Сяргей Лаўроў

Лаўроў расказаў аб пасярэдніцтве Расіі ў Нагорным Карабаху

14
(абноўлена 15:16 11.11.2020)
Кіраўнік расійскага МЗС пагаварыў па тэлефоне са сваім французскім калегам Жан-Івам Ле Дрыянам.

МІНСК, 11 ліс - Sputnik. Кіраўнікі МЗС Расіі і Францыі абмеркавалі далейшыя крокі ў рамках мінскай групы АБСЕ па палітычным ўрэгуляванні ў Карабаху.

"Сяргей Лаўроў праінфармаваў калегу аб пасрэдніцкіх намаганнях, прадпрынятых Расіяй у мэтах поўнага спынення агню і ўсіх ваенных дзеянняў у зоне нагорна-карабахскага канфлікту з 10 лістапада", - паведамілі ў расійскім знешнепалітычным ведамстве.

Ролю сустаршыняў Мінскай групы АБСЕ Лаўроў назваў ключавой у выпрацоўцы базавых прынцыпаў урэгулявання канфлікту ў Нагорным Карабаху.

Гэтыя прынцыпы ляглі ў аснову дамоўленасцяў, якія былі выкладзены ў сумеснай заяве лідараў Азербайджана, Арменіі і Расіі 9 лістапада.

Кіраўнікі МЗС Расіі і Францыі абмяняліся таксама меркаваннямі пра магчымыя далейшыя крокі "ў рамках сумесных намаганняў сустаршыняў Мінскай групы".

Нагадаем, кіраўнікі Расіі, Арменіі і Азербайджана прынялі сумесную заяву аб спыненні агню ў Карабаху. З 10 лістапада Азербайджан і Арменія спыняюцца на занятых пазіцыях і павінны абмяняцца ваеннапалоннымі. Таксама ў Карабаху будуць размешчаны расійскія міратворцы.

Прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян у сваім Facebook назваў гэтае пагадненне "вельмі цяжкім". Ён таксама заявіў, што калі б год назад Арменія пагадзілася вярнуць Азербайджану пяць раёнаў, цяпер "сітуацыя была б лепш".

У сваю чаргу прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў лічыць падпісанне дакумента капітуляцыяй Арменіі. Паводле яго слоў, пагадненне максімальна выгадна Баку, цяпер ваенны этап завершаны, і можна пераходзіць да палітычных пытанняў.

14
Тэги:
Сяргей Лаўроў, Нагорны Карабах
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч

Дзмітрый Піневіч прызначаны міністрам аховы здароўя

18
(абноўлена 14:58 27.11.2020)
Піневіч выконваў абавязкі кіраўніка Міністэрства аховы здароўя пасля пераводу міністра Уладзіміра Караніка на пасаду старшыні Гродзенскага выканкама.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. Выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч стаў кіраўніком Міністэрства аховы здароўя, адпаведны ўказ ў пятніцу падпісаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы наведаў сёння 6-ю гарадскую клінічную бальніцу, дзе і паведаміў пра тое, што прыняў рашэнне аб прызначэнні Піневіча на пасаду міністра аховы здароўя, перадае прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Пасада міністра аховы здароўя была свабодная з канца жніўня, калі кіраўнік дзяржавы нечакана для многіх прызначыў Уладзіміра Караніка губернатарам Гродзенскай вобласці. Піневіч быў прызначаны выконваючым абавязкі кіраўніка Міністэрства аховы здароўя 24 жніўня, прычым прэзідэнт адзначаў, што кандыдатуру Піневіча прапанавала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Што вядома пра Піневіча

Апошнія дзевяць гадоў Піневіч працаваў першым намеснікам міністра аховы здароўя: на гэты пост ён прыйшоў яшчэ пры Васіля Жарко, захоўваў яго таксама пры Валерыі Малашку і Уладзіміры Караніку.

Піневічу 52 гады, ён нарадзіўся ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Вучыўся ў Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі, затым - у Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.

Медыцынскую кар'еру пачаў як ваенны ўрач, затым быў урачом-хірургам, намеснікам галоўнага ўрача па медчастцы ў 5-й клінічнай бальніцы, узначальваў іншыя ўстановы аховы здароўя, а з 2002-га па 2011-ы - сталічны камітэт па ахове здароўя.

18
Тэги:
Дзмітрый Піневіч, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Лукашэнка: незнаёмаму прэзідэнту такую канстытуцыю аддаваць нельга

74
Беларускія ўлады рыхтуюцца правесці рэформу Асноўнага закона, прапановы для гэтага збірае ўся вертыкаль, каб абмеркаваць на Усебеларускім сходзе.

МІНСК, 27 ліс - Sputnik. У Беларусі вельмі сур'ёзная Канстытуцыя, заявіў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з калектывам 6-й гарадской клінічнай бальніцы.
Паводле яго слоў, у рэгіёнах для барацьбы з каронавірусам былі створаны спецыяльныя штабы, якія, як і мясцовая ўлада, маюць важную ролю. Усё гэта дзякуючы існуючай у рэспубліцы вертыкалі ўлады.

"І вы, напэўна, заўважылі, што асноўны ўдар нашых пратэстуноў наносіцца па прэзідэнту і вертыкалі ўлады. Давай, дэмакратыя, усе павінны абірацца... Мы гэта праходзілі ў перыяд Гарбачова", - успомніў Аляксандр Лукашэнка.

Пасля чаго дадаў, што тады абіралі на пасады кіраўнікоў прадпрыемстваў, дырэктараў. "Ну што, давыбіраліся? І краіну страцілі, і Саюз разваліўся. Нам гэтую падлянку хочуць падкінуць цяпер", - выказаў перакананне ён.

Будзе бяда

Таму беларускі лідар падтрымлівае ўнясенне змяненняў у тэкст Асноўнага закона, каб падкарэктаваць прэзідэнцкія паўнамоцтвы.

"Я прыхільнік новай Канстытуцыі. Не таму, што дэмакратыю нейкую трэба. Не ў дэмакратыі справа, - сказаў ён. - Мяне што ў гэтай сітуацыі хвалюе: незнаёмаму прэзідэнту такую ​​канстытуцыю аддаваць нельга. Будзе бяда", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, беларуская Канстытуцыя вельмі сур'ёзная, і, як і ў Казахстана і Расіі, у рэспублікі жорсткі Асноўны закон.

"Дзе ад рашэння прэзідэнта залежыць усё. З гэтага пункту гледжання, разумеючы, што не дай бог прыйдзе чалавек і захоча развязаць вайну і іншае... Так, трэба нам стварыць новую Канстытуцыю, але выгодную для нашай краіны, каб потым краіна не абвалілася", - лічыць ён.

74
Тэги:
Канстытуцыя, Аляксандр Лукашэнка
Электрычная падстанцыя

Літва хоча дамовіцца з краінамі Балтыі пра байкот энергіі з БелАЭС

4
(абноўлена 14:09 30.11.2020)
У Вільні разлічваюць, што іншыя балтыйскія рэспублікі далучацца да новай метадалогіі закупкі электраэнергіі ў Расіі, каб выключыць магчымасць набыцця электрычнасці беларускага паходжання.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Літоўскі аператар сістэмы перадачы электраэнергіі Litgrid адправіў латвійскім і эстонскім аператарам дакумент, закліканы перашкаджаць гандлю электраэнергіяй з Беларускай атамнай станцыі, гаворыцца ў паведамленні Litgrid.

"Litgrid адправіў перагледжаны праект метадалогіі гандлю электраэнергіяй з Расіяй латвійскім і эстонскім аператарам", - заявіла прадстаўнік кампаніі Юрга Эйва РІА "Новости".

Літоўскі бок разлічвае, што новая метадалогія дазволіць стварыць перашкоды для гандлю беларускай электраэнергіяй, якая можа быць выпрацавана на БелАЭС. Метадалогія, закладзеная у 2018 годзе не дае магчымасці вызначыць фактычныя патокі энергіі з Расеі і Беларусі, у тым ліку з атамнай станцыі.

Таму афіцыйны Вільнюс мяркуе, што Рыга і Талін не павінны карыстацца старой метадалогіяй, калі набываюць энергію ў Расіі, каб услед за літоўскім бокам не дапусціць закупкі электраэнергіі беларускага паходжання.

4
Тэги:
БелАЭС, Беларусь, Літва
Тэмы:
БелАЭС у Астраўцы