МІНСК, 9 вер - Sputnik. Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, якая з'яўляецца членам прэзідыума Каардынацыйнага савета апазіцыі, выступіла з заявай пасля затрымання палітыка і юрыста Максіма Знака.
Сёння з'явілася інфармацыя аб тым, што супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі сябра прэзідыума КС Максіма Знака, правялі ператрусы ў яго на кватэры і на кватэры Марыі Калеснікавай.
"Ужо не засталося нікога з маіх сяброў-аднадумцаў у прэзідыуме Каардынацыйнага савета. Усе або ў турме, або выкінутыя за мяжу. Сёння ўзялі апошнім Максіма Знака", - гаворыцца ў заяве Алексіевіч, распаўсюджанай у сераду.
"Спачатку ў нас выкралі краіну, выкрадаюць лепшых з нас. Але замест выдраных з нашых шэрагаў прыйдуць сотні іншых. Паўстаў не Каардынацыйны камітэт. Паўсталымі краіна. Я хачу паўтарыць тое, што гавару заўжды. Мы не рыхтавалі пераварот. Мы хацелі не дапусціць расколу ў нашай краіне. Мы хацелі, каб у грамадстве пачаўся дыялог", - адзначыла пісьменніца.
Нобелеўскі лаўрэат ў сваёй заяве таксама звярнулася да рускай інтэлігенцыі.
"Яшчэ я хачу звярнуцца да рускай інтэлігенцыі, назавем гэта так па старому звычаю. Чаму вы маўчыце? Мы чуем толькі рэдкія галасы ў падтрымку. Чаму вы маўчыце, калі бачыце, як растоптваюць маленькі, горды народ? Мы ўсё яшчэ вашы браты", - падкрэсліла Алексіевіч.
Яе зварот заканчваецца словамі: "Вось зноў нехта невядомы званіць у дзверы..." Сёння ў адкрытых інтэрнэт-крыніцах з'явілася інфармацыя аб тым, што да Алексіевіч у кватэру прыйшлі з ператрусам.
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Віктар Лукашэнка вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы, адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі ў яго прэс-службе.
"Віктар Лукашэнка вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду", - гаворыцца ў паведамленні.
Дакумент быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 26 лютага, у гэты ж дзень яго старэйшы сын Віктар быў абраны кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Прэзідэнт жа падчас пятнічнай нарады ў НАК паабяцаў, што Віктар Лукашэнка пакіне пасаду памочніка па нацбяспецы, якую ён займаў з 2005 года.
Згодна з указам кіраўніка дзяржавы, кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка стаў генерал-маёрам запасу.
Званне генерал-маёра прэзідэнт указам ад 26 лютага прысвоіў двум генералам з МУС, намесніку міністра Генадзю Казакевічу і намесніку міністра, камандуючаму ўнутраных войскаў Мікалаю Карпенкову.
Генеральскія пагоны з адной залатой зоркай атрымаюць таксама начальнік Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Шахрай, начальнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка, першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Уладзімір Купрыянюк і намеснік старшыні ДПК Раман Падлінеў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Грамадзяне Беларусі, якія маюць права пастаянна пражываць у іншай дзяржаве, могуць выязджаць з Беларусі да месца жыхарства за мяжой адзін раз у шэсць месяцаў, адзначылі ў прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта рэспублікі (ДПК).
Для выезду з Беларусі ПЦР-тэст не патрабуецца, падкрэслілі ў пагранкамітэце.
Калі чалавек пакідае краіну па працы, яму абавязкова мець пры сабе акрамя пашпарта загад аб камандзіраванні альбо выпіску з яго. Пажадана прад'явіць пагранічнікам арыгінал дакумента, аднак копіі таксама будзе дастаткова. Акрамя таго, замест загада можна прад'яўляць камандзіровачнае пасведчанне.
Тыя, хто выязджае з Беларусі па вучобе павінны мець пры сабе пашпарт, арыгінал дагавора або даведку аб атрыманні адукацыі. Акрамя таго, у іх павінна быць віза для ўезду ў тую краіну, у якую яны накіроўваюцца.
Для тых, хто едзе за мяжу ў сувязі з хваробай або гібеллю блізкага чалавека, неабходна мець на руках "арыгінал тэлеграмы з указаннем факта смерці (хваробы)", завераны ўрачом. Замест яго можна прад'явіць пасведчанне пра смерць альбо яго копію.
У ДПК таксама распавялі пра тое, як часта можна пакідаць краіну праз паветраную мяжу. Па дадзеных пагранкамітэта, выезд беларусаў і замежных грамадзян з рэспублікі не абмежаваны, аднак здзяйсняць паездкі можна не раней заканчэння тэрміну самаізаляцыі.
Нагадаем, з 21 снежня 2020 года Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы, паводле якіх большасці беларусаў забаронена выязджаць у краіны ЕС або Украіну праз наземныя межы.
Чытайце таксама: