Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў

Лаўроў пракаментаваў сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта

34
(абноўлена 15:31 19.08.2020)
Кіраўнік МЗС РФ падкрэсліў, што Маскву трывожаць спробы замежнага ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, і назваў заявы Еўрасаюза чыстай геапалітыкай.

МІНСК, 19 жні - Sputnik. Выбары прэзідэнта ў Беларусі не былі ідэальнымі, і гэта прызнае кіраўніцтва рэспублікі, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у эфіры тэлеканала "Расія-1".

"Сказанае не азначае, што выбары былі ідэальнымі. Вядома, не. Таму нямала сведчанняў. Гэта прызнаецца і беларускім кіраўніцтвам, якое спрабуе ўступіць у дыялог з грамадзянамі, якія пратэстуюць супраць таго, што яны лічаць прыціскам сваіх правоў", - адзначыў ён.

Масква трывожыцца

Паводле слоў Лаўрова, Маскву трывожаць спробы замежнага ўмяшання ў сітуацыю ў Беларусі.

"Нас трывожыць спроба выкарыстоўваць унутраныя складанасці, з якімі цяпер сутыкнулася Беларусь, беларускі народ і кіраўніцтва для таго, каб ўмешвацца ў гэтыя падзеі, працэсы звонку. Не проста ўмешвацца, а з мэтай навязаць беларусам тыя парадкі, якія знешнія гульцы лічаць для сябе выгаднымі" , - растлумачыў кіраўнік МЗС РФ.

Ён лічыць, што гаворка цяпер ідзе пра барацьбу за постсавецкую прастору. "Мы бачылі гэтую барацьбу і на папярэдніх этапах развіцця сітуацыі пасля таго, як Савецкі Саюз спыніў сваё існаванне. Апошні прыклад, зразумела, гэта Украіна", - нагадаў Сяргей Лаўроў.

Аб заявах Еўрасаюза

Кіраўнік расійскага МЗС лічыць, што заявы кіраўнікоў краін Еўрасаюза не маюць ніякага дачынення да адстойвання правоў чалавека і дэмакратыі.

"Тое, што мы зараз чуем з еўрапейскіх сталіц, перш за ўсё з Прыбалтыкі (Літва, Эстонія), а таксама з Польшчы, Еўрапарламента - гэта ўсё не пра Лукашэнку, правы чалавека і дэмакратыю. Гэта ўсё пра геапалітыку", - падкрэсліў Лаўроў.

На яго думку, гэта ўсё наўпрост кажа пра тое, што заходнія партнёры хочуць укараняць у паўсядзённае жыццё на нашым кантыненце і ў іншых частках свету свае правілы.

Раней Еўрасаюз заявіў, што не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Акрамя таго, у дадзены момант гаворка ідзе аб увядзенні санкцый у дачыненні да службовых асобаў рэспублікі, якія адказныя за сілавы разгон акцый пратэстаў па ўсёй рэспубліцы.

БДІПЧ само вырашыла не дасылаць назіральнікаў

Сяргей Лаўроў адзначыў, што Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ зараз заяўляе аб парушэннях на выбарах прэзідэнта Беларусі, грунтуючыся толькі на публікацыях у інтэрнэце. БДІПЧ само вырашыла не адпраўляць сваіх назіральнікаў на выбары, хоць запрашэння ім былі высланы.

"Цяпер нам кажуць, што парушэнні падчас перадвыбарнай і выбарчай кампаній былі відавочныя, яны зафіксаваныя добраахвотнымі назіральнікамі, у сацсетках, на відэароліках і гэтак далей. Само гэта бюро, якое павінна назіраць за выбарамі, заяўляе, што не паехала ў Беларусь, так як яму позна даслалі запрашэнне", - нагадаў міністр замежных спраў Расіі.

Паводле яго слоў, "гэта, мякка кажучы, няпраўда, таму што адзіным абавязацельствам Беларусі, як і любой іншай краіны - удзельніцы АБСЕ, з'яўляецца "запрашаць міжнародных назіральнікаў на нацыянальныя выбары".

Ён таксама адзначыў, што БДІПЧ прытрымліваецца розных падыходаў да назірання за выбарамі ў розных краінах.

Лаўроў расказаў, што Расія і іншыя краіны СНД не раз прапаноўвалі ўвесці дакладныя правілы назірання за выбарамі, у якіх бы былі дакладна прапісаны тэрміны адпраўкі запрашэнняў, колькасць назіральнікаў у рамках перадавой групы і іх колькасць з разлікаў на душу насельніцтва краіны для непасрэднага назірання за галасаваннем.

"Нам адказвалі адмовай. Больш заўзята адказвалі тыя самыя краіны, якія цяпер гучна заяўляюць, што Бюро не змагло паехаць назіраць за выбарамі, таму што яго не запрасілі. Калі адмаўлялі ў распрацоўцы такіх крытэрыяў, нам заяўлялі, што "двухсэнсоўнасць" і "гнуткасць" , якімі гэта бюро нададзена, з'яўляюцца "залатым стандартам" і яго трэба ўсяляк песціць", - патлумачыў кіраўнік расійскага МЗС.

Патрэбен дыялог

Лаўроў разлічвае, што незадаволеныя вынікамі выбараў у Беларусі грамадзяне праявяць гатоўнасць да дыялогу з дзеючай уладай.

"Я не бачу недахопу гатоўнасці з боку ўладаў да дыялогу. І я вельмі спадзяюся, што такая ж гатоўнасць будзе праяўлена і на баку тых, хто незадаволены па тых ці іншых прычынах вынікамі выбараў", - адзначыў ён.

Кіраўнік МЗС Расіі заклікаў іншыя краіны не выкарыстоўваць бягучую сітуацыю ў Беларусі для падрыву дыялогу паміж яе ўладамі і грамадствам.

"Я б проста параіў усім не спрабаваць выкарыстоўваць гэтую сітуацыю ў Беларусі (а яна няпростая) для таго, каб падарваць нармальны, узаемапаважлівы дыялог паміж уладай і грамадствам, зрабіць яго правакацыйным. Мы бачым на відэаматэрыялах і ў сацсетках адкрыта правакацыйныя заклікі. Бачым, як сілавікоў спрабуюць правакаваць, у тым ліку шляхам прымянення грубай сілы супраць іх", - канстатаваў Сяргей Лаўроў.

Выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 9 жніўня. Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, перамог Аляксандр Лукашэнка, за яго прагаласавалі больш за 80% выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Нязгодныя з вынікамі выбараў з вечара 9 жніўня выходзяць на вуліцы гарадоў. За час пратэстаў у Беларусі было затрымана каля сямі тысяч пратэстуючых, у бальніцах апынуліся сотні чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Як паведамляла МУС, падчас беспарадкаў пацярпелі сотні людзей, трое загінулі.

34
Тэги:
Беларусь, Сяргей Лаўроў
Губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Вядзернікаў

Лукашэнка губернатару Пскоўскай вобласці: часцей прыязджайце ў Беларусь

2
(абноўлена 11:40 28.09.2020)
Кіраўнік расійскай вобласці ў гэтыя дні знаходзіцца ў рэспубліцы з афіцыйным візітам - раней ён наведаў Віцебск.

МІНСК, 28 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі і запрасіў губернатара Пскоўскай вобласці часцей прыязджаць з візітамі.

"Я заўсёды сустракаюся з губернатарамі і сёння не адзін губернатар будзе, якія прыехалі на Форум. Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі, што актывізуем рэгіянальнае супрацоўніцтва", - заявіў беларускі прэзідэнт на сустрэчы з Міхаілам Вядзернікавым.

Звяртаючыся да губернатара, Лукашэнка запрасіў яго часцей бываць у Беларусі.

"Мы заўсёды рады бачыць вас тут. Мы заўсёды будзем ведаць, што вы добры сусед, што вы блізкія нам людзі. І мы будзем супрацоўнічаць не толькі з-за грашовых, меркантыльных інтарэсаў. У адносінах гэта не галоўнае пытанне", - сказаў беларускі лідар.

"Калі ў нас ёсць добрыя, духоўныя адносіны, блізкасць нашых людзей, эканоміка прыйдзе. Эканоміка заўсёды будзе, калі людзі да гэтага імкнуцца душой і сэрцам", - адзначыў Лукашэнка.

Хто выратаваў саюз краін

Кажучы аб гістарычнай важнасці супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расіі, беларускі лідар падкрэсліў, што менавіта расійскія губернатары ў часы Барыса Ельцына "выратавалі саюз Беларусі і Расіі".

"Калі гэты саюз нікому не патрэбны быў і толькі губернатары, пайшоўшы на прамыя адносіны з Беларуссю, захавалі і выратавалі гэты саюз. У знак падзякі за гэта я заўсёды знаходжу час, каб сустрэнецца з вашымі калегамі і абмеркаваць комплекс пытанняў ва ўзаемаадносінах", - падкрэсліў Лукашэнка.

Якія перспектывы

Кажучы пра перспектывы адносін з Пскоўскай вобласцю, Лукашэнка адзначыў: "У нас Віцебшчына адзін у адзін такая ж, як ваша Пскоўская вобласць".

Лукашэнка адзначыў магчымасці Беларусі супрацоўнічаць з Пскоўскай вобласцю "па тэхніцы, па лесанарыхтоўчай тэхніцы, калі гэта трэба, па сельскай гаспадарцы, па гарадскім транспарце, па ліфтах". Паводле яго слоў, беларускія вытворцы ліфтаў ужо адкрылі ў шэрагу рэгіёнаў Расіі зборачную вытворчасць.

"Мы побач, з вамі будзе прасцей. (...), калі трэба дапамагчы з харчаваннем, калі трэба з уборкай ураджаю, чымсьці дапамагчы - Віцебская вобласць можа дапамагчы, таму што ў гэтым годзе вельмі сур'ёзна паправілі яе матэрыяльнае становішча ў сельскай гаспадарцы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў таксама, што ёсць сем цікавых праектаў па Віцебскай вобласці.

"Паглядзіце, можа яны вам падыдуць", - звярнуўся Лукашэнка да губернатара.

"Калі вам трэба будзе прыехаць і сустрэцца ва ўрадзе, са мной сустрэцца - вы ведаеце, што я заўсёды сустракаюся з губернатарамі", - сказаў Лукашэнка.

Візіт дэлегацыі Пскоўскай вобласці на чале з губернатарам у Беларусь пачаўся 24 верасня, вечарам гэтага дня Вядзернікаў прыбыў у Віцебск. Былі праведзены перамовы са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым, расійскі губернатар азнаёміўся з працай шэрагу прадпрыемстваў вобласці.

У мінулую суботу губернатар Пскоўскай вобласці прыняў удзел у рэгіянальным кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2020". Затым 27 верасня ў Мінску Вядзернікаў правёў рабочую сустрэчу і міністрам архітэктуры і будаўніцтва, а таксама сустрэўся з расійскім паслом Дзмітрыем Мезенцавым.

Праграмай візіту ў Беларусь на 28 верасня былі запланаваны сустрэчы Вядзернікава з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і прэм'ерам Раманам Галоўчанкам. У Мінску Пскоўская дэлегацыя таксама наведае МАЗ.

Тавараабарот і экспарт

У студзені - ліпені 2020 года тавараабарот Беларусі з Пскоўскай вобласцю склаў 60,6 мільёна долараў і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года скараціўся 15,7%: паменшыўся як імпарт, так і экспарт тавараў.

Аснову экспарту складаюць часткі рухомага складу, нязгушчанае малако і вяршкі, ёгурт, кефір, вырабы з цэменту.

У Пскоўскай вобласці Беларусь закупляе ізаляваныя правады, лом каляровых і чорных металаў, папяроснай паперы.

У Пскоўскай вобласці адкрыты фірмовыя крамы шэрагу беларускіх вытворцаў, працуюць дылеры і дыстрыб'ютары.

2
Тэги:
Пскоў, Беларусь
Лагатып сацыяльнай сеткі Twitter на экране смартфона

Twitter увёў санкцыі супраць РІА "Новости"

3
(абноўлена 12:10 28.09.2020)
Карыстальнікі, якія не былі падпісаныя на старонку інфармагенцтва, цяпер не змогуць яе знайсці ні ў Расіі, ні ў іншых краінах. Раней такім жа чынам былі заблакаваныя профілі RT і Sputnik.

МІНСК, 28 вер - Sputnik. Twitter выдаліў з пошукавай выдачы рахунак РІА "Новости".

Карыстальнікі, у якіх няма падпіскі на старонку інфармагенцтва, цяпер не змогуць яе знайсці ні ў Расіі, ні ў іншых краінах. Раней аналагічна былі заблакаваныя профілі RT і Sputnik.

"Мы падобныя абмежаванні з боку Twitter лічым актам цэнзуры СМІ, што прама забаронена Канстытуцыяй Расіі. На нашы запыты сацсетка ніяк не рэагуе і не тлумачыць свае рашэнні", - пракаментавалі гэтую меру ў прэс-службе МІА "Россия сегодня".

Раней кіраўніцтва гэтай сацсеткі заявіла, што будзе маркіраваць старонкі СМІ, якія кантралююць улады. Аднак дадзенае правіла не выконваецца ў дачыненні да ўсіх.

Напрыклад, падобнай адзнакі няма ў "Голоса Америки" ці "Радио Свобода", канстатавалі ў прэс-службе. Пры гэтым пазнака "Дзяржаўнае выданне" ёсць ў асабістым акаўнце Маргарыты Сіманьян.

"Гэта такія раўнапраўе і справядлівасць. І, вядома, правільная "свабода слова", куды ж без яе. Просім лічыць гэты пост зваротам у Раскамнагляд", - дадалі ў прэс-службе.

3
Тэги:
РІА "Новости", Twitter
Самалёт Белавія ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

Адмененыя авіярэйсы Мінск-Баку-Мінск

0
(абноўлена 12:42 28.09.2020)
З-за ваеннага становішча ў Азербайджане быў пераведзены на абмежаваны рэжым працы аэрапорт Гейдар Аліеў, які знаходзіцца ў Баку.

МІНСК, 28 вер - Sputnik. Пасля абвяшчэння ваеннага становішча ў Азербайджане былі адменены рэйсы Мінск-Баку-Мінск, піша ў панядзелак Sputnik Азербайджан.

Улады часова перавялі аэрапорт Гейдар Аліеў на абмежаваны рэжым працы. Па гэтай прычыне шэраг міжнародных рэйсаў адменены.

Паведамляецца, што рэйсы мусіла выканаць беларуская кампанія "Белавія". Там Sputnik ўдакладнілі, што з-за ваеннага становішча адменены рэйсы з Мінска ў Баку 1 і 3 кастрычніка, а таксама з Баку ў Мінск 2 і 4 кастрычніка.
"Ці будзем у далейшым выконваць рэйсы, залежыць ад развіцця сітуацыі ў Азербайджане", - дадалі ў прэс-службе "Белавія".

Мінабароны Азербайджана 27 верасня заявіў, што ВС Арменіі абстралялі населеныя пункты на лініі судакранання ў Карабаху, паводле гэтых дадзеных, ёсць загінулыя сярод грамадзянскіх і ваенных. Па заяве мінабароны Арменіі, Карабах "зведаў паветраным і ракетным нападам". У Ерэване заяўлялі, што Баку "пачаў наступ" на карабахскім кірунку.

У непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспубліцы паведамілі, што падчас артылерыйскага абстрэлу пацярпелі мірныя населеныя пункты ў Карабаху, у тым ліку сталіца Сцепанакерт, улады заклікалі насельніцтва схавацца, а пазней абвясцілі ў Карабаху ваеннае становішча і мабілізацыю. Ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю абвясціла і Арменія. Прэзідэнт Азербайджана зацвердзіў увядзенне ваеннага становішча ў шэрагу гарадоў і рэгіёнаў рэспублікі і каменданцкай гадзіны ў краіне, а таксама абвясціў аб частковай мабілізацыі. Шэраг дзяржаў, у тым ліку РФ і Францыя, заклікалі бакі да стрыманасці.

0
Тэги:
Баку, Мінск