Прэс-канферэнцыя Валерыя Цапкалы

Цапкала: апазіцыя гатовая да дыялогу з Лукашэнкам, але з умовамі

36
(абноўлена 12:29 17.08.2020)
Экс-кіраўнік ПВТ і незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала заявіў, што абмеркаваў з расійскімі і еўрапейскімі парламентарыямі сітуацыю ў Беларусі.

МІНСК, 17 жні - Sputnik. Апазіцыя гатовая да дыялогу з Лукашэнкам, у тым ліку і аб прадастаўленні гарантый недатыкальнасці, але толькі калі ён захоча перадаць уладу, заявіў экс-кіраўнік ПВТ і незарэгістраваны кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала РІА "Новости".

"Вядома. Натуральна, што трэба весці дыялог", - заявіў Цапкала, адказваючы на пытанне, ці гатовая апазіцыя да мірнага дыялогу з Лукашэнкам.

Па словах Цапкалы, калі Лукашэнка зараз "сыдзе, калі добраахвотна будзе перадаваць уладу, то думаю, пераследу ў яго не будзе... гэта ж пытанне перамоваў".

Але пакуль, лічыць Цапкала, Лукашэнка дае зразумець, што не гатовы гаварыць з апазіцыяй.

Цапкала таксама заявіў, што абмеркаваў з расійскімі і еўрапейскімі парламентарыямі сітуацыю ў Беларусі, сёння ў яго пройдзе анлайн-сустрэча з амерыканскімі сенатарамі.

Валерый Цапкала быў вымушаны пакінуць краіну з дзецьмі пад пагрозай крымінальнага пераследу. Экс-кіраўнік Парку высокіх тэхналогій, які планаваў прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта, але не быў зарэгістраваны кандыдатам, з'ехаў у Маскву, затым адправіўся ў Кіеў, а адтуль у Варшаву. Яго жонка Вераніка Цапкала засталася ў Беларусі і прымала актыўны ўдзел у выбарчай гонцы кандыдата Святланы Ціханоўскай. За дзень да выбараў яна таксама пакінула краіну. Зараз Цапкала з сям'ёй знаходзіцца ва Украіне, але ён заявіў пра намер пераехаць у Польшчу.

Выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 9 жніўня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, перамог Аляксандр Лукашэнка, за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Нязгодныя з вынікамі выбараў людзі з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы гарадоў. За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля сямі тысяч пратэстуючых, у бальніцах апынуліся сотні чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Як паведамляла МУС, падчас беспарадкаў пацярпелі сотні людзей, адзін загінуў.

36
Тэги:
Валерый Цапкала
Сцягі краін-удзельніц саміту ЕС у Брусэлі

У ЕС абмеркавалі санкцыі супраць Беларусі, а апазіцыя падтрымала "план Маршала"

12
Ціханоўская заявіла, што чакае магчымасці апынуцца ў роднай краіне, але гатовая вярнуцца толькі пры ўмове, што ўлады і апазіцыя пачнуць перамовы.

МІНСК, 21 вер - Sputnik. Міністры замежных спраў 27 краін Еўрасаюза не ўзгаднілі санкцыйны спіс афіцыйных асоб Беларусі на пасяджэнні ў панядзелак.

Сустрэча міністраў замежных спраў ЕС і членаў Еўрапарламента прайшла ў Брусэлі ў панядзелак. На парадку дня - абмеркаванне дадатковых індывідуальных санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў за парушэнні, якія, як лічаць у ЕС, былі дапушчаныя падчас прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, а таксама за ўжыванне сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі.

Кіраўнік еўрадыпламатыі Жозэп Барэль перад пачаткам сустрэчы паведаміў, што размова таксама закране падтрымку грамадзянскай супольнасці ў рэспубліцы і перагляд стасункаў з дзеючай уладай.

Па выніках сустрэчы спіс зацверджаны не быў, пытанне перададзены лідарам ЕС, паведамляюць РІА "Новости" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Прыняцце рашэння адкладзена як мінімум да бліжэйшага пасяджэння Савета ЕС.

Ціханоўская: вярнуся ў Беларусь, калі пачнуцца перамовы

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала лідараў ЕС не фінансаваць беларускія ўлады і не прызнаваць Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам.

"Не падтрымлівайце рэжым фінансамі, не прызнавайце Лукашэнку легітымным лідарам і разглядайце каардынацыйны савет як легітымны орган народа Беларусі па вядзенні дыялога з уладай", - падкрэсліла Ціханоўская.

Яна таксама заявіла, што чакае магчымасці апынуцца ў роднай краіне, але гатовая вярнуцца пры ўмове, што ўлады і апазіцыя пачнуць перамовы.

"Я чакаю не дачакаюся таго моманту, калі я змагу заехаць у Беларусь з надзеяй, што ў нас вось-вось усё атрымаецца. Я абавязкова прыеду, калі пачнуцца перамовы, калі адпусцяць усіх палітзняволеных і я змагу адчуць сябе ў бяспецы разам са сваімі дзецьмі" , - сказала яна.

Кавалькова - пра фінансавую дапамогу ЕС

Прадстаўнік беларускай апазіцыі Вольга Кавалькова, выступаючы перад дэпутатамі Еўрапарламента, заклікала да дыялогу грамадства і ўлады ў Беларусі пры пасярэдніцтве ЕС, ЗША і Расіі.

"Мы просім вас (...) патрабаваць дыялогу паміж беларускім грамадствам і былым прэзідэнтам пры пасярэдніцтве ЕС, ЗША і Расіі", - сказала Кавалькова.

У выпадку забеспячэння прадметнага дыялогу, дадала яна, "ЕС павінен аказаць значную фінансавую падтрымку новаму дэмакратычнаму ўраду Беларусі".

Латушка пракаментаваў "план Маршала"

Член Каардынацыйнага савета Павел Латушка заявіў, што апазіцыя ў Беларусі падтрымлівае распрацоўку "плана Маршала" для аднаўлення эканомікі рэспублікі, але яго павінна падтрымаць ўся Еўропа, а таксама ЗША, Канада і Вялікабрытанія.

"Мы вітаем распрацоўку "плана Маршала" для Беларусі, але яго павінны падтрымаць ўся Еўропа і краіны-партнёры, у тым ліку ЗША, і Канада, і Вялікабрытанія", - сказаў Латушка.

Ён паведаміў таксама, што ў цяперашні час каардынацыйны савет распрацоўвае антыкрызісную праграму.

"Савет прадставіць антыкрызісную праграму для нашай краіны, якая будзе ажыццяўляцца адначасова з рэформай дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання", - сказаў Латушка і дадаў, што Беларусь, на яго думку, "знаходзіцца на краі эканамічнай прорвы".

Нагадаем, пра намер распрацаваць "план Маршала" для аднаўлення беларускай эканомікі раней заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі.

12
Тэги:
Апазіцыя, Еўрасаюз, Беларусь
Отец Марии Колесниковой и ее адвокат Людмила Казак

Суд разглядае скаргу на арышт Марыі Калеснікавай

8
(абноўлена 14:51 21.09.2020)
Калеснікава, якую абвінавачваюць у закліках да змены ўлады, удзельнічае ў судзе, што праходзіць за зачыненымі дзвярыма, па скайпе з жодзінскага СІЗА.

МІНСК, 21 вер - Sputnik. Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд скаргі абароны сябра прэзідыума Каардынацыйнага савета Марыі Калеснікавай на прымяненне да яе меры ўтрымання ў выглядзе заключэння пад варту, перадае карэспандэнт Sputnik.

На пасяджэнне суда 21 верасня прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку і паслы шэрагу краін Еўрасаюза, а таксама дыпламаты прадстаўніцтва ЕС у Мінску і бацька палітыка Аляксандр Калеснікаў.

Разгляд скаргі праходзіць за зачыненымі дзвярыма. На судовым пасяджэнні прысутнічаюць акрамя суддзі толькі адвакаты Калеснікавай і пракурор. Сама Марыя Калеснікава ўдзельнічае паседжанні па скайпе.

Генеральная пракуратура 19 жніўня ўзбудзіла крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнага савета (КС). Гаворка ідзе пра заклікі да захопу ўлады. Па гэтай справе акрамя Калеснікавай затрыманыя яшчэ два члена прэзідыума Каардынацыйнага савета - адвакаты Максім Знак і Ілля Салей.

Калі пачаўся суд, дыпламаты засталіся чакаць заканчэння разгляду скаргі перад дзвярыма залы судовых пасяджэнняў на чацвёртым паверсе Мінгарсуда. Яшчэ да пачатку пасяджэння бацька Калеснікавай падзякаваў еўрапейскім дыпламатам за тое, што яны прыйшлі на суд. Пры гэтым ён паведаміў, што яму зараз паступае шмат званкоў з Еўропы.

"Падтрымліваюць, тэлефануе шмат сяброў з Германіі. Гэта вельмі важная падтрымка для нас, для Марыі, гэта вельмі прыемна", - сказаў бацька палітыка.

На заседание суда по жалобе Марии Колесниковой пришло несколько десятков человек
© Sputnik / Анна Нефедова
На пасяджэнне суда па скарзе Марыі Калеснікавай прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек

Паводле яго слоў, мэр аднаго з гарадоў Германіі ўжо паабяцаў "звярнуцца ў Бундэстаг, каб паўплываць на сітуацыю". Як распавёў Sputnik Аляксандр Калеснікаў, у яго яшчэ не было спаткання з Марыяй.

"Я ведаю толькі тое, што з'яўляецца ў інтэрнэце, што распавядае адвакат. Пакуль спатканняў з ёй мне не даюць", - сказаў Калеснікаў.

Судовае рашэнне па скарзе на арышт Калеснікавай будзе абвешчана публічна, як чакаецца, сёння.

8
Тэги:
Апазіцыя, суд, Марыя Калеснікава
Які сёння дзень: 22 верасня 2020 года

Які сёння дзень: 22 верасня 2020 года

0
(абноўлена 09:53 21.09.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце шэсцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 100 дзён.

Сёння адзначаецца сусветны дзень без аўтамабіля. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 верасня

  • У 1919 годзе Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны арганізавала ў Вільні настаўніцкія курсы для падрыхтоўкі настаўнікаў беларускіх школ
  • У 1943 годзе ў Мінску быў забіты Кубэ, кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Генеральнай акругі "Беларусь".
  • У 1949 годзе СССР правёў першае выпрабаванне ядзернай зброі.
  • У 1999 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з М'янмай.

Хто нарадзіўся 22 верасня

  • 1903 год: Хвядос Шынклер, беларускі пісьменнік.
  • 1925: Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі оперны спявак Андрэа Бачэлі і бразільскі футбаліст Ранальда.

22 верасня ў народным календары

У праваслаўнай царкве сёння шануюць праведных Акіма і Ганну – бацькоў Панны Марыі. Ім моляцца аб вылячэнні ад бясплоддзя.

22 верасня — дзень восеньскага раўнадзенства. Пасля гэтага дня ноч паступова становіцца даўжэй за дзень. У гэты дзень маладая гаспадыня, як правіла, частавала радню смачнымі пірагамі: лічылася, што гэта забяспечыць дабрабыт на ўвесь год.

Падыйшла пара нарыхтоўваць дровы – пакуль не пайшлі яшчэ моцныя дажджы і дрэва не адсырэла. У гэты час надэходзіць другое "бабіна лета" – трэба спяшацца, каб закончыць усе гаспадарчыя справы ў час.

Назіралі за прыродай: калі ў паветры лётае павуцінне, надвор'е будзе добрым, але зіма – халоднай. Калі раптам выпаў снег – ураджаю не будзе. Калі пладовыя дрэвы яшчэ не скінулі лісце – у бліжэйшыя тыдні будзе цёпла.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень, Беларусь
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей