МЗС РБ прапанаваў Польшчы і Літве адклікаць паслоў і скараціць дыппрысутнасць

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцягі
Сцягі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэспубліка таксама адклікае сваіх паслоў у Польшчы і Літве, з 5 кастрычніка яны вяртаюцца ў Мінск для кансультацый.

МІНСК, 2 кас - Sputnik. Польшчы і Літве прапанавана да 9 кастрычніка скараціць дыпламатычную прысутнасць у Беларусі - да 18 і 14 дыпламатаў адпаведна, паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз у пятніцу.

Сцяг ЗША - Sputnik Беларусь
ЗША пакуль не сталі далучацца да санкцый супраць уладаў Беларусі - СМІ

"Паслы ў Польшчы і Літве з 5 кастрычніка адклікаюцца ў Мінск для кансультацый. Паслам Польшчы і Літвы ў Беларусі, адпаведна, прапанаванае ўзяць прыклад", - сказаў Глаз.

Сёння ў Міністэрства замежных справаў Беларусі былі выкліканыя паслы Польшчы і Літвы.

"З прычыны адкрыта дэструктыўнай дзейнасці з боку гэтых краін ім было прапанавана да 9 кастрычніка 2020 года прывесці да парытэту з беларускімі замежнымі ўстановамі ў адпаведных краінах склад сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі", - дадаў прэс-сакратар ведамства.

Для Літвы гэта азначае скарачэнне з 25 да 14 дыпламатаў, а для Польшчы з 50 да 18.

Глаз удакладніў, што ў адпаведнасці з Венскай канвенцыяй кантакты ўсіх акрэдытаваных у Беларусі дыпламатаў краінаў ЕС з дзяржаўнымі структурамі пераносяцца выключна на пляцоўку МЗС. На яго думку, гэта вымушаная і лагічная мера абароны нашых нацыянальных інтарэсаў, як суверэннай дзяржавы.

Таксама ў МЗС паведамілі, што Беларусь уводзіць візавыя санкцыі ў адказ ў дачыненні да прадстаўнікоў еўрапейскіх органаў улады, але пакуль беларускія ўлады яго не абнародуюць.

У пятніцу стала вядома, што Еўрасаюз апублікаваў санкцыйны спіс у дачыненні да Беларусі. У яго ўвайшлі каля 40 прадстаўнікоў беларускіх уладаў, пры гэтым прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку туды пакуль не ўключылі ў надзеі на дыялог. Тэхнічны працэс прыняцця санкцый будзе запушчаны ўжо на наступным тыдні.

Стужка навiн
0