Ратушная плошча Вільнюса

Беларусь не атрымае фінансавання ад Еўрасаюза з-за Літвы

19
(абноўлена 16:43 07.10.2020)
Плацяжы па трансмежавай праграме былі спыненыя Вільнюсам адразу пасля абвастрэння сітуацыі ў рэспубліцы.

МІНСК, 7 кас - Sputnik. Вільнюс заблакаваў вылучэнне сродкаў Беларусі ў рамках праграмы прыгранічнага супрацоўніцтва, якая фінансуецца Еўрасаюзам, пра гэта паведамляе Sputnik Літва са спасылкай на Reuters.

Літва, па словах дарадцы кіраўніка МУС Літвы Бажэны Забароўскай-Здановіч, спыніла плацяжы адразу пасля абвастрэння сітуацыі ў Беларусі "з-за асцярог, што ўлады Мінска будуць выкарыстоўваць іх не па прызначэнні".

"Усе плацяжы былі спыненыя да таго часу, пакуль мы не атрымаем тлумачэння ад Еўрапейскай камісіі аб відавочных рызыках", - паведаміла Забароўская-Здановіч.

Яна адзначыла, што адзін з некалькіх прыпыненых плацяжоў склаў прыкладна тры мільёны еўра.

Праграма супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза разлічана на развіццё рэгіёнаў на мяжы рэспублікі з Латвіяй і Літвой. У планах Еўрасаюза было вылучыць 18,4 мільёна еўра ў гэтым годзе, у 2021-м - 10,7 мільёна і 3,5 мільёна ў перыяд з 2022 па 2024 гады.

Што адбылося?

Акцыі пратэсту працягваюцца ў Беларусі ўжо другі месяц. Яны пачаліся адразу пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня, на якіх перамог Аляксандр Лукашэнка - ён набраў 80,1% галасоў. У Ціханоўскай крыху больш за 10% галасоў.

Літва і Польшча не прызналі вынікі выбараў, бо лічаць іх "сфальсіфікаванымі". У дзень выбараў у краіне пачаліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў, якія доўжацца да гэтага часу. Пратэстоўцаў з ужываннем спецсродкаў не раз разганялі сілавікі.

Еўрасаюз асудзіў дзеянні беларускіх уладаў і заявіў аб увядзенні санкцый у дачыненні да Беларусі. У мінулую пятніцу быў апублікаваны "чорны спіс", у які ўвайшлі 40 асобаў - прадстаўнікі сілавых структур і Цэнтрвыбаркама краіны. Аляксандр Лукашэнка ў яго не трапіў.

Мінск ужыў люстраныя меры. У МЗС Беларусі паведамілі аб увядзенні візавых санкцый у дачыненні да шэрагу прадстаўнікоў Еўрасаюза, але не апублікавалі яго "ў адпаведнасці з цывілізаванай дыпламатычнай практыкай". Масква заявіла аб тым, што санкцыі ў адказ Беларусі ў дачыненні да Еўрасаюза будуць аўтаматычна ужытыя і ў Расіі.

Акрамя таго, МЗС Беларусі рэкамендаваў Літве і Польшчы адклікаць паслоў для кансультацый і скараціць колькасць супрацоўнікаў пасольстваў да парытэтнага: польскага з 50 да 18, літоўскага - з 25 да 14. У Варшаве і Вільні ў адказ на гэта заявілі, што не будуць адклікаць сваіх паслоў , а Літва да таго ж адмовілася скарачаць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі ў Мінску. У суботу МЗС Беларусі ўжо запатрабаваў адклікання амбасадараў і скарачэнне колькасці пасольстваў. Знешнепалітычныя ведамствы Літвы і Польшчы пакуль не адказалі па паўторнае заяву МЗС РБ.

19
Тэги:
Літва, Беларусь
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў (справа) і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей

Сумесная калегія МЗС Беларусі і Расіі пройдзе ў лістападзе

1
Міністр замежных спраў Беларусі знаходзіцца на самаізаляцыі з-за каронавіруса, аднак у расійскім знешнепалітычным ведамстве спадзяюцца на вочны фармат мерапрыемства.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Масква і Мінск плануюць правесці ў першай дэкадзе лістапада сумесную калегію міністэрстваў замежных спраў дзвюх краін, пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка.

"Дакладна магу сказаць, што ў нас запланаваная сумесная калегія міністэрства замежных спраў Расіі і Беларусі ў першай дэкадзе лістапада, скажам так", - сказаў Рудэнка.

Паводле яго слоў, Масква спадзяецца, што калегія пройдзе ў вочным рэжыме.

У дадзены момант кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей знаходзіцца на самаізаляцыі - у яго жонкі, Веры Паляковай-Макей, знойдзены каронавірус. Міністр па магчымасці працуе выдалена, выконваючы рэкамендацыі урачоў.

На пытанне Sputnik, ці зможа Макей удзельнічаць у калегіі, у МЗС Беларусі адказалі, што праінфармуюць пра гэта пазней. У прэс-службе таксама ўдакладнілі, што на дадзены момант не вызначана, пройдзе калегія ў Мінску ці ж у Маскве.

Папярэдняе сумеснае пасяджэнне калегій МЗС Расіі і Беларусі адбылося ў лістападзе 2019 года ў Маскве. Тады ўдзельнікі сустрэчы разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, праблематыку міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў кантэксце 20-годдзя з моманту падпісання дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

1
Тэги:
Уладзімір Макей, МЗС РФ, МЗС Беларусі
Усебеларускі народны сход у Мінску

Лукашэнка расказаў, калі пачнецца падрыхтоўка Усебеларускага сходу

6
(абноўлена 14:45 21.10.2020)
У Палацы Незалежнасці сабраўся ўвесь беларускі ўладны істэблішмэнт, каб абмеркаваць тры блокі актуальных пытанняў, куды ўваходзіць эканоміка, палітыка і бяспека.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. На Усебеларускім сходзе ў канцы гэтага года будуць вызначаны задачы па развіцці краіны на будучую пяцігодку, распавёў прэзідэнт Беларусі падчас нарады па актуальных пытаннях з чыноўнікамі.

У Палацы Незалежнасці сёння сабраліся прадстаўнікі ўрада, парламента, Вярхоўнага суда, адміністрацыі прэзідэнта, абласцей і горада Мінска, сілавых ведамстваў, міністэрства аховы здароўя.

"Традыцыйна сёння ў нас нарада па актуальных бягучых пытаннях. Тры блока праблем або пытанняў, якія мы павінны разгледзець", - растлумачыў прычыны нарады Аляксандр Лукашэнка, яго цытуе БелТА.

Паводле яго слоў, з дакладам па блоку эканомікі і фінансаў выступіць прэм'ер Раман Галоўчанка. Палітычную павестку асветліць кіраўнік адміністрацыі Юры Сергяенка. Пытанні грамадскай бяспекі стануць прадметам дакладу сакратара Савета бяспекі Валерыя Вакульчыка.

Беларускі лідар адзначыў, што напярэдадні савет міністраў абмяркоўваў перспектывы развіцця краіны на будучы год, а таксама пытанні фарміравання бюджэту. Гэтыя пытанні дэталёва будуць абмяркоўвацца ўжо ў лістападзе.

"А ў снежні, я мяркую, мы вернемся да пытанняў падрыхтоўкі Усебеларускага народнага сходу, дзе вызначым задачы развіцця нашай краіны на пяцігодку. І там разгледзім ўжо глабальныя пытанні развіцця нашай дзяржавы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Народнае Веча

Чарговы Усебеларускі сход стане ўжо шостым па ліку. Першы сход адбыўся 19-20 кастрычніка 1996 года ў Мінску. Тады ў беларускай сталіцы яшчэ не было вялікіх пляцовак, таму месцам правядзення стаў Палац спорту. На сходзе абмяркоўваліся папраўкі ў Канстытуцыю і правядзенне рэферэндуму, які пасля заклаў аснову дзеючай палітычнай сістэмы.

Папярэдні пяты Усебеларускі сход адбыўся 22-23 чэрвеня 2016 года. На абмеркаванне дэлегатаў выносілася праграма чарговай пяцігодкі на 2016-2020 гады. Галоўнай мэтай тады абвясцілі павышэнне ўзроўню жыцця беларусаў. Усё гэта меркавалася рабіць пры дапамозе інвестыцый, росту занятасці і экспарту.

Шосты Усебеларускі народны сход плануецца правесці ў снежні 2020 года, і на ім, хутчэй за ўсё, будуць абмяркоўвацца чарговыя папраўкі ў Канстытуцыю Беларусі. Мяркуецца, што рэформа можа змяніць баланс размеркавання ўладных паўнамоцтваў у рэспубліцы, але прапановы па папраўках яшчэ збіраюцца па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Усебеларускі народны сход, Аляксандр Лукашэнка