ЕС дамовіўся пра санкцыі супраць Беларусі: чаму Лукашэнкі няма ў спісе

© REUTERS / JOHANNA GERONКіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль
Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ва ўзгоднены санкцыйны спіс унеслі каля 40 прадстаўнікоў улады ў Беларусі, ужо на наступным тыдні будзе запушчаны тэхнічны працэс прыняцця санкцый.

МІНСК, 2 кас - Sputnik. Еўрасаюз увядзе санкцыі ў дачыненні да Беларусі, прыняцце якіх блакаваў Кіпр, пра гэта зая

Сцяг ЗША - Sputnik Беларусь
ЗША пакуль не сталі далучацца да санкцый супраць уладаў Беларусі - СМІ
віў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль па выніках першага дня саміту.
Канцлер Германіі Ангела Меркель - Sputnik Беларусь
Германія не прызнала абранне Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі

"Адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні мы прынялі рашэнне склікаць пазачарговы саміт, каб распрацаваць адзіны падыход, выказаць адзіную пазіцыю датычна сітуацыі ў Беларусі. Мы вырашылі сёння імплементаваць санкцыі, якія мы прынялі. Вельмі важна рабіць тое, што мы вырашылі некалькі тыдняў таму", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі па выніках першага дня саміту кіраўнікоў дзяржаў ЕС.

На наступным тыдні будзе запушчаны тэхнічны працэс прыняцця санкцый. Па словах Мішэля, у санкцыйны спіс увайшлі каля 40 прадстаўнікоў беларускіх уладаў. Пры гэтым Аляксандра Лукашэнкі там няма.

"Што да Лукашэнкі, Лукашэнка не ўваходзіць у спіс, але натуральна мы будзем сачыць за сітуацыяй. Мы выступаем за інклюзіўны дыялог па Беларусі, падтрымліваем АБСЕ, якая можа згуляць значную ролю для пошуку больш канструктыўнага падыходу", - падкрэсліў Шарль Мішэль.

Раней ўвядзенню санкцый у адносінах да Беларусі перашкаджаў Кіпр з-за сваёй пазіцыі па Турцыі, якая праводзіць геолагаразведачныя работы ў кіпрскай эканамічнай зоне Міжземнага мора. Па выніках першага дня еўрапейскага саміту санкцыі супраць Турцыі па-ранейшаму не ўвялі, але дамовіліся "даць шанец палітычнаму дыялогу".

Чаму Лукашэнка не ўвайшоў у спіс

Прычыны, па якіх прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку не ўключылі ў санкцыйны спіс, патлумачыў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Па словах Макрона, уключэнне Лукашэнкі азначала б адмову ад дыялогу з беларускімі ўладамі, а Еўрасаюз наадварот накіраваны зрабіць усё, каб наладзіць зносіны.

"ЕС заклікае Лукашэнку пагадзіцца на дыялог праз АБСЕ, прыняць меры па ўсталяванні даверу, вызваліць палітычных зняволеных, асабліва былых кандыдатаў у прэзідэнты. Прыняць супраць яго санкцыі азначала б апраўдаць адмову ад дыялогу, важна яго ўцягнуць у гэты працэс, зрабіць для гэтага максімум", - падкрэсліў францускі лідар.

У той жа час, па словах Макрона, калі Лукашэнка не адрэагуе на заклікі Еўрасаюза і не захоча весці дыялог, у будучыні яго могуць унесці ў санкцыйных спіс.

Прычыны санкцый

Нагадаем, што выбары прэзідэнта адбыліся ў Беларусі 9 жніўня. Па дадзеных ЦВК, Аляксандр Лукашэнка па выніках галасавання набраў больш за 80% галасоў, на другім месцы апынулася Святлана Ціханоўская, якая набрала крыху больш за 10% галасоў. У дзень выбараў у краіне пачаліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў, якія доўжацца да гэтага часу. Пратэстоўцаў з ужываннем сілы не раз разганялі сілавікі.

Краіны Еўропы асудзілі дзеянні беларускіх уладаў і прыгразілі адпаведнымі мерамі. Санкцыі ўжо ўвялі краіны Балтыі, Вялікабрытанія і Канада.

Беларусь ужо прыняла санкцыі ў адказ у дачыненні да Літвы, Латвіі і Эстоніі. Мінск склаў свае санкцыйныя спісы, уключыўшы ў іх прыкладна па 100 чыноўнікаў з кожнай краіны. Уезд у рэспубліку гэтым людзям цяпер забаронены.

Стужка навiн
0