад-герой" да Дома ўрада, таксама прайшла акцыя пратэсту каля СІЗА на Акрэсціна.

У гэты ж дзень перад Домам ураду на плошчы Незалежнасці ў сталіцы прайшоў мітынг у падтрымку дзеючага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Як заявілі ў МУС, падчас пратэстных акцый здарэнняў і затрыманняў у Мінску не было.

Нагадаем, што масавыя пратэсты пачаліся ў гарадах Беларусі пасля выбараў прэзідэнта, якія прайшлі 9 жніўня. На іх, паводле звестак ЦВК, перамог дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, набраўшы больш за 80% галасоў.
Першыя дні маніфестацый былі адзначаны сутыкненнямі з сілавікамі - праваахоўнікі ўжывалі супраць пратэстуючых спецсродкі, у прыватнасці, слезацечны газ, светлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. У выніку каля сямі тысяч чалавек былі затрыманыя, сотні пацярпелі, адзін чалавек загінуў.

Стужка навiн
0