Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жозэп Барэль

Кіраўнік дыпламатыі ЕС лічыць, што ў Лукашэнкі "не хапае легітымнасьці"

21
(абноўлена 16:17 19.08.2020)
На саміце, які праходзіць сёння, лідары Еўрапейскага саюза маюць намер "асудзіць і не прызнаць рэжым Лукашэнкі".

МІНСК, 19 жні - Sputnik. Кіраўнік знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Жозэп Барэль заявіў аб тым, што прэзідэнту Беларусі "не хапае легітымнасці", пра гэта ён заявіў у эфіры іспанскага RTVE.

Саміт лідараў Еўрасаюза па тэме апошніх падзей у Беларусі праходзіць сёння ў фармаце відэаканферэнцыі.

Як заявіў іспанскім журналістам Барэль, дзеючаму прэзідэнту Беларусі "не хапае дэмакратычнай легітымнасці", бо Брусэль не прызнаў вынікі выбараў у рэспубліцы.

Акрамя таго, паводле яго слоў, лідары Еўрапейскага саюза на саміце маюць намер "асудзіць і не прызнаць рэжым Лукашэнкі".

Лідары Еўрасаюза на саміце абмяркоўваюць магчымыя фарматы падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці. Раней у ЕС заяўлялі таксама пра магчымасць увядзення санкцый супраць беларускіх службовых асоб.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у рэспубліцы 11-ы дзень працягваюцца акцыі пратэсту, у выніку якіх былі затрыманыя тысячы чалавек, ёсць і загінулыя.

21
Тэги:
Беларусь, ЕС
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей

Беларусь у адказ на санкцыі прыме меры ў адносінах да замежных СМІ

35
Міністэрства замежных спраў у выпадку, калі заходнія краіны ўвядуць рэстрыкцыі, гатова пайсці на крокі ў адказ у дачыненні да функцыянавання акрэдытаваных у рэспубліцы СМІ.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Беларускі бок у выпадку санкцый з боку Еўрасаюза, прыме адпаведныя крокі ў адказ, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, у МЗС Беларусі ведаюць, што 21 верасня міністры замежных спраў краін ЕС будуць абмяркоўваць пытанне аб санкцыях, аб персанальных санкцыях у дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб.

"Мы гатовыя да гэтага, мы ніколі не будзем ініцыяваць нейкія дзеянні, накіраваныя на пагаршэнне стасункаў з нашым важным партнёрам - Еўрапейскім саюзам і асобнымі краінамі-членамі", - запэўніў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Пры гэтым ён зрабіў акцэнт, што Мінск знаходзіцца ў стане поўнай гатоўнасці, каб "даць адэкватны адказ на падобнага роду разбуральныя дзеянні".

Макей запэўніў, што ў выпадку ўвядзення абмежавальных мер у дачыненні да беларускіх уладаў, афіцыйны Мінск будзе вымушаны прыняць "адпаведныя крокі, звязаныя з ўнутрыпалітычным функцыянаваннем дзяржаў".

"Гэта можа тычыцца і палітычнай сістэмы, і функцыянавання замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі, і шэрагу іншых крокаў", - растлумачыў кіраўнік МЗС рэспублікі.

35
Тэги:
МЗС Беларусі, Уладзімір Макей, Беларусь
Валадарка - СІЗА №1 Мінска

Паслы ЕС у Мінску заклікалі вызваліць зняволеных па палітычных матывах

6
(абноўлена 17:12 18.09.2020)
Дыпламаты абяцаюць прыносіць на кожную сустрэчу з беларускімі чыноўнікамі спіс грамадзян, якіх яны лічаць палітычнымі вязьнямі.

МІНСК, 18 вер - Sputnik. Еўрапейскія паслы заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх, хто знаходзіцца пад вартай па палітычных матывах, пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйнай старонцы прадстаўніцтва ЕС у Facebook.

"Мы, кіраўнікі дыпламатычных місій, якія працуюць у Мінску, краін Еўрапейскага саюза, заклікаем улады Беларусі дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі і вызваліць усіх, хто знаходзіцца пад вартай па палітычных матывах на працягу апошніх некалькіх месяцаў", - звярнуліся еўрапейскія дыпламаты да беларускіх уладаў.

Пры гэтым яны выказалі салідарнасць з усімі беларускімі палітвязнямі, а менавіта некалькімі дзесяткамі мужчын і жанчын, якія апынуліся пад вартай несправядліва за тое, што адстойвалі дэмакратычныя свабоды.

"З гэтага дня кожны з нас будзе прыносіць копію спісу палітвязняў у Беларусі на кожную сустрэчу з беларускімі чыноўнікамі", - паведамілі дыпламаты.
У прадстаўніцтве Еўрасаюза падкрэслілі, што да мірнага ўрэгулявання крызісу ў рэспубліцы можа прывесці толькі ўсёабдымны нацыянальны дыялог.

Пры гэтым павінны выконвацца асноўныя правы і свабоды беларускага народа, а таксама забяспечвацца дэмакратычныя працэдуры.

6
Тэги:
Мінск, Еўрасаюз
Яблыкі

Хатнія нарыхтоўкі: захоўваем на зіму яблыкі і капусту па беларускіх рэцэптах

0
(абноўлена 15:09 18.09.2020)
Этнограф Ларыса Мятлеўская вучыць, як пакаштаваць старажытныя беларускія саленні са стала нашых продкаў.

Восень – час хатніх нарыхтовак і многія з гаспадынь у гэты час імкнуцца максімальна захаваць ураджай, перапрацаваўшы яго пры саленні, квашанні, марынаванні, сушцы.  Безумоўная каштоўнасць такіх спосабаў нарыхтоўкі ў тым, што прадукты ў іх захоўваюцца працяглы час і заўсёды могуць быць у гаспадыні пад рукой. Зрэшты, як прыемна мець хоць колькі слоічкаў кансерваванай агароніны, рыбы і мяса ў запасе, калі на парозе нечакана з’явяцца госці. Прыгатаваныя па рэцэптах, якія часта перадаюцца ад пакалення ў пакаленне, такія нарыхтоўкі былі прадметам гонару ў беларускай сям’і. Іх падаюць да стала ў якасці гатовай да ўжывання стравы, гарніру і як дадатак да другіх стаў.

У кожнай мясцовасці Беларусі ёсць свае, адметныя рэцэпты хатніх нарыхтовак. Саленні, квашанні і марынаванні - гэта не толькі смачна, але і карысна.

У адрозненні ад марынавання, якое больш зручнае ў спосабе захоўвання гатовых кансерваў для жыхароў горада, саленне і квашанне традыцыйна вясковыя нарыхтоўкі. Вось некалькі цікавых рэцэптаў традыцыйных саленняў з вёсак Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Мочаныя яблыкі

Інгрыдыенты:

  • Яблыкі
  • Соль
  • Вада

Як гатаваць:

Мачыць яблыкі можна толькі позніх гатункаў, найлепшым з якіх лічыцца антонаўка. Яблыкі адбіраюць аднолькавыя па памеры і абавязкова не пашкоджаныя. На дно бочкі трэба пакласці лісце вішні, смародзіны або жытнюю салому. Потым закласці яблыкі, пераслойваючы іх лісцем вішні і смародзіны. Заліць яблыкі расолам, каб ён цалкам пакрыў яблыкі, накрыць усё чыстай сурвэткай, пакласці драўляны кружок і гнёт груз.

Осенний пирог с яблоками
© Sputnik Людмила Янковская
Яблыкі трэба браць аднолькавыя па памеры

Для расолу трэба ўзяць ваду ў палове аб’ёму яблыкаў, 1,5 ч. лыжкі солі на 3 літры вады. Брадзіць яблыкі будуць 30-40 дзён.

Яблыкі, мочаныя з рабінай

Інгрыдыенты:

  • 5 кг яблыкаў
  • 5 кг рабіны
  • 0,5 кг цукру
  • 3,5 ст. лыжкі солі
  • 10 л вады

Як гатаваць:

Перабраць яблыкі, выдаліць пладаножкі, сухія ягады ў яблыках і рабіне, вымыць іх некалькі разоў, мяняючы ваду, закласці паслойна ў бочку або вядро і заліць ахалоджаным растворам з вады, цукру і солі. Вытрымаць пад гнётам у халодным месцы 30 дзён.

Ягоды рябины
© Sputnik / Александр Поготов
Ягады рабіны

Салёная капуста

Інгрыдыенты на 10 кг нашаткаванай капусты:

  • 300 г морквы
  • 300 г буракоў
  • 300 г гарбуза
  • 300 г журавін
  • 200 г кораня хрэну
  • 0,5 кг  яблыкаў (антонаўка)
  • 1 галоўка капусты;

Для расолу:

  • 4 л вады
  • 1 шклянка буйной солі
  • 0,5 шклянкі цукру

Як гатаваць:

Капусту скласці ў вялікую ёмістасць, дадаць пацёртыя на буйную тарку хрэн, буракі, моркву, гарбуз. Яблыкі парэзаць долькамі. Усё перамяшаць.

Белокочанная капуста
Капусту можна квасіць з ябылкамі

Прыгатаваць расол: закіпяціць ваду разам з соллю і цукрам, астудзіць. Заліць астуджаным расолам сумесь з гародніны і засыпаць туды журавіны. Пакласці качан сярэдняга памеру, а зверху на яго – гнёт, каб расол пакрыў капусту цалкам. Праз тыдзень капуста гатова да ўжывання.

Капуста квашаная галоўкамі

Інгрыдыенты:

  • Капуста
  • Вада
  • Соль
  • Хрэн

Як гатаваць:

У бочку накласці невялікіх качанчыкаў капусты да самага верху. Затым капусту заліць вадой з разлікам 2 шклянкі солі на 10 л вады. Пакласці зверху лісце і ачышчаны корань хрэну, накрыць кружком і пакласці гнёт.

Квашаная капуста галоўкамі
© Sputnik Ларыса Мятлеўская
Квашаная капуста галоўкамі

Такая капуста звычайна квасіцца да вясны.

0
Тэги:
Ларыса Мятлеўская, беларуская кухня
Тэмы:
Прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі