Прэм'ер-міністры Расіі і Беларусі Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка

Пра што гаворка? Прэм'ер Беларусі Галоўчанка зноў стэлефанаваўся з калегам з РФ

8
(абноўлена 17:36 27.08.2020)
Мішусцін і Галоўчанка абмеркавалі, у тым ліку, графік расійска-беларускіх кантактаў на ўрадавым узроўні.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Тэлефонная размова паміж прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам і яго расійскім калегам Міхаілам Мішусціным адбылася ў чацвер. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўрада РФ.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
© Sputnik / Алексей Никольский

"Кіраўнікі ўрадаў Расіі і Беларусі закранулі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і ўмацавання ўзаемадзеяння ў фармаце Саюзнай дзяржавы", - сказана ў паведамленні.

Адзначаецца таксама, што Мішусцін і Галоўчанка абмеркавалі і графік расійска-беларускіх кантактаў на ўрадавым узроўні.

Нагадаем, гэты званок далёка не першы за апошні час: так, у апошні раз прэм'еры стэлефаноўваліся 20 жніўня. Тады кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі пытанні сумеснай барацьбы з каронавірусам, а таксама перспектывы актывізацыі расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Да таго прэм'ер-міністры мелі зносіны 10 жніўня: абмяркоўвалі, у тым ліку, задачы па нарошчванню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і паглыбленню кааперацыі ў энергетыцы.

8
Тэги:
Расія, Беларусь, Раман Галоўчанка, Міхаіл Мішусцін
Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў

Пасол Лук'янаў: Беларусь і Расія павінны абараняць свае гістарычныя перамогі

3
(абноўлена 13:38 12.06.2021)
Кіраўнік расійскай дыпмісіі прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма ў Мінску капсулы з зямлёй з месцаў гібелі беларусаў у Крымскай вайне.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў заявіў пра важнасць захавання гістарычнай праўды.

"Мы павінны ведаць і памятаць нашу гісторыю, і да таго часу, пакуль мы яе памятаем, у нас ёсць будучыня", - падкрэсліў пасол на цырымоніі ва Усіхсвяцкім храме ў Мінску.

Кіраўнік расійскай дыпмісіі ў Мінску сёння прыняў удзел у цырымоніі размяшчэння ў крыпце Усіхсвяцкага храма капсулы з зямлёй беларусаў, якія загінулі ў час Крымскай вайны 1853-1856 гадоў.

"Тое, што гэта падзея супала з Днём Расіі, лішні раз пацвярджае пераемнасць гісторыі", - сказаў ён.

Расійскі дыпламат таксама адзначыў, што дзве краіны - Беларусь і Расія - павінны ўмець абараняць гістарычную памяць.

"Мы павінны абараняць нашу гістарычную памяць, нашу праўду, не замоўчваць нашы паражэнні, выпраўляць іх і нікому не дазваляць запляміць або замараць, або так скажам, "зафоташопіць" нашы перамогі", - падкрэсліў пасол.

Сцяг над Рэйхстагам быў чырвонага колеру, і толькі палітычныя дальтонікі не могуць гэта разглядзець, падкрэсліў дыпламат. "Мы, і расіяне, і беларусы, ад гэтага захворвання не пакутуем", сказаў пасол.

Падалтарная Крыпта, у якой знаходзяцца астанкі воінаў, беларусаў, якія загінулі ў бітвах трох войнаў - Айчыннай 1812, Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, не мае аналагаў у свеце. Першыя астанкі воінаў былі пахаваны тут у 2010 годзе. З сённяшняга дня ў ёй будзе знаходзіцца зямля з Севастопаля, дзе ў 1853-1856 годзе загінулі беларусы, якія ваявалі ў тых бітвах. Напярэдадні яе даставілі з гэтага гераічнага горада. Як растлумачылі Sputnik ва Усіхсвяцкім храме, цяпер царква будзе маліцца за гэтых воінаў "вякі вечныя".

У мерапрыемстве, акрамя прадстаўнікоў расійскага пасольства, прынялі ўдзел ветэраны, а таксама беларусы Крыма.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Крымская вайна, беларусы, Мінск, Усіхсвяцкі храм, дыпмісія, кіраўнік, перамога, Расія, Беларусь, Яўген Лук'янаў, пасол
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Загартаваныя адносіны: Лукашэнка павіншаваў Пуціна і расіян з Днём Расіі

25
(абноўлена 10:48 12.06.2021)
Беларускі лідэр перакананы, што ў адносінах дзвюх краін будуць адкрывацца новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з улікам узаемных інтарэсаў.

МІНСК, 12 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі, цытуе дзяржагенства БЕЛТА прэс-службу беларускага лідэра.

У сваім віншаванні беларускі лідэр назваў Расійскую Федэрацыю "вялікай краінай з унікальнай гісторыяй і бясцэннай культурнай спадчынай".

"Эканамічны патэнцыял, які расце, прарыўныя ідэі ў навукова-тэхнічнай сферы, маштабныя сацыяльныя праекты якасна пераўтвараюць цяперашняе аблічча Расіі, умацоўваючы яе аўтарытэт на міжнароднай арэне", - сказана ў віншаванні.

Прэзідэнт Беларусі таксама выказаў упэўненасць, што беларуска-расійскія адносіны, "загартаваныя ў супрацьстаянні сучасным пагрозам", будуць прырастаць новымі перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва ў інтарэсах абедзвюх краін і народаў.

Віншаванні ад прэзідэнта Беларусі накіраваны таксама прэм'ер-міністру Расіі Міхаілу Мішусціну, старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка, старшыні Дзярждумы Вячаславу Валодзіну.

Дзень Расіі - гісторыя свята

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Расіі, у якой было абвешчана вяршэнства Канстытуцыі Расіі і яе законаў, была прынята 12 чэрвеня 1990 года.

11 чэрвеня 1992 года Вярхоўны савет РФ выдаў пастанову аб прысваенні даце 12 чэрвеня статусу святочнага непрацоўнага дня, у Кодэкс законаў аб працы РФ былі ўнесены адпаведныя змены.

Указам прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына ад 2 чэрвеня 1994 года Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР быў абвешчаны дзяржаўным святам.

Афіцыйная назва "Дзень Расіі" замацавалася за святам ў 2002 годзе, калі ў сілу ўступіў новы Працоўны кодэкс РФ, у якім былі прапісаны новыя святочныя і выхадныя дні.

Чытайце таксама:

25
Тэги:
інтарэс, супрацоўніцтва, Дзень Расіі, расіяне, Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка, Адносіны
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі